Наша газета - "Перамога"!



Беларускае вяселле

Беларускія вясельныя традыцыі падзяляюцца на тры часткі: перадвясельныя, у якія ўваходзяць абрад сватаўства і заручын; вясельныя, якія ўключаюць у сябе вянчанне і само вяселле; і паслявясельныя, якія складаюцца з пірагоў і мядовага месяца.

Каб падрыхтаваць жаніха да ад'езду, хлопцы і дзяўчаты ўпрыгожвалі вазы, асноўным атрыбутам якіх былі званочкі, вясёлы звон якіх паведамляў усім аб радаснай падзеі, і знішчаў злыя сілы і ачышчаў ад іх шлях.

Пасля таго, як у хаце жаніха было ўсё гатова да яго ад'езду, у цэнтры ставілі стол, накрывалі яго белым абрусам, ставілі хлеб-соль і запальвалі свечку. Бацька перавязваў сыну рукі тканым ручніком, тры разы абводзіў яго вакол стала, а пасля вёў да ганка. А маці, трымаючы ікону з выявай Ісуса і свечку, благаслаўляла маладога ў добры шлях.



Хросныя бацькі: выбірайце іх адказна

Хросных бацькоў інакш называюць успрымальнікамі. Калі хрысцяць немаўлятак, яны ж не разумеюць, што робіцца, таму ў гэты момант менавіта хросныя бацькі ўспрымаюць веру за дзіця. Яны абавязуюцца перад Богам зрабіць з хрэсніка набожнага хрысціяніна: ужо ў яго разумным узросце навучыць хрысціцца, маліцца, хадзіць у царкву.

Хросныя маці і бацька — людзі, які на працягу ўсяго жыцця суправаджаюць хрэсніка, падтрымліваюць яго, вучаць, аберагаюць. Таксама вельмі важна і тое, каб хрэснік маліўся за сваіх хросных бацькоў. Малітва мае вялікую сілу перад Госпадам. Чалавек веруючы павінен разумець гэта.



Хуткакрылы матылёк

Ідучы сваёй дарогай, не заглядвайся на іншыя, не лічы, колькі камянёў на іх. Можа і менш, чым на тваёй. Але паглядзі, як згінаецца чалавек, ідучы па сваім( як табе здаецца) такім роўным шляху, нясе свой крыж — намнога цяжэйшы, чым у цябе. Увогуле, не зайздросць нікому.

Гледзячы на шчасце чалавека, не спяшайся жаліцца на сваю долю. Ты не ведаеш, што чакае яго наперадзе. Магчыма, вось гэтая шчырая, шчаслівая ўсмешка, рамантычныя дні кахання, радасці — апошнія ў яго жыцці. Не спяшайся зайздросціць, вучыся радавацца чужому шчасцю. Яно — хуткакрылы матылёк. Непастаянны, непадуладны нікому. I памятай, што кожнаму чалавеку — свая доля шчасця, свая доля пакутаў. Галоўнае— вытрымаць выпрабаванні, не зламацца, выстаяць.



Утром проверил собственность - в обед остался без хлева

В деревне Русаки Дятловского района произошло возгорание хлева. Позднее обнаружение пожара позволило огню разгуляться и уничтожить строение целиком.

По словам хозяина, он не проживал по данному адресу. А в этот день утром заехал поглядеть, все ли в порядке.

Про пожар ему стало известно, когда он уже вернулся в Козловщину.



День смеха с артистами цирка

Смех — лекарственное средство, которым человека наградила сама природа. Это лекарство ни имеет побочных действий применительно как ко взрослым, так и детям. Не зря существует Международный день смеха.

1 апреля взрослые по-детский шутят, школьники разыгрывают друг друга, а для детишек в детских садиках традиционно готовятся юмористические программы. Не стало исключением в этом году 1 апреля в детском садике № 1 города Дятлово.



