Наша газета - "Перамога"!

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.


Выхоўвае дзяржава - плацяць бацькі

Расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, спаганяюцца з бацькоў згодна рашэння суда. Яны могуць плаціць іх таксама ў добраахвотным парадку па ўласнай заяве.

Непрацуючыя абавязаныя асобы, а таксама тыя, хто працуе і кампенсуе расходы на ўтрыманне дзяцей у добраахвотным парадку па заяве, але не ў поўным аб'ёме, належаць працаўладкаванню.

Пытанні працаўладкавання абавязаных асобаў вырашаюцца судом пры вынясенні судовых пастановаў. Судовая пастанова аб працаўладкаванні такой асобы на працягу трох рабочых дзён пасля яе вынясення накіроўваецца ў орган унутраных справаў і ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства асобы.



Загубленае жыццё

Летні лагодны вецер ціха шапацеў у кронах дрэваў, якія роўнай "стужкай" раслі абапал дарогі, што пралягла праз вёску. Па ёй павольна ішла пахавальная працэсія, уперадзе якой рухаўся грузавы аўтамабіль. Хавалі адзінага сына старой Агаф'і — Леаніда.

Напрыканцы вёскі працэсія спынілася. Неабходна было памаліцца каля драўлянага крыжа. Ён быў ужо даволі стары, мабыць, ад самоты: вельмі шмат людзей правёў у апошні шлях. Нязменным заставаўся толькі позірк Багародзіцы, невялікі абраз якой размяшчаўся на крыжы. Здавалася, вочы Прачыстай глядзелі на кожнага са шкадаваннем і разуменнем.



Жыцце, прасякнутае працай

Добраўпарадкаванне роднай зямлі павінна пачынацца з малога: навядзення парадку на прысядзібнай тэрыторыі, падворка ля хаты. Гэтае пытанне знаходзіцца пад пільнай увагай органаў мясцовага самакіравання, адміністрацый сельскіх і пасялковых выканкамаў. Своеасаблівым стымулам для навядзення належнага парадку на ўласнай тэрыторыі з'яўляюцца і штогадовыя конкурсы на лепшую сядзібу, кветнік, падворак, якія праводзяцца сельскімі і пасялковымі саветамі. Асаблівая ўвага добраўпарадкаванню надавалася ў мінулым, прысвечаным роднай зямлі годзе.



Вяртайце няякасны тавар!

Пры куплі няякаснага тавару, а прадавец не агаварыў яго недахопы, вы маеце права замяніць тавар якасным (арт.23 Закона аб абароне правоў слажыўцоў). Прадавец павінен вырашыць дадзенае пытанне неадкладна, а пры неабходнасці дадатковай праверкі якасці замяніць тавар на працягу 14 дзён з дня прад'яўлення патрабавання пакупніком.

Спажывец мае права і на суразмернае змяншэнне пакупной цаны тавару (арт.26 Закона аб абароне правоў спажыўцоў). У такім выпадку ў разлік прымаецца цана тавару на момант прад'яўлення патрабавання на ўцэнку. А калі ў добраахвотным парадку гэтае пытанне не вырашаецца, то на момант вынясення судом рашэння аб суразмерным змяншэнні пакупной цаны.



Экстрэмальны спорт

Старэйшае пакаленне, мабыць, памятае французскую стужку "В мире безмолвия" і кнігі піянера падводнага палявання Жака. Кусто. Дзякуючы ім ужо ў 50-я гады мінулага стагоддзя адбылося першае знаёмства нашых суайчыннікаў з падводным светам, падводным паляваннем.

Многія супастаўляюць яго з дайвінгам, але гэта не так. Калі першае — гэта ныранне з падводным ружжом на затрымку дыхання, то дайвінг—пагружэнне пад ваду з аквалангам.



