Наша газета - "Перамога"!



Суботнік з удзелам Міхаіла Орды

Хакейная пляцоўка стадыёна "Колас" у Дзятлаве стала адной з кропак правядзення рэспубліканскага суботніка. Ужо ў 10 гадзін ранщы тут кіпела работа. Кіраўніцтва і прафсаюзны актыў раёна разам з юнымі спартсменамі рамантавалі драўляныя панэлі борта хакейнай каробкі.

 

"Кірмаш вакансій" у Данілавічах

У Дзятлаўскім раёне прайшоў чарговы, чацвёрты ў 2018 годзе, "Кірмаш вакансій". На гэты раз ён ладзіўся ў Данілавіцкім сельскім выканаўчым камітэце і праходзіў адначасова з пасяджэннем савета грамадскага пункта аховы правапарадку.



Два юбілеі сям'і Уласевічаў

Цёплае красавіцкае сонейка сагравае зямлю, у такт павевам ветрыка ківаюць блакітнымі галоўкамі першынцы вясны - пралескі, птушкі ўсё весялей шчабечуць за акном, людзі пачынаюць часцей усміхацца, радуючыся спрыяльнаму надвор'ю.



Сэрца на экране

Чарга каля кабінета ўльтра-гукавой дыягностыкі ў Дзятлаўскай ЦРБ толькі нарастав. Усё таму, што ў раённай установе аховы здароўя з 3 красавіка ўстаноўлены новы ўльтрагукавы сканер экспертнага класа японскай вытворчасці Arietta S60. Апарат з'яўляецца сумеснай распрацоўкай фірмаў Aloka i Hitachi.



Песенны вернісаж у Дзятлаве

У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы агляд-конкурс эстраднай песні "Песенны вернісаж".

 

Дарадчыца, сябар і дарагі чалавек

Яе любілі вучні, паважалі бацькі. Яна імкнулася прывіць дзецям самыя лепшыя якасці чалавечага характару: дабрыню і спагаду, ветлівасць і чуласць. У гэтым годзе адсвяткавала сваё васьмідзесяцігоддзе цудоўная жанчына і сяброўка Марыя Сташэнка.

 

У Дварцы згулялі ў "Футбол у вёсцы"

5 красавіка на Дзятлаўшчыне стартаваў праект "Футбол у вёсцы". У ім прымуць удзел 12 сельскіх школ раёна. Праект прадоўжыцца да 18 мая. Фінальны этап збярэ ўсіх прыхільнікаў футбола на гарадскім стадыёне "Колас" у Дзятлаве.

Спаборнічаць тут будуць 12 зборных вясковых школ.



Мікалай Несцярэўскі: "Я яшчэ не ўсё зрабіў..."

У Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася ўрычыстая цырымонія прэзентацыі альбома "Я яшчэ не ўсё зрабіў..." Мікалая Несцярэўскага, на якой прысутнічаў ён сам. Мерапрыемства пачалося з радкоў верша ўласнага сачынення "Не Кандзінскі я і не Малевіч" Мікалая Лаўрэнцьевіча.



Анатоль Кардаш - мастак з Наваельні

У музеі "Дзеці ліхалецця" Наваельнянскай сярэдняй школы шматлюдна. Вучні і настаўнікі прыйшлі сюды на сустрэчу з таленавітым чалавекам, сваім земляком, выпускніком школы Анатолем Аляксандравічам Кардашом.



Калі каманда мацнейшая за граніт

У далёкім 1918 годзе, 8 красавіка, Дэкрэтам Савета Народных Камісараў былі заснаваны мясцовыя апараты па фарміраванні Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Менавіта гэты дзень стаў днём нараджэння мясцовых органаў ваеннага кіравання -ваенных камісарыятаў. Сёлета ім споўнілася цэлае стагоддзе.



"Футбол у вёсцы"

У рамках праекта "Футбол у вёсцы" на працягу двух тыдняў матчы згулялі спартсмены Таркачоўскай, Круцілавіцкай, Наваельнянскай і Жукоўшчынскай школ.



Рэйд па парадку

Навядзенню Парадку на зямлі, добраўпарадкаванню горада надаецца нямала ўвагі. I гэта правільна. Але аб добрым знешнім выглядзе райцэнтра неабходна клапаціцца не толькі адпаведным службам, але і арганізацыям, жыхарам.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/