Наша газета - "Перамога"!



7 студзеня—Нараджэнне Хрыстова (па календары праваслаўнай канфесіі)

Улюбёныя ва Хрысце браты і сёстры!

У гэты святы і вельмі радасны дзень сардэчна віншую ўсіх вас з вялікім і светлым святам — Нараджэннем Хрыстовым!

Больш за два тысячагоддзі таму ў іўдзейскім горадзе Віфлееме нарадзілася Немаўля, якое назвалі Ісусам. Гэта адбылося ў год, які стане пачаткам новай эры, эры ад Нараджэння Хрыста, бо гэтае Немаўля было ўвасобленым Сынам Божым, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом.



Праца на дабрабыт школы

Наша Круцілавіцкая школа прыгожая ў любую пару года. Вясной, летам і восенню радуюць вока ярка квітнеючыя клумбы, узімку — снежныя фігуры.

Уздоўж будынка школы з правага боку растуць туі, з левага боку — рабіны. Ёсць у нас і сад Перамогі, высаджаны ў гонар 65-годдзя Вялікай Перамогі.

Утульна і камфортна ўнутры школы — у бібліятэцы, спартыўнай зале, кабінетах, якія "патанаюць" у мностве пакаёвых раслін.

3 кожным годам наша альма-матэр абнаўляецца. Да пачатку гэтага навучальнага года ў школьнай бібліятэцы з'явіўся стэлаж-вітрына, аформлены ў сучасным дызайне. Каля дэкаратыўньіх аленяў, якія ўпрыгожваюць фасад школы, з'явіліся двое ма п і алянят. На прышкольным двары была разбіта яшчэ адна клумба ў выглядзе зоркі Перамогі.



Стагоддзе жыцця

27 снежня 2010 года стогадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Круцілавічы Ганна Іванаўна Дымовіч.

Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў памяшканні Данілавіцкага сельвыканкама.

Ганна Іванаўна нарадзілася ў вёсцы Хамічы, што на Дзятлаўшчыне. Пасля сям'я пераехала ў Слонімскі раён. У 24 гады Ганна Іванаўна выйшла замуж у Талявічы. Разам з мужам Аляксандрам Яўстаф'евічам яны выгадавалі дзвюх дочак — Галіну і Марыю. У Галіны Ганна Іванаўна жыве цяпер.

— Мама — добрая, справядлівая, працалюбівая жанчына, — расказвае аб родным чалавеку Галіна Аляксандраўна Сёмуха. — Усё жыццё яна любіла і ўмела працаваць. Працавала ў калгасе, была паляводам. Мама — яшчэ і добрая майстрыха: раней яна ткала, вышывала, вязала. Захоўваюцца рэчы, зробленыя яе рукамі. Штогод сям'ёй мы збіраліся ў мамы на розныя святы, яна частавала нас смачнымі пірагамі. А цяпер вось мы — дзве дачкі, трое ўнукаў — Саша, Оля, Ксенія — збяромся на мамін юбілей.



Верыць у цуды

"Цуды ў нашым жыцці магчымыя, але пры адной умове — калі верыш у іх" — пад такім дэвізам у Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла акцыя "Цуды на Каляды".

Яна пачалася з конкурса на лепшую чырвоную рукавічку — сімвал акцыі. Перамог у ім 7 клас: іх рукавічка была адпраўлена на раённы конкурс. Астатнія сталі сімваламі школьных навагодніх святаў, былі размешчаны на навагодняй ёлцы.



Акцыя дапамогі

Вакол нас шмат людзей, якім асабліва патрэбны клопат і ўвага, падтрымка.

Гэта — людзі з абмежаванымі магчымасцямі, пажылыя грамадзяне. Менавіта іх павіншавалі вучні Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы ў час рэспубліканскай акцыі "Цуды на Каляды".



Цуды на Каляды

У рамках рэспубліканскай акцыі "Цуды на Каляды" вучні Яварскай школы наведалі Дзятлаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, уручылі падарункі яго выхаванцам. Гэтая ініцыятыва сыходзіла ад школьнага самакіравання. Дзеці пачалі добраахвотны збор грошай на падарункі, потым да акцыі далучыліся настаўнікі і работнікі школы.

Кіраўнік вучнёўскага самакіравання Таццяна Гульнік разам з бібліятэкарам школы Тамарай Антонаўнай Крупіца дамовіліся з кіраўніцтвам сацыяльна-педагагічнага цэнтра аб дні візіту.



Запрашае клуб "Сустрэча"

Пры аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, якім загадвае Жанна Віктараўна Ерамейчык, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна вось ужо на працягу некалькіх гадоў дзейнічае клуб для пажылых людзей "Сустрэча".

