Наша газета - "Перамога"!



ЛЮБІМАЙ ШКОЛЕ - 50!

Пад такой назвай у Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе праходзіў вечар-сустрэча школьных сяброў. Па традыцыі ў першую суботу лютага выпускнікі школ прыязджаюць на сустрэчу са сваімі сябрамі і настаўнікамі. Такая традыцыя захоўваецца і ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе. А сёлетні вечар-сустрэча быў прысвечаны і 50-гадоваму юбілею ўстановы.

Канцэртную праграму мерапрыемства падрытавалі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і артысты Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Гасцей павіталі вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык. Яны прапанавалі разам прайсці шлях у палову стагоддзя і ў гонар значных падзеяў мінулага запальваць свечкі як сімвал душэўнай цеплыні, якую пакідаюць добрыя ўспаміны.



Ліда ДЮСШ - "Белтэрміз" - 0:3

Стартаваў чэмпіянат вобласці па валейболе жаночых каманд. У першым матчы 4 лютага дзятлаўскі "Белтэрміз" абыграў у Лідзе мясцовую каманду з лікам 3:0 (25:5, 25:15, 25:6). Трэнер "Белтэрміза" Васіль Русін адкаментаваў ход матча:



Дзятлаўская "Ніва" - лідар зімовага чэмпіянату раёна

Завяршыўся першы круг адкрытага зімовага чэмпіянату раёна па міні-футболе. Аднаасобны лідар — дзятлаўская "Ніва". У актыве каманды 7 перамог пасля 7 матчаў, 21 ачко і лепшая ў турніры розніца забітых-прапушчаных галоў — 46:15.



Турнір ветэранаў выиграла каманда Ашмянскага раёна

У рэгіянальным турніры ветэранскіх (45+) валейбольных каманд, як прайшоў пасля матчу чэмпіяната вобласці ў спартзале Дзятлаўскай СШ №3, удзельнічалі каманды Дзятлаўскага, Ашмянскага, Слонімссага, Лідскага раёнаў.

На старце турніру ашмянцы выйгралі ў лідчан - 25:15, 30:28. Затым дзятлаўчане перамаглі слонімцаў - 25:22, 25:15.
У матчы за трэцяе месца лідчане абыгралі слонімцаў - 25:22, 25:22.

Матч за тытул паміж дзятлаўскімі і ашмянскімі валейбалістамі завяршыўся перамогаю гасцей у трох партыях - 25:14, 18:25, 15:13.



Дзмітрый Заяц і Вікторыя Конан - удзельнікі рэспубліканскай спартакіяды

26-27 студзеня ў Брэсцкім лёгкаатлетычным манежы адбылася Рэспубліканская спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па лёгкай атлетыцы з удзелам юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння.

У спрынце на 60 метраў дзятлаўчанін Дзмітрый Заяц быў адзіным прадстаўніком не толькі Дзятлаўшчыны, але і Гродзенскай вобласці. У кваліфікацыйным забегу Дзмітрый фінішаваў з восьмым часам (7,73) і прайшоў адбор у фінальны забег. У фінале ён палепшыў свой час (7,693) і заняў сёмае месца з 26 удзельнікаў спрынта.

Менш вынікова склалася для Дзмітрыя барацьба на 200-метровай дыстанцыі. У кваліфікацыйным забегу ён паказаў адзінаццаты час (25,36) і ў фінальную васьмёрку не трапіў.



Дзятлава - Ашмяны - 3:1.

Стартавы матч чэмпіянату вобласці па валейболе (мужчыны) у першай лізе паміж камандамі Дзятлаўскага і Ашмянскага раёнаў завяршыўся ў нядзелю, 5 лютага, перамогаю гаспадароў пляцоўкі — дзятлаўчан — з лікам 3:1.



Нам гады не бяда

У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Нам гады не бяда".

Яго арганізатарамі выступілі Цэнтр культуры і народнай творчасці, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Пасяджэнне прайшло за кубачкам чаю, дзе ўшаноўвалі імяніннікаў — Тамілу Аляксандраўну Крышаловіч, Валянціну Мікалаеўну Літвіну, Ірыну Уладзіміраўну Кіслую.

Усіх прысутных павітала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Галіна Эдвардаўна Касцюк і распавяла аб планах, далейшай працы аддзялення, павіншавала імяніннікаў. У час пасяджэння аматарскага аб'яднання яго ўдзельнікі пазнаёміліся са спецыялістам па сацыяльнай рабоце Таццянай Зінкевіч, Таццяна Міхайлаўна расказала пра сваю працу, падрыхтавала анкеты для ўдзельнікаў. На пасяджэнні прысутнічалі і новыя ўдзельнікі аб'яднання, якія крыху расказалі пра сябе.