Байкі старога Антонія

Эх-хе-хе... Даражэнькія мае, як жа хутка бяжыць час. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна быў малады і вабны, заляцаўся да дзяўчат. А цяпер яны завуць мяне не інакш, як дзядуля. Ране так па-заліхвацку станцаваць польку, а цяпер нават цяжка ісці. Адна радасць засталася ў жыцці: пакурыць вось гэтую люльку. Атрымаў я яе ў спадчыну ад дзеда Антонія, няхай і на тым свеце яму добра жывецца. У яго гонар назвалі і мяне. Добры быў чалавек, мой дзед Антоній, любілі і паважалі яго ў вёсцы. Умеў працаваць, быў майстрам на ўсе рукі. Бывала, нават з навакольных вёсак прыходзілі да яго з просьбай зрабіць гліняны посуд, выразаць з дрэва цацкі, розныя свісцёлкі для дзяцей.



Такая прафесія - Радзіму абараняць

Служэнне сваёй Айчыне, прысвячэнне свайго жыцця прафесійнай абароне Радзімы ва ўсе часы было ганаровым выбарам сапраўдных грамадзян сваёй краіны.

У апошнія гады сістэма ваеннай адукацыі ў Беларусі значна ўдасканалілася.

На дадзены момант падрыхтоўка ваенных кадраў ажыццяўляецца не толькі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, але і на сямі ваенных факультэтах грамадзянскіх установаў адукацыі, у Акадэміі МУС РБ і ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС РБ, а таксама ў 22 ваенна-навучальных установах Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Дадзеныя навучальныя ўстановы дазваляюць атрымаць спецыяльнасці, якія аднолькава запатрабаваныя як у ваеннай сферы, так і пасля заканчэння ваеннай службы.



Актывістка, спартсменка, выдатніца і проста прыгажуня!

...Гэта не афарызм са знакамітага фільма "Каўказская палонніца". Гэта ўсё пра вучаніцу 9 класа гімназіі №1 г. Дзятлава Вікторыю Якубоўскую. У лацінскай мове Вікторыя — значыць "перамога". У дачыненні да Вікі імя і яго значэнне цалкам супадаюць. Дэвіз яе жыцця: "Заўсёды ісці наперад, пераадольваючы ўсе цяжкасці, і галоўнае - з добрым настроем".

Ці часта сёння вы сустрэнеце людзей, якія крочаць па жыцці з цёплай усмешкай на вуснах, радуюцца кожнай праяве гэтага жыцця? Такая Вікторыя. Для некага яна проста дзяўчынка з Дзятлава, для іншых — шчыры і добры сябра, а для настаўнікаў — актыўная і таленавітая вучаніца, асабліва для настаўнікаў англійскай мовы.



Пакаленне NEXT выбірае...

"О, часы, о, норавы" — у гэтым антычным афарызме адлюстравана адна з галоўнейшых заканамернасцяў жыцця: няма нічога пастаяннага, усё змяняецца. Змяняемся і мы, людзі. А як адбываецца гэты рух (па спіралі або ў якойсьці іншай геаметрычнай прагрэсіі) — гэта ўжо іншае пытанне. А цяпер давайце паразважаем пра норавы сённяшніх дзяцей і падлеткаў, успомнім сваё юнацтва і дзяцінства.



Пользуйтесь правами потребителей

В розничную торговлю возвращают обычно товар некачественный или некомплектный. Случаются случаи, когда покупателя порой не удовлетворяют размер, форма, габариты, фасон, цвет или его комплектация. Согласно ст. 28 Закона о защите прав потребителей, у покупателя есть право обменять такой товар, но при выполнении определенных условий. В течение 14 дней с момента продажи непищевого товара потребитель вправе возвратить его обратно при надлежащем качестве или обменять на аналогичный - только других размеров, фасона, цвета, проведя в случае необходимости перерасчет с продавцом.



Наш доктар

Снежаньскі дзень вельмі кароткі. Ледзь стрэлкі гадзінніка пахіляцца на пасляабедзенны час, як за акном непрыкметна насоўваецца няпрошаная цемра. Не любіць гэтую пару года Барыс Сямёнавіч — невясёлая яна. У палоне ў зімы яркае сонца, пяшчотныя промні якога не толькі грэюць, але і бадзёраць душу. А так яна больш напоўнена смуткам, а жыццё, нібы суцэльны паток думак, што трывожаць, непакояць. У доктара так: перажыванні за здароўе людзей — знаёмых і незнаёмых, пажылых і маладых. Яго за грошы не купіш. Шукаюць паратунку ў медыцыны, якой і прысвяціў сваё жыццё мой аднакласнік Барыс Шмыгін.



