Наша газета - "Перамога"!



Стой! Напружанне!

Можна многа і часта гаварыць аб тым, што нельга дакранацца да аголеных правадоў, пранікаць туды, дзе вісяць знакі электрабяспекі (стрэлка ўнутры трохкутніка) і плакаты бяспекі "Стой! Напружанне!", "Не ўлазь — заб'е!". Аднак некаторыя грамадзяне забываюць, што з "бяскрыўднай" электрычнасцю неаб ходна абыходзіцца асцярожна, бо прыйдзецца расплачвацца сваім здароўем, а, можа, і жыццём. Часта адбываюцца няшчасныя выпадкі пры спробах пранікнення ўнутр энергетычных аб'ектаў з мэтай крадзяжу каляровых металаў.



Аплата адзінага падатку

3 1 студзеня 2011 года значна пашыраны пералік відаў дзейнасці, згодна з якім фізічныя асобы маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў дзейнасцю з уплатай адзінага падатку.

У пералік дадаткова ўключаны:
— догляд за дарослымі;
— паслугі, якія выконваюць хатнія работнікі (мыццё і прасаванне хатняй бялізны, іншых рэчаў); выгульванне хатніх жывёлін і догляд за імі; закуп прадуктаў, прыгатаванне ежы, мыццё посуду);
— музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкантаў; прадастаўленне паслугаў тамады; фотаздымка, выраб фотакартак;
— рэалізацыя кацянят і шчанюкоў пры ўмове ўтрымання хатняй жывёліны (кошкі, сабакі);
— паслугі па ўтрыманні, доглядзе і дрэсіроўцы хатніх жывёлін (акрамя сельскагаспадарчых);
— прадастаўленне сакратарскіх паслугаў і паслугаў па перакладзе;
— прадастаўленне паслугаў, аказваемых з дапамогай аўтаматаў для вымярэння вагі, росту;
— рамонт і пераробка трыкатажных, футравых, швейных вырабаў і галаўных убораў.



Выхаванне дзяцей - справа агульная

У 1992 годзе маленькія жыхары вёскі Дварэц атрымалі ў падарунак вялікі светлы дзіцячы сад. За гэты час ён ператварыўся ў добраўпарадкаваны куток дзяцінства з пяшчотнаю назваю "Дварэц казак", дзе створаны ўсе ўмовы для выхавання і развіцця дзяцей. I немалаважную ролю тут адыгрывае цеснае ўзаемадзеянне педагогаў і бацькоў.

Асноўнымі задачамі пры гэтым з'яўляюцца партнёрскія адносіны, аказанне бацькам дапамогі ў вырашэнні педагагічных праблем. Садзейнічаюць гэтаму бацькоўскія сходы, кансультацыі, агляды-конкурсы, выпуск друкаванай інфармацыі.



Уладкаванне маленькай кватэры

Праблему дэфіцыту прасторы ў невялікай кватэры можна вырашыць, калі старанна прадумаць кожны элемент, што мы плануем выкарыстоўваць у інтэр'еры. Пры гэтым перавагу варта аддаць таму, што можа ў той або іншай ступені трансфармавацца, каб выконваць некалькі функцый. Такі падыход, з акцэнтам на шматфункцыянальнасць, у спалучэнні з шэрагам прыёмаў, якія дапамагаюць зрокава павялічыць памяшканне, здольны шмат у чым вырашыць праблему ўладкавання жыццёвай прасторы маленькай кватэры.



Агульная маёмасць мужа i жонкі - ДОМ

Агульнай сумеснай уласнасцю мужа і жонкі з'яўляюцца жылыя памяшканні, нажытыя імі ў час шлюбу. Так, агульнай маёмасцю мужа і жонкі павінен быць прызнаны жылы дом, набыты за кошт ільготнага крэдыту, аформленага і на мужа або жонку.