Высокие результаты - уже традиция

Для учеников Дятловской детской школы искусств март традиционно богат на конкурсы: дети пробуют себя, демонстрируют свои таланты. Традиционно ежегодно они в числа призеров. Это свидетельствовать о высоком уровне подготовки учеников, кропотливой, самоотверженной работе их учителей.

Успешным было выступление Дятловской детской школы искусств и в этом году. На областной теоретической олимпиаде по музыкальным дисциплинам имени К.Горского Евгения Кетко, ученица Светланы Владимировны Мозырко, заняла первое место по сольфеджио. Она получила грамоту за лучшее написание музыкального диктанта.



Хрыстос і жанчыны

На старонках Евангелляў занатавана шмат яркіх вобразаў людзей, якія акружалі Хрыста. Часцей за ўсё гэта мужчыны: вучні-апосталы, якія доўгі час слухалі павучанні Настаўніка і, урэшце-рэшт, здрадзілі яму; тайныя вучні; фарысеі, якія аддалі Выратавальніка на смерць; правіцелі; правадыры і рэлігійныя настаўнікі, якія асудзілі Хрыста; воіны, якія яго распялі. Вобразы жанчын застаюцца быццам у цені. У старажытным свеце жанчыны часцей за ўсё заставаліся маўклівымі рабынямі, жыццё якіх было абмежавана знясільваючай працай і хатнімі клопатамі. У адной з іудзейскіх малітваў былі такія словы: "Дзякуй табе, Божа, што ты не стварыў мяне жанчынай..." Таму невыпадкова, што толькі зрэдку мы бачым жанчын ля Хрыста. Аднак якія гэта былі сустрэчы! Якія жанчыны!



Быць чалавекам на зямлі: Жанна Нагавонская

Да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе "Жанчына года" ў намінацыі "За духоўнае адраджэнне і маральнае выхаванне раённым жансаветам была вылучана Жанна Славаміраўна Нагавонская, настаўніца гісторыі гімназіі №1 г.Дзятлава, кіраўнік гімназічнага музея. Яна стала пераможцай абласнога этапу конкурсу.

На ўрачыстым шанаванні, якое праходзіла ў Гродне напярэдадні Дня жанчын, 3 сакавіка, Жанна Нагавонская прымала віншаванні.

Яна — шчаслівы чалавек, бо абрала раз і назаўсёды сваё, адзінае, да чаго імкнецца душа, што атрымліваецца найлепш. Яна нясе па жыцці светач, нясе нястомна, самааддана, з усёй шчырасцю сваёй натуры. Такая яна — настаўніца гісторыі гімназіі №1 г.Дзятлава Жанна Славаміраўна Нагавонская. Часам здаецца, што ў сярэдзіне ў яе — невялічкі рухавічок, такі, ведаеце, "перпетуум мобіле", якім яшчэ пры нараджэнні надзялілі яе вышэйшыя сілы, каб ніколі не ведала стомы, паспявала ўсюды, заўсёды, несла людзям дабро і спагаду. і яна паспявае зрабіць многае. Мяркуйце самі...



Сяргей Калодка - чэмпіён раёна па шахматах!

Тытул чэмпіёна аспрэчвалі 10 прэтэндэнтаў. 3 першага тура завязалася вострая, часта непрадказальная барацьба.

Аўтарам першай сенсацыі стаў яшчэ дзеючы на той час чэмпіён раёна Віктар Урбановіч — у дзвюх партыях ён пацярпеў паражэнне ад Андрэя Лявончыка {паводле рэгламенту чэмпіянату, сапернікі праводзілі адразу па дзве партыі — белымі і чорнымі).

Стартавы тур увогуле выдаўся бескампрамісны: па дзве партыі прайгралі Уладзімір Трайнель, Юрый Чайкоўскі, Сяргей Буднік, Віктар Варонка.



Высокае званне - Настаўнік

У музей Дзятлаўскай гімназіі трапіў ліст, напісаны выпускніком першай Дзятлаўскай школы 1955 года Міхаілам Валянцінавічам Чарнецкім. Ліст пачынаецца незвычайна: "Жыхары раёна абавязаны ведаць сваіх герояў! Адзін з іх — Валуевіч Аляксандр Аляксандравіч".

