Наша газета - "Перамога"!



Святло міласэрнасці

Абмежаванне магчымасцяў, якое па волі лёсу выпала інвалідам, гэта зусім не абмежаванне здольнасцяў і імкнення да жыцця. У гэтым, дарэчы, яны часта пераўзыходзяць і абсалютна здаровых людзей.

Людзі нярэдка задаюць сабе пытанне пра сэнс жыцця, аб тым, што такое шчасце і што такое гора. Для адных — сэнс жыцця тоіцца у дасягненні неабходнай мэты, выхаванні дзяцей, добрай рабоце, вялікай колькасці грошай. А для людзей з абмежаванымі магчымасцямі шчасце — гэта быць проста здаровымі.



Ен ваяваў за Радзіму

  • Пераклад(перевод): RU

2 студзеня 2011 года 90-гадовы юбілей адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Навумавіч Кашко, жыхар вёскі Серафіны. 3 нагоды гэтага свята ветэрана прыйшоў павіншаваць старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Юльянавіч Кашко.

На жаль, Васіля Навумавіча мы засталі ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Але, нягледзячы на хваробу, ён прыняў нас у палаце. Зразумела, гады бяруць сваё. Але ветэран не маркоціцца — трымаецца добра, бадзёра, ставіцца да жыцця пазітыўна, разумеючы яго сапраўдны кошт.



Ты адняла ў мяне, Амерыка-разлучніца...

  • Пераклад(перевод, translate): RU

У вясковай школе ішоў выпускны вечар. Дзяўчаты ваўзятых напракат за шалёныя для вяскоўцаў грошы — але ж трэба, каб дзіця было не горш за іншых! — бальных сукнях з крыналінамі, з прычоскамі "ад куцюр" — хай сабе і раённага маштабу. Хлопцы ў новенькіх касцюмах і нязвыклых, страшэнна раздражняючых іх гальштуках. Матулі з вілыотнымі вачыма, урачыста-расхваляваныя таты. Нязвыкла добрыя і чуллівыя настаўнікі і нават дырэктар.

Выпускнікі — а клас, што заканчваў школу, падабраўся "зорны", таленавіты — падрыхтаваў спецыяльную развітальную праграму. 3 сумнымі і жартоўнымі песнямі, перакладзенымі з вядомых шлягераў. Са словамі падзякі — усім і за ўсё. 3 сімвалічнымі самаробнымі "дыпломамі" — выкладчыкам, дырэктару, завучу. I матулям — ім дзеці, кожны сваёй — уручылі дыпломы "За жыццё". Усе — акрамя адной дзяўчынкі. Якая выйшла спяваць фінальна-развітальную песню з дрэнна стрымліваемымі слязьмі. Чым расчуліла ўсіх.



Дабрачынная акцыя

  • Пераклад(перевод, translate): RU EN

Да навагодніх святаў аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, якім загадвае Ж.В.Ерамейчык, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была праведзена дабрачынная акцыя для выхаванцаў Дзятлаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Спонсарам акцыі з'яўлялася сям'я Святланы і Сяргея Булычавых з Расіі.

Мерапрыемства адбылося 30 снежня. Удзел у ім прынялі работнікі Дварэцкага сельскага дома культуры Аляксандр і Людміла Баклушыны, Ірына Цяцерына, выступленне якіх падарыла дзецям добры навагодні настрой.



З клопатам пра дзяцей

  • Пераклад (перевод, translate): RU EN

3 10 снежня 2010 года па 10 студзеня 2011 года па ініцыятыве грамадскіх аб'яднанняў "БРПА" і "БРСМ"
праходзіць рэспубліканская акцыя "Цуды на Каляды".

У час акцыі вучнямі Лявонавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцаў дзіцячага сада вёскі Лявонавічы былі сабраны падарункі. Уручылі іх у час навагодніх ранішнікаў.
У школе прайшоў конкурс на лепшае святочнае віншаванне. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі. Сумесна з сацыяльнымі работнікамі школьнікі дапамаглі па хатняй гаспадарцы адзінокім пажылым людзям.



Новае ў ліцэнзаванні

  • Пераклад(перевод, translate): RU EN

3 1 студзеня 2011 года ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае новы парадак ліцэнзавання, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1.09.2010 года №450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці".

Указам замацавана комплекснае рэгуляванне адносінаў у сферы ліцэнзавання, аптымізаваны парадак і скарочаны тэрміны ажыццяўлення ліцэнзійных працэдураў, адменены патрабаванні аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці і работ (паслугаў), якія з'яўляюцца складаючымі гэтай дзейнасці.



Іх слухаецца тэхніка

  • Пераклад(перевод, translate): RU EN

Седзячы дома з кубкам гарбаты, бяром пульт у рукі і звыкла націскаем на кнопку. Яшчэ раз, яшчэ, яшчэ... А тэлевізар так і не ўключыўся. Пастукалі зверху, па баку — нічога не дапамагае... Вось незадача, зламаўся хіба! Знаёмая сітуацыя? Ну, што ж тут зробіш, трэба ісці рамантаваць.

У Дзятлаве ў будынку Дома быту ёсць менавіта такая мастэрня, дзе рамантуюць тэле-, аўдыё- і іншую бытавую тэхніку. Зараз у ёй працуюць два спецыялісты-радыёмеханікі Аляксандр Віктаравіч Толкач і Уладзімір Уладзіміравіч Дубека. Абодва родам з Дзятлаўшчыны.



Наша агульная мэта - забеспячэнне бяспечнага функцыянавання вытворчых аб'ектаў

Ахова працы — была і застаецца найважнейшай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе да сябе пастаяннай увагі з боку дзяржавы, наймальнікаў, аб'яднанняў працаўнікоў. Нездавальняючыя ўмовы працы, вытворчы траўматызм і прафесійныя захворванні нясуць грамадству вялікія эканамічныя страты.