Дзякуючы яму, мы маем магчымасць сустрэцца разам, пагутарыць аб жыцці, даведацца шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Для нас арганізоўваюцца сустрэчы з медыцынскімі работнікамі, юрыстамі, духоўнымі асобамі, экскурсіі ў цікавыя месцы Беларусі. Добры настрой, бадзёрасць духу дораць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня абаронцы Айчыны, 8 Сакавіка, Новага года і Калядаў.



5 студзеня - дзень работнiкаў сацыяльнай абароны

Дарагія сябры! У дзень вашага прафесійнага свята прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні.

Гэта свята з'яўляецца сведчаннем высокай ацэнкі ролі вашай працы, накіраванай на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па пытаннях сацыяльнай абароны, занятасці, арганізацыі аплаты і бяспекі працы, працоўных адносін.



Са светлым Нараджэннем Хрыстовым!

Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Высокі духоўны сэнс Нараджэння асвятляе наша жыццё невычэрпнай крыніцай натхнення, духоўнай сілы, дабра і чалавекалюбства. Гэта светлае і цудоўнае свята аб'ядноўвае нас, абнаўляе і ачышчае сэрцы людзей, заклікае жыць у міры і згодзе, здзяйсняць справы дабра і міласэрнасці. Няхай гэтыя ўрачыстыя калядныя дні саграваюць вашы сэрцы душэўнай цеплынёй і радасцю стасункаў з сябрамі, стануць часам яшчэ большага аб'яднання нашых сіл у імя шчасця родных і блізкіх, працвітання беларускага народа, умацавання нашай дзяржавы.



ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ ПРЫНЯУ ШЭРАГ КАДРАВЫХ РАШЭННЯЎ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня 2010 года разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

  • Мясніковіча Міхаіла Уладзіміравіча — прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь (з далейшым узгадненнем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь);



Аб электрабяспецы

Усе мы ведаем, што з электрычнасцю трэба абыходзіцца асцярожна. Аднак у межах роднага дома, у акружэнні прывычных рэчаў мы часам легкадумна забываемся аб небяспецы, якая бяжыць па правадах. А няправільнае ці неасцярожнае абыходжанне з электрапрыборамі могуць быць вельмі сумнымі.

Прычыны няшчасных выпадкаў з электрычнасцю ў быце застаюцца практычна нязменнымі на працягу дзесяцігоддзяў — гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі або выкарыстанне няспраўных электрапрыбораў, неасцярожнасць і няўважлівасць пры абыходжанні з электрычнасцю, спроба самастойнай разборкі і рамонту электрапрыбораў.



З павагай да старасцi

Жыхарка Казлоўшчыны Ганна Уладзiмiраўна Шостак - сацыяльны работнік са шматгадовым стажам: у сацыяльнай сферы жанчына працуе з 1996 года. За 15 гадоў людзі, якіх яна абслугоўвае, сталі для яе амаль роднымі. Дапамагла гэтаму адкрытасць характару Ганны Уладзіміраўны, яе ўменне ладзіць з людзьмі.

На абслугоўванні гэтай жанчыны знаходзяцца адзінаццаць чалавек г. п. Казлоўшчына ва ўзросце 80-85 гадоў. Цяпер Ганна Уладзіміраўна клапоціцца пра дзевяцярых чалавек: дваіх да сябе на зіму забралі дзеці.



АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА РАЗГЛЕДЗЕЎ КАДРАВЫЯ ПЫТАННІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня 2010 года разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

  • Дворніка Уладзіміра Андрэевіча — старшынёй Гомельскага аблвыканкама;
  • Русецкага Анатоля Максімавіча — старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;



Актуальная праблема

Праблема распаўсюджвання тытунёвай эпідэміі па-ранейшаму актуальная. У Еўропе кураць 38% мужчын і 23% жанчын. У Беларусі — каля 64% мужчын і 20% жанчын ва ўзросце больш за 15 гадоў. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у свеце тытунь забівае 5 мільёнаў людзей (11 тысяч кожны дзень). У Беларусі ад хваробаў, звязаных з курэннем, штогод памірае каля 15,5 тысячы чалавек.



Дятловский район: Демография и питание школьников

Демографическая ситуация на Дятловщине обсуждалась на недавнем заседании совета по демографической безопасности, которое прошло во главе с заместителем председателя райисполкома П.И.Чирко.

Рассматривались вопросы о демографической ситуации в районе за 9 месяцев 2010 года, об организации детского питания в учреждениях образования района.

С докладам выступил заместитель главного врача Дятловской районной больницы В.В.Кречик. Он сосредоточил внимание на тех мероприятиях, которые направлены на улучшение демографической ситуации в районе. В числе них — еженедельный выезд специалистов районной поликлиники в сельские медицинские учреждения, работа по диспансеризации населения, подворные медицинские обходы, что позволяет выявить больных на ранних стадиях болезни. С целью выявления так называемых социальных болезней (туберкулез, алкоголизм) медиками района проводится профилактический осмотр жителей района.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/