Наша газета - "Перамога"!



Віктар Чачотка: "Мужчына павінен зарабляць грошы для сваёй сям'і"

Віктар Віктаравіч Чачотка нарадзіўся ў 1964-ым годзе на карэліцкай зямлі, у вёсцы Тарасавічы. Скончыў васьмігадовую Вялікаслабадскую базавую школу. У 1983-ім годзе скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум. Пасля па ўсесаюзным размеркаванні быў накіраваны ва Уладзімірскую вобласць, у горад Мурам, што ў Расіі.

Свой працоўны шлях ён распачаў з пасады майстра. Тры месяцы адпрацаваўшы майстрам, Віктар Віктаравіч пайшоў служыць у Савецкую Армію. Трапіў ва ўпраўленне ваенна-паветраных сіл, служыў там чарцёжнікам. Менавіта там ён набыў такія прафесійныя рысы, як стараннасць і дакладнасць.



Цуды на Каляды. Вынікі акцыі.

"Спяшайцеся тварыць дабро". Пад такім дэвізам прайшла рэспубліканская акцыя "Цуды на Каляды", ініцыятарамі якой былі маладзёжныя грамадскія аб'яднанні "БРСМ", "БРПА". Аб выніках акцыі на Дзятлаўшчыне расказала метадыст Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці Людміла Іванаўна Халопік.

СІМВАЛ АКЦЫІ - ЧЫРВОНАЯ РУКАВІЧКА

Акцыя распачалася з конкурсу на лепшую чырвоную рукавічку, у якім піянерскія дружыны раёна прынялі актыўны ўдзел. Вырабленыя рукавічкі ўпрыгожылі навагоднюю выставу ў Дзятлаўскім доме дзіцячай творчасці. А вось з лепшым сімвалам акцыі журы пакуль не вызначылася. Яшчэ падводзяцца вынікі конкурсу на лепшае навагодняе віншаванне, некаторыя з якіх былі апублікаваны на старонках газеты "Перамога".



Выратуем рыбу разам!

Заморы рыб выклікаюцца недахопам або адсутнасцю кіслароду ў вадзе. Заморы рыб суправаджаюцца масавай гібеллю ўсіх відаў рыб і наносяць вялікую эканамічную шкоду, бо ў вадаёме ў наступныя два-тры гады значна зніжаецца рыбапрадукцыйнасць.



Зайцы і іх сваякі

У Беларусі водзяцца два віды зайцоў. Заяц-русак, самы шматлікі від, аддае перавагу адкрытай прасторы — вялікім палянам, сельскагаспадарчым палям, зарослым хмызняком пусткам. Другі від — бяляк — любіць сяліцца ў лясах. Ен значна меншы за русака, рэдкі бяляк дасягае 4-кілаграмовай вагі; русак можа важыць да 7 кг.



Аматарскае рыбалоўства

13 лістапада 2011 года ўступілі ў сілу Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Прапануем пазнаёміцца з асноўнымі ўдакладненнямі ў Правілах.

Аматарскае рыбалоўства ў рыбалоўных угоддзях, якія складаюць фонд запасу рыбалоўных угоддзяў, а таксама ў рыбалоўных угоддзях, прадастаўленых у арэнду ці бязвыплатнае карыстанне, на якіх не арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, ажыццяўляецца бясплатна ў парадку агульнага карыстання.

У выпадку вылоўлівання рыбы, ракаў, крыветак, міногаў, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама вугра, яны павінны быць выпушчаны ў жывым выглядзе ў рыбалоўныя ўгоддзі. Пры парушэнні лоўлі забароненых відаў рыбы прымяняюцца штрафныя санкцыі ад 10 да 50 базавых велічыняў.



Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў штогод адзначаецца 2 лютага. 40 гадоў таму ў гэты дзень у іранскім горадзе Рамсар была падпісана канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне.

На сёння да Рамсарскай канвенцыі далучылася 157 краін. Болын за 1700 водна-балотных угоддзяў ва ўсім свеце ўключаны ў Рамсарскі спіс.



Чароўная зіма

Зіма на дварэ. Нездарма ж першы месяц зімы мае назву, якая гаворыць сама за сябе—снежань, другі — студзень, трэці — люты. Зямля накрылася пушыстай снежнай коўдрай. I прырода быццам бы заснула ў зімовым бялёсым сне. Сне чароўнай зімы.