Заінтрыгаваныя ўступам, мы дачыталі ліст і здзівіліся, як мала мы ведаем пра людзей, якія побач з намі! Аляксандр Аляксандравіч быў настаўнікам аднаго з аўтараў гэтай публікацыі. Але ні яна, ні яе колішнія аднакласнікі пра выпадак, апісаны ў лісце, не ведалі. Высакародны настаўнік сціпла маўчаў пра факт сваёй біяграфіі.



Казлоўшчынская дзіцячая бібліятэка - пераможца абласнога конкурсу

У 2009 годзе Казлоўшчынская гарпасялковая дзіцячая бібліятэка стала пераможцай у абласным конкурсе "Бібліятэка — інфармацыйны цэнтр рэгіёна" ў намінацыі "Лепшая гарадская(гарпасялковая) бібліятэка". Яна ўзнагароджана граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і каштоўным падарункам.

У 2008 годзе Казлоўшчынская гарпасялковая дзіцячая бібліятэка рэарганізавана ў інфармацыйна-адукацыйны цэнтр.



Вясновае абуджэнне

Кожны год з нецярпеннем чакаеш вясны. I ўсё роўна яна прыходзіць раптам, нечакана. Проста аднойчы заўважаеш, што сонца не свеціць аднекуль з вышыні, але яго святло разліта паўсюдна. Неба, аблокі, людзі проста купаюцца ў сонечных промнях. I яшчэ заўважаеш, што снег, нядаўна такі белы, пушысты, стаў шэрай ледзяной скарынкай, якая з апошніх сілаў сціскае зямлю.

А потым прыкметы вясны з кожным днём становяцца заўважней: шэрая скарынка растае і вясёлымі ручаінкамі сцякае ў вялікія рэкі. Перазвон капяжу паведамляе: "Дзінь-дон, вясна прыйшла!" I няхай пад нагамі — хлюпота, у чаравіках — хлюпае вада, а прахожыя шморгаюць насамі. Дробязі! Гэта ж вясна прыйшла, і ўсе гатовы цярпець нядоўгі бездараж, за якім — цяпло, святло, прыгажосць.



Прызеры абласной алімпіады

Сёлета абласная алімпіада па англійскай мове для гімназістаў ў Дзятлава аказалася асабліва "ураджайнай".

Ліза Шавель заняла другое месца і паедзе на рэспубліканскую алімпіаду. Маша Старыкава і Віка Якубоўская - трэція.



Вясковы стараста: у ліку лепшых - Дзмітрый Саўко

Адзін з лепшых старастаў Войневіцкага сельсавета — Дзмітрый Мікалаевіч Саўко. На яго плячах — клопат пра вёску Пруд. Сюды многа гадоў таму ён пераехаў пасля жаніцьбы на мясцовай дзяўчыне Зінаідзе, цяпер — Зінаідзе Іосіфаўне.

Яны пазнаёміліся ў сельскім клубе на танцах, калі Дзмітрый прыйшоў з арміі. 3 тае пары мінула шмат часу. Выраслі, сталі дарослымі іх дзеці, стварылі свае сем'і, падарылі ўнукаў. Іх у Дзмітрыя Мікалаевіча і Зінаіды Іосіфаўны — пяцёра.



Міру i дабра вам, воіны-афганцы!

15 лютага спаўняецца 21 год, як савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. У гэты доўгачаканы дзень была пастаўлена кропка больш чым дзевяцігадоваму ўдзелу савецкіх салдатаў і афіцэраў у афганскай вайне. Праз гэтую вайну прайшлі больш 600 тысяч салдат і афіцэраў, у тым ліку 32 тысячы беларускіх хлопцаў. Кожны саракавы з іх загінуў у Афганістане. 3 таго часу гэтая дата аб'ядноўвае ўсіх, хто з баямі, стратамі, крывёю прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/