Наша газета - "Перамога"!



Весткі правапарадку

НА КАНТРОЛІ - ПЫТАННІ ПРАВАПАРАДКУ

У выканкаме Казлоўшчынскага пасялковага савета адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Разгледжаны шэраг праблемных пытанняў: аб паводзінах грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, сямейных скандалістаў, пра абстаноўку ў сем'ях, дзе непаўналетнія прызнаны, што знаходзяцца яны ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Па разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні, распрацаваны мерапрыемствы па паляпшэнні крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі пассавета.



Асабісты ПІН

Пры атрыманні банкаўскай пластыкавай картачкі яе ўладальніку выдаецца канверт, у якім знаходзіцца аналаг уласнага подпісу — ПІН. Гэта персанальны ідэнтыфікацыйны нумар трымальніка картачкі.

ПІН уяўляе сабой звычайную чатырохзначную лічбу, надрукаваную на тонкай паперы. Яна змешчана ў спецыяльны непразрысты канверт.

ПІН павінен быць вядомьі толькі трымальніку картачкі. Ён нідзе не захоўваецца ў адкрытым выглядзе — ні на картачцы, ні нават у банку. ПІН выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі трымальніка картачкі ў якасці пароля пры ажыццяўленні аперацый з картачкай.



Экскурсія ў Лядовы палац

Нядаўна 24 вучні Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы наведалі Ліду, пабывалі ў Лідскім замку, Лядовым палацы. Горад уразіў сваёй прыгажосцю. Прагульваючыся па Лядовым палацы, мы пабачылі фітнес-залу, трэнажорную залу. А затым, атрымаўшы канькі, адправіліся на каток, дзе атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Наступны прыпынак нашай вандроўкі — Лідскі замак. Экскурсія па ім атрымалася вельмі цікавай і запамінальнай. Захапіў, асабліва хлопчыкаў, сапраўдны рыцарскі турнір.



Амнісціраваны 24 асуджаныя

7 студзеня 2011 года скончылася дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай рэалізацыі дадзенага закона быў забяспечаны своечасовы ўлік і пастаноўка на ўлік грамадзян, якія вызваліліся па амністыі, сярод іх праводзілася выхаваўчая работа з мэтай недапушчэння ўчынення імі злачынстваў. Грамадзяне, вызваленыя па амністыі, дастаўляліся для правядзення індывідуальнай прафілактычнай гутаркі з кіраўніцтвам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і пракурорам раёна, ім выносіліся афіцыйныя пракурорскія папярэджанні, яны запрашаліся для ўдзелу ў мерапрыемствах, што праводзяцца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй сярод былых асуджаных. Акрамя гэтага, яны накіроўваліся для пастаноўкі на ўлік у аддзел па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для аказання ім дапамогі ў працаўладкаванні.



Папраўлялі здароўе ў санаторыях і летніках

Падрахункаваны вынікі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння жыхароў раёна за 2010 год. На працягу 12 мінулых месяцаў паправілі здароўе ў санаторна-курортных установах 796 жыхароў Дзятлаўшчыны.

3 гэтай колькасці — 599 дзяцей, якія жывуць на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі і карыстаюцца льготамі згодна з артыкулам 23 Закона Рэспублікі Бе-ларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"; 12 дзяцей-інвалідаў, 39 пенсіянераў; 52 работнікі прадпрыемстваў, установаў, арганізацый, за якіх наймальнікі ва ўстаноўленым парадку плацяць страхавыя ўзносы; 79 дзяцей працуючых грамадзян; 23 чалавекі — у аддзяленнях маці і дзіцяці.



Інфарм-кур'ер-8

ПІСЬМЕННІК ГОДА

Нядаўна ў Гродне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне прэміяй А. Дубко Гродзенскага абласнога камітэта. Сёлета яе атрымалі 12 таленавітых дзеячаў культуры і мастацтва. У ліку лаўрэатаў — наша зямлячка, ураджэнка вёскі Капці Ала Нікіпорчык. Яна прызнана лепшай у намінацыі "Пісьменнік года".

 

Шахматны рэзерв

Больш за два гады працуе шахматны гурток Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці, якім кіруе Аляксей Гульнік. Большасць удзельнікаў гуртка ўжо выканалі нарматывы юнацкіх спартыўных разрадаў, а найбольш паспяховыя Максім Камароў і Вераніка Чыгір — другога дарослага разраду, Ілья Латушка і Андрэй Гульнік — трэцяга.

У лістападзе 2010 года юнацкая каманда ў складзе названых шахматыстаў удзельнічала ў абласных спаборніцтвах і выступіла паспяхова — фінішавала шостаю.



Шашкі

Гэтым часам на авансцэне раённай федэрацыі шахмат і шашак — шахматы. Шашысты яшчэ маюць час на падрыхтоўку да галоўнага турніру года — чэмпіянату. I, зусім верагодна, асноўных прэтэндэнтаў на чэмпіёнскі тытул па традыцыі будзе двое — Мікалай Венславоўскі і Юрый Чайкоўскі.