Так, зіма ўяўляецца мне менавіта чароўнай, бо на гэты час прыпадае свята Нараджэння Хрыстова і свята сустрэчы Новага года. Нараджэнне ўвогуле — гэта цуд. Звярніце ўвагу: Нараджэнне Хрыстова прыпадае менавіта на зіму, тады, калі прырода спіць. I такім чынам сама з'ява Нараджэння быццам бы напамінае, што гэта — не канец, а, наадварот, падрыхтоўка да новых надзей, новага шчасця, да новага жыцця, вясновай радасці свежай зеляніны, кветак і абуджэння прыроды ад часовага прыпынку, за які яна адпачне і набярэцца новых сіл.



Узаемаразуменне

Рэалізацыя мерапрыемстваў па праграме "Мінус 100" дазволіла дасягнуць пэўнай эфектыўнасці і станоўчых вынікаў у 2007 годзе (мінус 208 загінуўшых у дарожна-транспартных здарэннях). Былі аб'яўлены чарговыя этапы: у 2009 годзе пад дэвізам "Я захаваю жыццё", у 2010 годзе — "Разам за бяспеку на дарогах!".



Дабрачынны канцэрт

Для ўзорнага ансамбля скрыпачоў "Зорачкі" Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў ужо стала добрай традыцыяй ладзіць дабрачынны канцэрт у дзіцячым анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах. Гэтую акцыю мы назвалі "Дзеці — дзецям". На працягу вось ужо трох гадоў да нас далучаюцца ўсе дзеці Дзятлаўскага раёна.



Апошні пацалунак

Журавы павольна ляцелі ў шэрым восеньскім небе. Іх жалобнае курлыканне чулася здалёк. Гэта быў плач аб прайшоўшым леце, аб цёплых днях з водарам лугавых траў. Успаміны аб гэтым журавы забіралі з сабой у той далёкі край, куды яны цяпер накіроўваліся.

Ля акна невялікай хаты сядзела старая жанчына, узіралася, як ляцяць журавы, праводзіла іх поглядам. У тым жа пакоі на ложку ляжаў яе муж. На завостраным твары ліхаманкава блішчалі вочы старога.



Тварыце дабро

Кожную зіму чалавецтва адзначае Новы год, Каляды. Гэтыя святы выклікаюць радасць і бадзёрасць, дораць шмат прыемных хвілінаў. А яшчэ яны нагадваюць аб дабрыні, спагадзе, міласэрнасці, і асабліва патрэбны тым, хто па волі лёсу пазбаўлены самага дарагога багацця чалавека — здароўя.

У Дзятлаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі займаюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Як і іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі, яны з нецярпеннем чакаюць святаў, падарункаў, цеплыні і ўвагі, якія так ім патрэбны. Нашы выхаванцы не засталіся адзінокія і ў гэтыя навагоднія і калядныя святы.



Агульная уласнасць мужа і жонкі

  • Пераклад(перевод): RU

Паняцце агульнай сумеснай уласнасці мужа і жонкі даецца ў артыкуле 23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь "Аб шлюбе і сям'і". Згодна з гэтым артыкулам маёмасць, якая нажыта мужам і жонкай у перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго з іх яна набыта або кім унесены грашовыя сродкі, з'яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю. Муж і жонка маюць роўныя правы валодання, карыстання і распараджэння гэтай маёмасцю, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.



Калядная сустрэча

Нядаўна ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылося каляднае мерапрыемства для дзяцей са шматдзетных сем'яў, выхаванцаў сацыяльнага прытулку горада Дзятлава.

Яго арганізавалі работнікі аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, якім загадвае Г.Э.Касцюк.



Акцыя дабрыні

Нядаўна вучні Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Цуды на Каляды". У час яе навагоднія і калядныя віншаванні, падарункі атрымалі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі А.Піскунова, А.Лабар, А.Бяляк.



Быць міласэрным павінен быць кожны

Арганізатарамі акцыі "Цуды на Каляды" ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе быў Савет старшакласнікаў, які працаваў разам з настаўнікамі. У акцыі ўдзельнічалі ўсе вучні, але самымі актыўнымі былі піянеры.

Пачаткам акцыі стаў выпуск рэкламы аб плануемых мерапрыемствах.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/