КІМ СЯБЕ БАЧАЦЬ МАЛАДЫЯ СПЕЦЫЯЛІСТЫ

Выбраць прафесію і атрымаць спецыяльнасць. Мяркую, ніхто не стане аспрэчваць, што гэта самы сур'ёзны крок у жыцці любога чалавека. А зрабіць яго даводзіцца ў даволі юным узросце, адразу пасля заканчэння школы. Хтосьці да такога выбару падыходзіць узважана: яшчэ ў класе сёмым-восьмым вырашае, спецыялістам якой галіны марыць быць. За іншых усё вырашаюць бацькі, і шчасце, калі яны сапраўды добра ведаюць сваё дзіця і могуць за яго планаваць надалей. Трэція, наогул, падаюць дакументы туды, дзе меншы конкурс і прахадны бал, маўляў, быў бы дыплом, а там усё само сабой вырашыцца. Пасля заканчэння навучальных установаў маладыя спецыялісты прыходзяць у арганізацыі, гаспадаркі, на заводы. Іх жыццё складваецца па-рознаму. Хтосьці прыкладвае намаганні і становіцца прафесіяналам, хтосьці праз два гады звальняецца і працуе не па спецыяльнасці, а нехта патанае ў мітусні будняў, бязвольна плыве па цячэнні. А што думаюць пра свае жыццё і прафесію маладыя спецыялісты Дзятлаўшчыны? Кім яны бачаць сябе ў далейшым? Аб чым мараць? Карэспандэнтка "Перамогі" пачула наступныя меркаванні.



УЗНАГАРОДЫ АД ФОНДУ MIPУ

У гімназіі №1 горада Дзятлава і Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе сустракалі гасцей.



СУСТРЭЧА ПРАФСАЮЗНАГА АКТЫВУ, ВЕТЭРАНАЎ I МОЛАДЗІ

Адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, райвыканкама, раённага камітэта БРСМ і раённага Савета ветэранаў, на якім абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння прафсаюзных, моладзевых і ветэранскіх арганізацый, падвялі вынікі сумеснай работы ла грамадзянска-патрыятычным выхаванні мал



РОЗНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ - РОЎНЫЯ ДЗЕЦІ

Нараджэнне дзіцяці з асаблівасцямі ў развіцці заўжды з'яўляецца стрэсам для сям'і. Праблемы выхавання і развіцця асаблівага дзіцяці найчасцей становяцца прычынамі глыбокай і працяглай сацыяльнай дэзадаптацыі ўсёй сям'і.



ПЕРШАЯ ШКОЛА Ў ДЗЯТЛАВЕ БЫЛА АДКРЫТА 200 ГАДОЎ ТАМУ

2017 год у Беларусі аб'яўлены Годам навукі. А навуковыя дасягненні немагчымы без актыўнага развіцця сістэмы адукацыі.



АЦАНІЛІ СТАН РАБОТЫ ІДЭАЛАГІЧНАГА АКТЫВУ РАЁНА

3 лютага 2017 года ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар-нарада, у час якога абмяркоўвалі стан работы ідэалагічнага актыву раёна за 2016 год і планы на 2017 год.



Зіма, лёд, рыбалка

Выдатная магчымасць выпрабаваць удачу ў лоўлі рыбы выпала рыбаловам-аматарам ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства падрыхтавалі для калектыву конкурс выхаднога дня, які перарос у сапраўднае свята з падарункамі, анекдотамі, дэгустацыяй юшкі.

Спаборніцтвы ладзіліся ў апошнюю суботу студзеня на возеры ў Нямковічах. У барацьбу за лідарства ўступілі чатыры каманды па чатыры чалавекі ў кожнай: "Матыль", "Мармышкі", "Шчупакі", "Юнацтва". Для ўдзельнікаў была падрыхтавана цікавая, багатая на выпрабаванні праграма, якая ўлічвала самыя папулярныя традыцыі рыбнай лоўлі.



Дом культуры на колах

Калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўжо не першы год вядзе актыўную работу ў аддаленых, маланаселеных вёсках раёна, там, дзе даўно няма ні клубаў, ні бібліятэк. Для мясцовых жыхароў гэта адзіная магчымасць ужывую паглядзець і паслухаць выступленні артыстаў. Пра тое, як склаўся 2016-ты год - Год культуры для маленькага мабільнага калектыву, расказала загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская.

— Ганна Валяр'янаўна, як часта детась выязджалі на гастролі?
— Графік у нас быў насычаны. Раз у тыдзень абавязкова выязджалі ў сельскі Савет, які вызначалі загадзя. Стараліся не абмяжоўвацца толькі адным населеным пунктам. За адзін дзень наведвалі некалькі вёсак, каб як мага больш людзей парадаваць песняй, падарыць ім добры настрой. Мы праводзілі дні адпачынку, святы вёсак, віншавалі юбіляраў. Асабліва цёпла сустракалі нашы гледачы канцэртныя праграмы "Рэцэпт даўгалецця", "Жанчына. Вясна. Каханне", "Цяпло сэрцаў мы аддаём вам, людзі", "Прыміце нашы віншаванні, юбіляры!". Шмат правялі тэматычных праграмаў: да Дня Вялікай Перамогі — "Нам дарогі гэтыя забыць нельга", да 75-годдзя з дня пачатку вайны — "Звон смутку", да святаў вёсак — "Нам гады — не бяда", да акцый за здаровы лад жыцця — "Быць здаровым — гэта выгадна". Арганізоўвалі святы для людзей, якія жывуць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых у гарпасёлку Казлоўшчына. Канцэрты, прымеркаваныя да Года культуры, ладзілі рэйдамі ў вёсках у час прыезду аўталавак па прынцыпе: куды накіроўваецца аўтамабіль спажыўтаварыства, туды і мы. Пакуль людзі набывалі неабходныя пакупкі, рабілі заяўкі прадаўцу, мы іх забаўлялі гумарэскамі, радавалі народнымі песнямі, каб не сумавалі ў чарзе.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/