Гарадскі настрой

Увечары, пасля працы, трохі прыпыніцеся і агледзьцеся навокал. Тое, што створана рукамі чалавека, мае сваю асаблівую прыгажосць. Хоць, можа, і не такую дасканалую, якую мае прырода.

Гарадскія віды — гэта заўсёды нечыя ідэі, якія ўвасоблены ў жыццё. Менавіта па скульптурыцы гарадскіх вобразаў, па яе архітэктуры ў памяць уразаецца вобраз горада.



Пажарны апавяшчальнік выратаваў жыццё

17 студзеня 2011 года ў вёсцы Нянадавічы аўтаматычны пажарны апавяшчальнік сямейнай пары Юрчыкаў выратаваў жыццё.

79-гадовая Алена Іванаўна разам з хворым мужам Іосіфам Іосіфавічам увечары з цікавасцю глядзелі па тэлевізары перадачу "Чакай мяне" і не адразу звярнулі ўвагу на тое, што ў доме з'явіўся дым.



Шануюць народныя традыцыі

Заўсёды цікава калядуюць у вёсцы Студзераўшчына Войневіцкага сельсавета, бо тут ёсць адзін
са старэйшых у раёне фальклорных гуртоў.

Гэты калектыў славіцца спявачкамі, дасканалым веданнем народных традыцый. Адметна, што тут існуе і дзіцячы фальклорны гурт: дзяўчынкі пераймаюць ад матуляў і бабуляў майстэрства народных спеваў, вывучаюць традыцыі і абрады.

Вось і сёлета жыхары Студзераўшчыны атрымалі шмат зычанняў ад калядоўшчыкаў. Дзіцячы фальклорны гурт "Званочкі", якім кіруе Аліна Міхайлаўна Мішчук, вадзіў па вёсцы "казу", насіў калядную зорку, і, пераапрануўшыся ў цыган, весяліў вяскоўцаў.



"Пакуль чалавек працуе - ён жыве"

У краме Верасок вось ужо шаснаццаты год працуе прадауцом Часлава Чаславаўна Сяргеева. Яе агульны стаж у гандлі складае не многа не мала — ажно 35 год. Часлава Чаславаўна родам з Дзятлаўшчыны, з вёскі Падвялікае. Нарадзілася ў сям'і калгаснікаў, мае трох братоў. Скончыла базавую школу ў Падвялікім, пасля — сярэднюю школу ў Казлоўшчыне.

— Вучыцца ездзілі на калгасным аўтобусе. А ўзімку жылі ў інтэрнаце, — успамінае Часлава Чаславаўна. — Скончыўшы школу, я вырашыла паступаць у медыцынскае вучылішча — вельмі хацела стаць медсястрой. Менавіта медсястрой, а не доктарам, каб клапаціцца пра хворых людзях: укол зрабіць, лекі падаць... Але, на жаль, не паступіла — не хапіла балаў. Тады ўчатырох, яшчэ з трыма дзяўчынамі з маёй вёскі мы звярнуліся ў раённы камітэт камсамола, што знаходзіўся тады ў Дзятлаве. I нас накіравалі па пуцёўцы ў Гродна праваць на прадзільнанітачным камбінаце.



Не ў грашах шчасце

Праязджаючы праз вёску — невялікую, старэючую, як і большасць сённяшніх вёсак — хто-небудзь з мясцовых, мінаючы напаўразбураную хаціну, што глядзела пустымі аканіцамі выбітых вакон на такі ж стары яблыневы сад, не прамінаў выпадку патлумачыць выпадковаму заезджаму госцю: — А тут жыў самы багаты чалавек у нашай вёсцы. А мо і ва ўсім раёне... I далей ішла цікавая і павучальная гісторыя пра тое, што не ў грашах шчасце. І нават не ў іх колькасці...