Апошні шашачны турнір (напрыканцы мінулага года) прайшоў у напружанай барацьбе прэтэндэнтаў, яны набралі ў выніку аднолькавую колькасць ачкоў — па 18,5. Але, дзякуючы перамозе ў асабістай сустрэчы, першае месца заняў Мікалай Венславоўскі.



Хуткія шахматы

Чэмпіянатам раёна па хуткіх шахматах пачала каляндарны год раённая шахматна-шашачная федэрацыя. "Хуткае" першынство адбылося 15 — 16 студзеня і сабрала моцны склад удзельнікаў. Адразу стала відавочным, што барацьба за тытул і прызавыя месцы будзе вострая. Гэтак і здарылася.



Раённы жансавет інфармуе

ПРЭТЭНДЭНТЫ НА ЗВАННЕ "ЖАНЧЫНЫ ГОДА-2010"

Беларускі саюз жанчын зноў праводзіць конкурс "Жанчына года". Мінулагодні ўдзел у ім для дзятлаўчан быў вельмі паспяховы: сярод пераможцаў рэспубліканскага этапу — начальнік ДРБУ-119 Вольга Башко, абласнога — педагог гімназіі №1 г. Дзятлава Жанна Нагавонская.



З юбілеем, калега!

Настаўнік — гэта прафесія, пасада ці прызванне? Хутчэй — гэта стан душы, лад жыцця. Калі твае сябры — дзеці, ты атрымліваеш права забывацца пра свой узрост, смяяцца ад душы, ісці побач са сваімі выхаванцам па шляху жыцця і ведаў, радавацца разам з імі іх першым сур'ёзным перамогам і пераадольваць цяжкасці. Вучыць дзяцей — складаная справа, самы цяжкі з відаў творчасці. Настаўнікі не проста распрацоўваюць і праводзяць урокі, яны ствараюць асобу дзіцяці. А для гэтага настаўнік павінен сам быць Асобай.

Менавіта гэта можна сказаць пра намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Людмілу Канстанцінаўну Грэйня.



Не ў грашах шчасце (частка 2).

(Заканчэнне. Пачатак у №6).

Машыну сабе Уладак купіў. Чырвоную, іншамарку. Суседзі казалі, што дзве цаны за яе даў. Ды Уладаку што? Грошы ж ёсць — поўны куфар. Ён іх траціць — а яны не заканчваюцца. Яшчэ больш траціць — а яны ўсё роўна не заканчваюцца. Во як бывае!

Машыну вадзіць Уладак не ўмеў — наняў сабе асабістага шафёра. Такога, каб у любы момант можна было сказаць: "Паехалі!" і пачуць у адказ: "Слухаюся, шэф!". Уладак аж млеў ад гэтага "шэф". I калі вадзіла ў першы месяц разбіў машыну, нават не сарваўся на яго моцна — на другі ж дзень іншую купіў, яшчэ "круцейшую", даражэйшую — ведай нашых!



Стой! Напружанне!

Можна многа і часта гаварыць аб тым, што нельга дакранацца да аголеных правадоў, пранікаць туды, дзе вісяць знакі электрабяспекі (стрэлка ўнутры трохкутніка) і плакаты бяспекі "Стой! Напружанне!", "Не ўлазь — заб'е!". Аднак некаторыя грамадзяне забываюць, што з "бяскрыўднай" электрычнасцю неаб ходна абыходзіцца асцярожна, бо прыйдзецца расплачвацца сваім здароўем, а, можа, і жыццём. Часта адбываюцца няшчасныя выпадкі пры спробах пранікнення ўнутр энергетычных аб'ектаў з мэтай крадзяжу каляровых металаў.



Аплата адзінага падатку

3 1 студзеня 2011 года значна пашыраны пералік відаў дзейнасці, згодна з якім фізічныя асобы маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў дзейнасцю з уплатай адзінага падатку.

У пералік дадаткова ўключаны:
— догляд за дарослымі;
— паслугі, якія выконваюць хатнія работнікі (мыццё і прасаванне хатняй бялізны, іншых рэчаў); выгульванне хатніх жывёлін і догляд за імі; закуп прадуктаў, прыгатаванне ежы, мыццё посуду);
— музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкантаў; прадастаўленне паслугаў тамады; фотаздымка, выраб фотакартак;
— рэалізацыя кацянят і шчанюкоў пры ўмове ўтрымання хатняй жывёліны (кошкі, сабакі);
— паслугі па ўтрыманні, доглядзе і дрэсіроўцы хатніх жывёлін (акрамя сельскагаспадарчых);
— прадастаўленне сакратарскіх паслугаў і паслугаў па перакладзе;
— прадастаўленне паслугаў, аказваемых з дапамогай аўтаматаў для вымярэння вагі, росту;
— рамонт і пераробка трыкатажных, футравых, швейных вырабаў і галаўных убораў.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/