Наша газета - "Перамога"!



Агульная уласнасць мужа і жонкі

  • Пераклад(перевод): RU

Паняцце агульнай сумеснай уласнасці мужа і жонкі даецца ў артыкуле 23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь "Аб шлюбе і сям'і". Згодна з гэтым артыкулам маёмасць, якая нажыта мужам і жонкай у перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго з іх яна набыта або кім унесены грашовыя сродкі, з'яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю. Муж і жонка маюць роўныя правы валодання, карыстання і распараджэння гэтай маёмасцю, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.



Калядная сустрэча

Нядаўна ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылося каляднае мерапрыемства для дзяцей са шматдзетных сем'яў, выхаванцаў сацыяльнага прытулку горада Дзятлава.

Яго арганізавалі работнікі аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, якім загадвае Г.Э.Касцюк.



Акцыя дабрыні

Нядаўна вучні Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Цуды на Каляды". У час яе навагоднія і калядныя віншаванні, падарункі атрымалі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі А.Піскунова, А.Лабар, А.Бяляк.



Быць міласэрным павінен быць кожны

Арганізатарамі акцыі "Цуды на Каляды" ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе быў Савет старшакласнікаў, які працаваў разам з настаўнікамі. У акцыі ўдзельнічалі ўсе вучні, але самымі актыўнымі былі піянеры.

Пачаткам акцыі стаў выпуск рэкламы аб плануемых мерапрыемствах.



Аграрый. Выхавальнік. І проста - цікавы чалавек

  • Пераклад(перевод): RU

Ала Мікалаеўна Крупіца працуе загадчыцай Сачыўлянскага яслі-сада. На гэтай пасадзе яна — вось ужо дваццаць пяць гадоў. Хаця аб тым, што жыццё будзе звязана менавіта з выхаваннем дзяцей, жанчына і не меркавала: першапачаткова выбрала сельскую гаспадарку.

ПРЫСТУПКІ ДА ПРАФЕСІІ

3 чырвоным дыпломам Ала Мікалаеўна скончыла Казлоўшчынскае сельскагаспадарчае вучылішча, завочна — Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. На працягу пяці гадоў працавала трактарыстам у калгасе "Іскра". Дарэчы, правы на кіраванне трактарам Ала Мікалаеўна атрымала яшчэ ў школьныя гады, калі наведвала вучэбна-вытворчы камбінат.



Чужыя рэчы

  • Пераклад(перевод, translate): RU

Што рабіць, калі вы знайшлі чужую рэч і як правільна паступіць у такім выпадку?

У жыцці бывае ўсялякае. Людзі губляюць, забываюць самыя розныя рэчы, ад асабістых дакументаў, парасонаў, пальчатак да мабільных тэлефонаў, фотаапаратаў, залатых вырабаў... Факт знаходкі чужой рэчы нясе да падабраўшага яе чалавека прававыя вынікі, і гэты чалавек нясе пэўныя абавязкі. Па-першае, калі асоба, якая згубіла рэч, вам вядомая, то трэба паведаміць ёй аб знаходцы і вярнуць. Калі ўладальнік рэчы ці месца яго знаходжання невядомыя, то трэба аб знаходцы заявіць у аддзел унутраных спраў ці ў органы мясцовага кіравання. Трэба памятаць, што калі ўладальнік знойдзенай рэчы пашкодзіць яе ці згубіць, ён павінен будзе кампенсаваць законнаму ўладальніку страту. Таму, калі знойдзена ў якім-небудзь памяшканні рэч (рэстаране, магазіне, транспартным сродку і г. д.), то трэба знаходку здаць у адміністрацыю ці вадзіцелю. Невыкананне вышэйпералічаных абавязкаў можа прыцягнуць устаноўленую заканадаўствам адміністрацыйную ці крымінальную адказнасць.



Што рабіць з чэкамі "Маемасць"

Пытанне: У многіх грамадзян на сёння маюцца чэкі "Маёмасць". Што можна зрабіць з гэтымі каштоўнымі паперамі?

Чэкавая прыватызацыя ў Беларусі працягнецца да сярэдзіны 2013 года. Новы закон аб прыватызацыі ўступіў у сілу 1 студзеня 2011 года. У ім адсутнічае такі спосаб, як бязвыплатная прыватызацыя. I грамадзянам даецца апошні шанс стаць акцыянерамі тых ці іншых прадпрыемстваў. 3 новага года прыватызацыя будзе ажыццяўляцца толькі за грошы. Аднак, улічваючы значнасць сацыяльнага аспекта льготнай прыватызацыі, закон прадугледжвае пераходны адрэзак часу для яе завяршэння. Льготны продаж акцый акцыянерных таварыстваў, створаных да 1 студзеня 2011 года, будзе спынены толькі 1 студзеня 2014 года. Чэкавая прыватызацыя адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія будуць створаны ў Беларусі пасля 1 студзеня 2011 года, праводзіцца не будзе.



