Наша газета - "Перамога"!



Шахматы. Чэмпіянат раена

Дуэт лідараў чэмпіянату раёна па шахматах у складзе Андрэя Ранцэвіча і Андрэя Лявончыка адрываецца ад пагоні.

Доўжыцца раённае шахматнае першынство. На старце турніра лідарства захапіў Андрэй Ранцэвіч.

Пасля чатырох тураў яго дагнаў Андрэй Лявончык. У пагоню за дуэтам лідараў, адстаючы на палову ачка, выправіўся таксама дуэт — Яўген Кананкоў і Аляксандр Масляк. Далей — шахматны пелатон з адставаннем на ачко-паўтара ачка і жаданнем кампенсаваць не самы ўдалы старт.



Радасць сустрэчы праз гады

Нядаўна ў сярэдняй школе № 1 г. Дзятлава адбыўся вечар-сустрэча з выпускнікамі. На яго сабраліся як нядаўнія выпускнікі гэтай установы адукацыі, так і тыя, якія скончылі яе 20, 30, 40 гадоў таму.

Дзякуючы цікавай праграме, былыя вучні школы атрымалі магчымасць на нейкі час вярнуцца назад, у шчаслівую школьную пару, прыгадаць яе яскравыя падзеі, падзякаваць настаўнікам, пакінуць свае пажаданні цяперашнім школьнікам.



Аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Дзятлаўскім раене

На 1 студзеня 2011 года колькасць насельніцтва раёна з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года склала 28,6 тысячы чалавек.



Парадак пры дарогах

Чарговы рэйд-праверка санітарнага стану прыдарожных палос і месцаў адпачынку быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

8 лютага мы выехалі на некаторыя з месцаў прыдарожнага адпачынку. Зараз, у час моцнай адлігі, калі амаль не засталося снегу, агаляецца і зямля, і асфальт, і смецце на ім. Але на гэты раз стан прыдарожных палос і месцаў адпачынку на здзіўленне задаволіў: амаль усюды было прыбрана і чыста.

Пляцоўка для адпачынку "Мядзвінавічы", што знаходзіцца недалёка ад вёскі Вензавец, парадавала працуючай калонкай, прыораным прыпынкам і туалетам.



Валейбольны турнір у СВК "Граніт-Агра"

Перамогамі мужчынскай каманды будаўнікоў і жаночай каманды адміністрацыі завяршыўся валейбольны турнір СВК "Граніт-Агра".

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 13 каманд вытворчых, кіраўнічых падраздзяленняў сельгаспрадпрыемства і ўстановаў, якія месцяцца на тэрыторыі СВК.

У турніры мужчынскіх каманд за перамогу змагаліся валейбольныя калектывы механізатараў круцілавіцкага і таркачоўскага аддзяленняў, вадзіцеляў, будаўнікоў, заатэхнічнай, інжынернай і агранамічнай службаў, свінагадоўчага комплексу.

Перамаглі будаўнікі. Другое месца занялі вадзіцелі, трэцяе — механізатары круцілавіцкага аддзялення.



16 лютага. Хроніка тыдня.

3 31 студзеня па 6 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу паступіла 73 паведамленні і заявы аб правапарушэннях і здарэннях, з іх аб злачынствах - 10, сямейных скандалах - 12, фактах смерці - 6. Зафіксавана 2 дарожна-транспартныя здарэнні.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 113 правапарушальнікаў, з іх за з'яўленне ў п'яным выглядзе або распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, з'яўленне на працы ў стане алкагольнага ап'янення — 19 чалавек.



Мая школа - мой лёс

У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбыўся традыцыйны вечар-сустрэча з выпускнікамі. Меркаваннем аб гадах вучобы яны, а таксама цяперашнія вучні школы падзяліліся з юнымі карэспандэнтамі школьнай газеты.

Рэспандэнтам было прапанавана адказаць на пытанне: якую ролю адыграла школа ў вашым жыцці?

Ганна Іванаўна Франюк, дырэктар Вензавецкай школы:
— Прыгадваю выпускны баль 1980 года. Выпускнікі вясёлыя, шчаслівыя, і ў той жа час, крыху разгубленыя. Скончылася. дзяцінства, наперадзе чакае дарослае жыццё. Хвалюе пытанне: якім шляхам пайсці, якой справе сябе прысвяціць. Паколькі нездарма народная мудрасць гаворыць: "Да-рог у свеце многа, а ты між іх знайдзі сваю". Я яе знайшла. Мой лёс — гэта не толькі мае блізкія і родныя людзі, але і мае вучні, увогуле — школа. Яна як вялікая сям'я, у якой пануюць насычанае і радаснае жыццё, атмасфера цяпла, дзе паважаюць адзін ад-наго. Упэўнена, што вучні нашай установы будуць вартымі высокага звання — чалавек.



Выпускнікі сустрэліся ў школе

Дні, як гады, гады, як эпоха, — такая па дзеяннях і задумах сутнасць нашага часу. Імклівага. Напружанага. Велічнага і да болю супярэчлівага.

Люты... За вокнамі завея... А ў сярэдняй школе № 1 г. Дзятлава пануе цеплыня: ідзе традыцыйны вечар-сустрэча з выпускнікамі.