Не толькі паэты - гонар Зачэпічаў

Далёкі ўжо 1967 год. У адзін з кабінетаў Новага замка ў Гродне, дзе размяшчаўся абкам партыі, прыйшоў тады новы работнік. Гэта быў чалавек, лічы, юнацкага ўзросту, яму не было і трыццаці. Так у юбілейным па кастрычніцкім каляндары годзе адказнае крэсла ў сельгасаддзеле абкама заняў сын з сялянскай сям'і Аляксей Яновіч. Ураджэнец дзятлаўскай вёскі Зачэпічы, ён перад гэтым станоўча паказаў сябе на пасадзе старшага, затым галоўнага агранома Гродзенскага аблсельдзяржпраўлення.

Мне выпала пазнаёміцца з А. Яновічам, калі ён як намеснік загадчыка сельгасаддзела курыраваў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны.



І зноў аб "Тяни-Толкай": "Нам любыя дорагі дарогі..."

Свой першы юны (дзесяцігадовы) юбілей удзельнікі гурта "Тяни-Толкай", як сапраўды народныя выканаўцы, сустракаюць "на колах" -гастрольным турам па гарадах які не мінуў і дзятлаўскую зямлю. 3 удзельнікамі гурта "Тяни-Толкай” - Паўлам Клышэўскім, Паўлам Тараймовічам, Андрэем Зайцам і Кірылам Клішэвічам гутарыла карэспандэнт "Перамогі”.

— Сёння гурт “Тяни-Толкай” лічыцца самым гастралюючым з беларускіх папулярных музычных калектываў. I сапраўды, з турыстычнай перадачай “Компас” і падчас неаднаразовых канцэртных тураў вы скалясілі ўздоўж і ўпоперак усю Беларусь, ды яшчэ блізкае і не вельмі замежжа. Ці адрозніваецца публіка "там" і "тут", на сваёй зямлі? Як вам у нас на Дзятлаўшчыне?



3 фізікай — на "ты"

Знаёмцеся: яе завуць Карына Кардаш. Яна вучаніца 7 "А" класа Наваельнянскай сярэдняй школы, прызёр абласной алімпіяды па фізіцы.

Карына вучыцца ў нашай школе з першага класа. Вучыцца з задавальненнем і радасцю, штогод адкрывае для сябе ўсё новыя інтарэсы.

Карына — прыгожая і сціплая дзяўчынка, заўсёды з усмешкай вітае дарослых, сяброў. А сябраваць Карына ўмее: вакол яе заўсёды шмат людзей. Дзяўчынка лічыць: дружба — самае важнае, што ёсць у чалавека, таму імкнецца заўсёды дапамагаць іншым. 3 пяшчотай і павагаю адносіцца Карына і да бацькоў.



Гурт "Тяни-Толкай" наведаў Дзятлава з канцэртам

27 лістапада ў прахалоднай зале раённага Дома культуры было сапраўды горача: свае палымяныя сэрцы і жывыя галасы гледачам дарылі сталічныя музыкі - агульнавядомы і, пэўна, любімы беларусамі гурт "Тяни-Толкай".

Увесь канцэрт праходзіў на неверагодна пазітыўнай хвалі, жыва, інтэнсіўна, цікава і часам нечакана. Музыканты Павел Клышэўскі, Павел Тараймовіч, Андрэй Заяц і Кірыл Клішэвіч выконвалі як добра вядомыя ўсім кампазіцыі мінулых гадоў ("Даль-чужбинушка", "Снег", "Наши звучат имена"), так і прэм'еры ("07.08.09", "Банька", "Полоса приграничная" — кампазіцыя стваралася як саўндтрэк да серыяла пра мяжу), пастаянна падтрымлівалі цесны эмацыянальны кантакт з аўдыторыяй. Добры гук забяспечваў на працягу ўсяго канцэрта самы сціплы і непрыкметны, а яшчэ самы юны ўдзельнік калектыву — гукарэжысёр Аляксандр Каляда.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/