Спажывецкія льготныя крэдыты

  • Пераклад(перевод): RU

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 года №631 "Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян" выпускнікам дзяржаўных сярэднеспецыяльных і вышэйшых установаў адукацыі, сярэднеспецыяльных і вышэйшых установаў адукацыі спажывецкай кааперацыі, якія пачалі працаваць па размеркаванні (накіраваны для праходжання службы) не па месцы жыхарства бацькоў, у арганізацыях, фінансуемых з бюджэту, воінскіх часцях, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, арганізацыях спажывецкай кааперацыі і сельскагападарчых арганізацыях, прадастаўляюцца льготныя крэдыты на працягу двух гадоў пасля заканчэння гэтых навучальных установаў на набыццё хатняй маёмасці (мэбля, халадзільнік, тэлевізар, газавая або электрычная пліта, пральная машына, мікрахвалевая печ, камп'ютар, манітор, пыласос, электрачайнік, кухонная машына) і тавараў першай неабходнасці (вопратка, абутак, спальная бялізна, коўдра, падушкі, посуд), якія выраблены ў Рэспубліцы Беларусь.



Вынікі праверак выканання зямельнага заканадаўства

На сумеснай калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і пракуратуры Гродзенскай вобласці разгледжаны вынікі праверак работы мясцовых выканаўчых і заканадаўчых органаў г. Гродна і Гродзенскага раёна па выкананні зямельнага закададаўства.



Калядныя святы "З надзеяй"

  • Пераклад(перевод): RU

У аб'яднанні замяшчаючых сем'яў "З надзеяй" стала добрай традыцыяй супольна ладзіць каляднае свята. Вось і сёлета на ўрачыстасць з нагоды Нараджэння Хрыста сабралася больш за 50 чалавек. Запрашэнне на яе атрымалі таксама дзеці з няпоўных і шматдзетных сем'яў, дзеці-інваліды.

Свята праходзіла ў царкве хрысціян веры евангелісцкай, што ў Дзянісаве. Дзеці падрыхтавалі і паказалі прысутным калядны спектакль, чыталі вершы, спявалі песні. Дзецям падабалася выконваць ролі анёлаў, пастухоў, вешчуноў. У іх гэта атрымлівалася выдатна.



Святло Віфлеемскай зоркі

3 глыбіні стагоддзяў да нас дайшла традыцыя ў светлыя дні Нараджэння Хрыстова тварыць дабро і міласэрнасць, дзяліцца радасцю з бліжнім. Як і запаведаў Хрыстос, прынёсшы людзям святло любові.



Дармовы атракцыен

Вось, ужо каторы дзень у Дзятлаве коўзка. Працуюць работнікі ЖКГ: разбіваюць лёд, пасыпаюць спецыяльнымі сумесямі, але, на жаль, так не ўсюды.

У школу, на работу ці проста ў краму дабрацца апошні тыдзень стала сапраўдным выпрабаваннем на трываласць. Зразумела, у Дзятлаве забаўляльных атракцыёнаў амаль няма. Хіба хто вырашыў, няхай галалёдзіца стане такім дармовым атракцыёнам?



Весткі з сельсаветаў

УТРЫМАННЕ ДАРОГ—НА КАНТРОЛІ ВЫКАНКАМА

Пачатак гэтай зімы быў з вялікім снегам. Частыя снегапады стваралі перашкоды для руху транспарту. Аднак кіраўніцтва СВК "Вензавец", ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", выканкам Вензавецкага сельсавета не пакідалі вяскоўцаў сам-насам з праблемамі: ачыстка дарог ад снегу праводзілася пастаянна. Жыхары аддаленых вёсак удзячныя кіраўнікам і калектывам названых арганізацый за тое, што дарогі ўтрымліваліся ў належным парадку, да іх маглі даехаць прадстаўнікі любой службы.



Зімовы прызыў: У добры час, салдаты!

На задніку сцэны раённага Дома культуры - эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гучыць марш... Так у мінулую суботу распачыналіся ўрачыстыя провады ў армію 32 юнакоў з Дзятлаўшчыны.

— Гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага прызыўніка, час, калі пачынаецца праверка яго самастойнасці, адказнасці, ужыўнасці ў калектыве. Выконвайце свой доўг з гонарам і сумленнем, — пажадаў прызыўнікам ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Валянцін Абухаў.

Паабяцалі маліцца за здароўе прызыўнікоў і іх блізкіх святары айцец Казімір Мурава і пратаіярэй Мікалай Пінчук. Па даўняй традыцыі на ўрачыстае мерапрыемства яны прынеслі для заўтрашніх салдат іконкі з лікамі святых, каб з божай дапамогай перамаглі юнакі складанасці воінскай службы.



19 студзеня - Дзень выратавальніка!

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Мужная і высакародная прафесія выратавальніка заслужана лічыцца адной з самых паважаных у нашай краіне. Вы ў любы час гатовы адправіцца на выкананне самых складаных задач, неаднаразова прыкладамі даказвалі бездакорнае выкананне свайго службовага абавязку.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/