Аб памерах страхавых узносаў для сельгаспрадпрыемстваў

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2011 года №34 "Аб некаторых пытаннях сельскагаспадарчых арганізацый" з 1 студзеня 2011 года па 31 снежня 2014 года для работадаўцаў, занятых вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, аб'ём якой складае больш за 50% агульнага аб'ёму атрыманай прадукцыі, абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне ўстаноўлены ў памеры 22% (на 2% менш, чым было раней).

Тарыф страхавых узносаў на сацыяльнае страхаванне застаўся на ранейшым узроўні і складае 6%.

Агульны тарыф узносаў для названых работадаўцаў складае 28% замест 30, прымяняемых раней.



Шлях да святыняў

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася экспазіцыя "Шлях да святыняў". Гэта — творчая выстава мастачкі з Маладзечна Ядзвігі Сянько. Экспазіцыя налічвае 51 работу — спісы з вядомых ікон і біблейскія сюжэты.

Гадоў 15 таму мастачку, якая закончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтва, прывабіла хрысціянская тэма. Ядзвіга Сянько з благаславення Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, пачала выконваць спісы з сусветна вядомых ікон. Яе работы — гэта больш за 1200 копій ікон і карцін на хрысціянскія тэмы.



Рэканструкцыя дзяцячага аддзялення завершана

Доўгачаканай падзеяй для Дзятлаўскай раённай бальніцы, для яе маленькіх пацыентаў і іх матуляў стала завяршэнне рэканструкцыі дзіцячага аддзялення. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 10 Лютага.

Мерапрыемства сабрала шмат гасцей, у ліку якіх — старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. Крахмальчык, начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама А. Стрыжак, намеснік старшыні райвыканкама П. Чырко, начальнік ААТ "Дзятлаварамбуд" С. Чарнікевіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" А. Кудзінаў.

На адрас адміністрацыі, персанала бальніцы і работнікаў абноўленага аддзялення гучалі пажаданні плённай працы на ніве здароўя. Божае благаславенне выказалі Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэй М. Пінчук, ксёндз прыходу касцёла Божага цела ў вёсцы Дварэц В. Біскевіч.



15 лютага - Грамніцы або Стрэчанне

Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамаўніка, якому прыпісвалася ўтварэнне веснавых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінна была ўпасці ўлада змрочных божастваў зімы: "На Грамніцы — паўзіміцы" або "Як прыйдуць грамніцы — скідай рукавіцы". Стрэчанне (ад царкоўнага "Сретенье") — народ тлумачьіў як сустрэчу зімы з вясною. Таму не дзіўна, што гэта свята звязана з шэрагам метэаралагічных прымет. "Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол пад'есць травіцы".



Раготнаўская каманда - чэмпіён абласной спартакіяды

Раготнаўскія лыжнікі, якія прадстаўлялі Дзятлаўскі раён на зімовай абласной спартакіядзе для сельскіх жыхароў (спаборніцтвы адбыліся 3-4 лютага ў Лідзе), атрымалі камандную перамогу ў агульным заліку і занялі шэраг прызавых месцаў у індывідуальных гонках і эстафетах.

Медальны пачын для нашай каманды зрабіла Алена Апанасік. Яна фінішавала з трэцім вынікам ва ўзроставай катэгорыі дзяўчат 1994-1996 гадоў нараджэння. Дыстанцыю 1260 метраў (1 круг) Алена прабегла за 3 хвіліны 48 секунд. У гэтай жа катэгорыі вызначылася і самая юная з удзельніц — Дзіяна Татарынава. Яна паказала 6-ы вынік (4.18) сярод 62 стартаваўшых. У дваццатку лепшых забеглі Таццяна Лазоўская (14-е месца, 4.55) і Вікторыя Фабішэўская (16-е месца, 5.12).



Якую дапамогу аказваць пры апёку?

Апёкі рознай ступені і балявы шок, які пры іх узнікае, — наступствы пажару. Галоўнае — навучыцца дзейнічаць граматна ў такой сітуацыі.

Па-першае, па магчымасці трэба ўвесці чалавеку, які папакутаваў, абязбольваючы сродак; абавязкова накласці асептычную павязку на апечаную паверхню або прыкрыць яе стэрыльнай прасціной; у час транспарціроўкі чалавека ў стацыянар забяспечыць нерухомасць пашкоджаных органаў. Такая мабілізацыя дапаможа папярэдзіць дадатковае пашкоджанне тканак і развіццё балявога шоку.



"Таму не дзівіся, што п'яныя пабіліся"

Кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў маюць бытавую аснову. Іншымі словамі, яны здараюцца паміж людзьмі, якія жывуць у адной кватэры ці доме.

Часцей за ўсё прычынай гэтых скандалаў з'яўляецца моцнае "сяброўства" з алкаголем аднаго ці двух членаў сям'і. Як вынік, кожны пяты з ліку памерлых па знешніх прычынах памірае ад выпадковага атручэння алкаголем.

Міліцыя не можа ў такой сітуацыі заставацца ўбаку: так, у 2010 годзе па так званых прэвентыўных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь узбуджана 10 крымінальных спраў у адносінах да асобаў, якія пагражалі нанесці траўмы ці ўвогуле забіць другога члена сям'і. Да прыкладу, жыхар пасёлка Гезгалы сярэдняга ўзросту, які быў у нецвярозым стане, схапіўшыся за нож, пагражаў жонцы забойствам, штосьці падобнае адбылося і ў адной з маладых сямей Дзятлава.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/