Асцярожна: фальшывыя грошы!

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 14 снежня выяўлены дзесяць фальшывых купюр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, з іх: 5 купюр наміналам 50 тысяч рублёў, серыі БР №2579243, 2000 года выпуску кожная і 5 купюр наміналам 20 тысяч рублёў, серыі ВА №3898752, 2000 года выпуску кожная. Па папярэдняй інфармацыі ўсе купюры выраблены спосабам кропельна-струменнага друку. Усе фальшыўкі выяўлены пры пераліках грашовай выручкі ў банкаўскіх установах. Купюры збыты ў магазінах сістэмы райспажыўтаварыства ў Навагрудскім, Іўеўскім, Шчучынскім і Мастоўскім раёнах.



Падарункі ад "Белай Русі"

Верыце вы ў Дзеда Мароза і ў іншае чараўніцтва ці не верыце, але цуды здараюцца, і асабліва — пад Новы год. I ўтэтым упэўніліся маленькія і не вельмі дзеці, якія ў час зімовых святаў, на жаль, апынуліся ў бальніцы.

Сумны настрой як рукой зняло, калі ў дзіцячае аддзяленне Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ўвайшоў Дзед Мароз, Снягурка і сімвал 2011 года — Кот. Хворыя дзеткі нават павадзілі карагод вакол ёлкі, расказалі Дзеду Марозу і Снягурцы вершы. I, наогул, усе дзеці атрымалі салодкія падарункі.



Мінулы год i будучы: што было i што будзе?

Чым парадаваў 2010 год, што ў ім адбылося, якія планы здзейсніліся, а што — наадварот не атрымалася? 3 чым перайшлі ў наступны, 2011 год, з якімі планамі і надзеямі? 3 гэтымі пытаннямі фотакарэспандэнт газеты "Перамога" звярнуўся да кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны.

Дырэктар аўтамабільнага парка №16 Васіль Васільевіч Каляда:
— 2010 год для нашага прадпрыемства быў даволі напружаным. На жаль, зніжаецца пасажырапаток, бо людзі сталі менш карыстацца такім відам транспарту, як прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы. Але ў цэлым год прайшоў даволі нядрэнна. У лістападзе была адкрыта адра-мантаваная аўтастанцыя.



Жыць, верыць, любіць

Душа, прими людские драмы,
Не суетись во имя лжи.
Как тяжепа дорога к храму!
Порой она — длиною в жизнь.
В. Поликанина.

Ноч падыходзіла да свайго сканчэння. Тухлі зоркі, адыходзілі мроі, каб даць нарадзіцца новаму дню, сонцу, цеплыні, жыццю. Яго славіла прырода, выконваючы ранішнюю песню абуджэння, у якой перапляталіся шорах кожнай травінкі, спевы птушкі, шэлест ветру, плёскат вады. У гэтую мелодыю ўліваліся гукі ранішняй службы, якая ішла ў невялікай царкве. Яна размяшчалася на ўскрайку горада, побач ля ляснога масіву. Тут не было імклівага руху машын, панавала цішыня, такая неабходная, каб сабрацца з думкамі, шчыра пагутарыць з Богам.



3 пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх

ЗНОЎ ЗА СТАРОЕ

Грамадзянка Л. — яшчэ маладая жанчына. У яе ёсць дзіця. Як характарызуюць педагогі — някепскі, старанны да вучобы хлопчык. Жанчына жыве з сынам у асобным доме. На першы погляд, усё добра, але... Але жанчына разпораз звяртаецца да алкаголю. Быў час, калі яна забылася пра гэтую звычку, аднак цяпер зноў узялася за старое. Верагодна, звычка мацнейшая за сілу волі грамадзянкі Л. Прызнае гэта і яна. Цяпер жанчына пройдзе лячэнне ад згубнай залежнасці. Гэты час дзіця будзе даглядаць родная цётка. Дарэчы, падтрымка з яе боку аказваецца пастаянна. Гэта добра, але ж у дзіцяці ёсць маці, яна павінна клапаціцца пра свайго сына, даваць яму станоўчы прыклад. Грамадзянцы Л. неабходна ўсвядоміць гэтае простае правіла. На жаль, разуменне яго нярэдка прыходзіць позна, калі правы на выхаванне ўжо страчаны.



Навагодні круіз па планеце Зямля

30 снежня 2010 года ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава прайшоў навагодні ранішнік для адораных дзяцей раёна. Свята наведалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Васільевіч Грытчанка, намеснік старшыні Пётр Іванавіч Чырко, начальнік аддзела адукацыі Ігар Станіслававіч Кухарэвіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Наталля Яўгенаўна Калодка.

Мерапрыемства пачалося з віншаванняў. На адрас таленавітых дзяцей, якіх па праву можна лічыць маладзёжнай элітай раёна, іх выказаў старшыня райвыканкама В. В. Грытчанка.



7 студзеня—Нараджэнне Хрыстова (па календары праваслаўнай канфесіі)

Улюбёныя ва Хрысце браты і сёстры!

У гэты святы і вельмі радасны дзень сардэчна віншую ўсіх вас з вялікім і светлым святам — Нараджэннем Хрыстовым!

Больш за два тысячагоддзі таму ў іўдзейскім горадзе Віфлееме нарадзілася Немаўля, якое назвалі Ісусам. Гэта адбылося ў год, які стане пачаткам новай эры, эры ад Нараджэння Хрыста, бо гэтае Немаўля было ўвасобленым Сынам Божым, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/