Наша газета - "Перамога"!



Фінішны рывок Венславоўскага

Завяршыўся чэмпіянат раёна па шашках. Чэмпіёнам 2011 года стаў Мікалай Венславоўскі.

Чарговы чэмпіянат і чарговае супрацьстаянне двух лідараў дзятлаўскіх шашак — Юрыя Чайкоўскага і Мікалая Венславоўскага. Па закону спартыўнага жанра, калі каляндар турніру складзены правільна, галоўная дзея павінна адбыцца ў заключным акце.

У апошнім туры спаборніцтваў яна і адбылася. На фінішную прамую лідарам выйшаў Чайкоўскі. На палову ачка ад лідара адставаў Венславоўскі. I заключныя дзве партыі ім належала згуляць між сабою.



Раготнаўская каманда - лепшая ў вобласці

Хто б сумняваўся. У лыжнікаў Мікалая Анацкі сёлета амаль кожны старт пераможны. На гэты раз раготнаўцы вызначыліся на абласным зімовым спартыўным свяце "Гродзенская лыжня-2011" у Лідзе.

У праграме "Гродзенскай лыжні" былі індывідуальныя гонкі ў чатырох намінацыях і эстафета. Прэтэнзіі на агульнакаманднае лідарства раготнаўцы заявілі са старту. Алена Апанасік зрабіла залаты пачын у індывідуальнай дзявочай гонцы. Яна фінішавала першая. Сяброўкі па камандзе Таццяна Саўко — чацвёртая, Таццяна Лазоўская — пятая.

У жаночай гонцы Іна Ашмян, саступіўшы першынство слонімскай лыжніцы, заняла другое месца.



З газам не жартуй - згарэць можна!

У студзені бягучага года пры карыстанні газам у быце адбыліся два няшчасныя выпадкі, звязаныя з атручэннем чадным газам пры якіх загінулі 5 чалавек.

10 студзеня 2011 г. у населеным пункце Рэкта Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці атрымалі смяротнае атручэнне чадным газам 2 чалавекі. Камісіяй выяўлены наступныя дэфекты абсталявання, якія сталі прычынай выхаду прадуктаў згарання ад катла КСТГ-12.5 у памяшканне кватэры:
- негерметычнае злучэнне дымаадводзячага патрубка катла з далучальным патрубкам дымавога канала (зазор па перыметры складае да 10 мм);
- злучальны патрубак ад катла да дымахода мае навылётныя прагарыны памерам ад 10 да 100 мм у даўжыню і шырынёй да 10 мм;
- адсутнічае прачыстная кішэня ў аснове дымавога канала;
- дымавы канал засмечаны будаўнічым смеццем.



Зноў фальшыўка

Магазіны сістэмы райспажыўтаварыстваў вобласці працягваюць "пакутаваць" ад фальшывых грошай (для даведкі: першыя выпадкі распаўсюджання фальшывак на Гродзеншчыне былі зарэгістраваны 14 снежня 2010 года).

Калі ў снежні мінулага года ўсяго было выяўлена 10 купюр, то на сёння — 35 купюр па 22 фактах збыту, наміналам 20000 беларускіх рублёў (серыі ВА №3898752) і 50000 беларускіх рублёў (серыі БР №2579243), усе 2000 года выпуску.

Фальшыўкі выраблены спосабам кропельна-струменнага друку дастаткова высокай якасці. У чорны спіс дзеянняў злачынцаў трапілі Навагрудак, Іўе, Масты, Гродна, Ліда, Шчучын.



Рыцарскі турнір

Ён адбыўся ў Гезгалаўскай гімназіі. Мерапрыемства для хлопчыкаў 5-7 класаў падрыхтавалі вучаніцы 7 класа.

У турніры ўдзельнічалі тры каманды хлопчыкаў. Ім неабходна было прадэманстраваць майстэрства камплімента, валодання "зброяй", як трэба аказваць першую медыцынскую дапамогу. Конкурсы чаргаваліся з музычнымі нумарамі і розыгрышамі.