Уладак быў чалавек бесталковы, "без цара ў галаве : усім сваім жыццём ён абвяргаў справядлівасць прыказкі, што "гены пальцам не раздавіш". Ён давіў, ды так, што тыя, бедныя, ажно пішчалі! I бацька, і маці яго былі людзьмі самастойнымі, працавітымі: Бога шанавалі, людзей паважалі, адно аднаго шкадавалі.



Ці налічваюцца страхавыя ўзносы?

Пытанне: ці налічваюцца страхавыя ўзносы на прэміі ў грашовай форме, выплаты матэрыяльнай дапамогі і выдадзеную сельгаспрадукцыю (мука, цукар) да сельскагаспадарчага свята?

Адказ Галіны Чура, начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:
— Калі ў арганізацыі дастаткова грашовых сродкаў — прыбытку, які накіроўваецца на прэміяванне работнікаў з нагоды прафесійнага свята (у тым ліку і ў выглядзе грашовай матэрыяльнай дапамогі або выдачы сельгаспрадуктаў у натуральным выражэнні), то выдаецца загад аб выплатах за дасягнутыя вынікі і ў сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. У гэтым выпадку страхавыя ўзносы налічваюцца як на грашовыя выплаты, так і на выплаты ў натуральным выражэнні. Адпаведна яны разносяцца па асабовых рахунках кожнага працаўніка і персаніфікуюцца.



Алімпіядныя дасягненні

  • Пераклад(перевод): RU

Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Л.В.Саванец, сёлета праводзіцца алімпіядны эксперымент, які дае права вучням удзельнічаць у інтэлектуальных спаборніцтвах па некалькіх школьных прадметах.

Па выніках раённых алімпіяд 24 школьнікі занялі прызавыя месцы па двух і больш прадметах.

Так, напрыклад, вучань гімназіі №1 г. Дзятлава Андрэй Пазняк стаў прызёрам алімпіяд па чатырох прадметах, Настасся Іода (гімназія № 1 г. Дзятлава) — па трох. Вучань СШ № 1 г. Дзятлава Раман Францішчык, вучаніца Таркачоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Кацярына Дзянішчык — прызёры трох алімпіяд.



Шчодры вечар, багаты вечар

У народзе вечар 13 студзеня называецца шчодрым. Адметны ён багатай куццёй, а таксама валачобнымі песнямі калядоўшчыкаў. Ходзячы ад адной хаты да другой, яны зычаць гаспадарам шчасця і здароўя, дабрабыту на новы год.

Гэтая традыцыя існуе і цяпер, дзякуючы старанням фальклорных гуртоў, якія захоўваюць народную спадчыну. Такі гурт існуе ў вёсцы Студзераўшчына. Кіруе ім А.М.Мішчук. Яна ўзначальвае не толькі дарослы але і дзіцячы фальклорны гурт.



Паслугі ў пакеце

3 10 студзеня "Белтэлекам" прапануе сваім кліентам новы выгадны пакет паслуг "Оптымум", які ўключае ў сябе высакахуткасны доступ у інтэрнэт ByFly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Пакетная прапанова дае абанентам магчымасць карыстацца безлімітным доступам у інтэрнэт па хуткасці 1 Мбіт/с і інтэрактыўнымі функцыямі пастаноўкі тэлебачання на паўзу, перамоткі эфіру, запісу тэлеперадач, а таксама іншымі магчымасцямі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Кошт пакета паслуг "Оптымум" складае 68 тысяч рублёў у месяц (гэта танней, чым падключэнне паслуг паасобку).



Міліцыя праверыць дыскатэкі

3 12 студзеня ўступіў у законную сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада мінулага года "Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях".

Законам у кодэкс уведзены артыкул 17.12, згодна з якім уладальнікаў начных дыскатэк і клубаў могуць аштрафаваць, калі ў гэтых установах пасля дзесяці гадзін вечара будуць знаходзіцца непаўналетнія.

Памеры штрафу могуць складаць ад 10 да 50 базавых велічыняў.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/