Мерапрыемства падарыла нам добры настрой. А ўсе хлопчыкі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, паказалі сябе сапраўднымі рыцарамі.



І ўзмахне самалёт серабрыстым крылом...

Віраж... Яшчэ віраж па зале спартыўнага комлекса "Дынама"... Усё. Потым — чаканне рашэння журы. "— Другое месца ў сярэдняй катэгорыі па пілатажы прысуджаецца Аляксандру Антонавічу Нарэйчыку..." Зноў чарговая перамога: сарэбраны кубак і дыплом.

У мінулым годзе Аляксандр заняў трэцяе месца ў спаборніцтве па пілатажы і кіраванні мадэлямі самалётаў, зробленымі ўласнымі рукамі. Гэта даволі рэдкае спаборніцтва па авіямадэлізму ў закрытых памяшканнях, якое праводзіцца вось ужо чацвёрты год, адзінае на тэрыторыі постсавецкіх краін. Тут спаборнічаюць прадстаўнікі не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі.



Семінар для сацыяльных работнікаў

Штомесяц аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму, якім загадвае Н. В. Чарняк, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіцца семінар-вучоба для сацыяльных работнікаў. Ён ставіць мэту павысіць узровень майстэрства людзей гэтай прафесіі, абмеркаваць многія пытанні сацыяльнай сферы.

Менавіта таму на семінар запрашаюцца і прадстаўнікі розных службаў, установаў раёна. Нядаўні семінар наведалі супрацоўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама: начальнік аддзела ўнутраных спраў А. В. Жалнерчык, яго першы намеснік А. М. Зенаў, старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама А. А. Ламака.



Свята сагрэла душу

Нядаўняе пасяджэнне ўдзельнікаў клуба "Сустрэча" было прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны. 3 гэтай нагоды работнікамі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, якім загадвае Ж. В. Ерамейчык, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было падрыхтавана ўрачыстае мерапрыемства.

Для нас, пажылых людзей, яно стала сапраўдным святам, сагрэла душу ў сцюдзёныя лютаўскія дні. Радавала прыгожае і ўтульнае афармленне залы, у якой праходзіла мерапрыемства, напаўнялі бадзёрасцю песні. Іх выконвалі артысты Дварэцкага сельскага дома культуры Аляксандр і Людміла Баклушыны, Ірына Цяцерына.



Падатак на прыбытак

У 2011 годзе мяняецца парадак прадастаўлення падатковых дэкларацый і ўводзіцца паняцце бягучых плацяжоў па падатку на прыбытак.

3 гэтага года падатак на прыбытак вылічваецца па выніках года, за выключэннем падатку на прыбытак з дывідэндаў, па якіх падатковым перыядам прызнаецца каляндарны месяц.

Падатак на прыбытак будзе плаціцца бягучымі плацяжамі і па выніках прайшоўшага падатковага перыяду (года). Пры гэтым вызначана катэгорыя плацельшчыкаў, якія маюць права не вылічваць і не плаціць сумы гэтага падатку, што належалі ўплаце бягучымі плацяжамі: бюджэтныя арганізацыі, грамадскія і рэлігійныя арганізацыі, іншыя некамерцыйныя арганізацыі пры адсутнасці па выніках прайшоўшага года прыбытку (стратаў).



Вынікі работы за 2010 год

Калегія камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці разгледзела вынікі работы за 2010 год. Адназначна, што ў справаздачным перыядзе праведзена 440, накладзена адміністрацыйных спагнанняў на агульную сумму звыш 7 млрд. рублёў (135% да ўзроўню 2009 года), спагнана ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы грашовых сродкаў на суму 77,5 млрд. рублёў (у 2,5 раза больш), сэканомлена, прадухілена выплат дзяржаўных сродкаў на суму 6 млрд. рублёў (126%). Пастаўлена на ўлік асноўных сродкаў на суму 50,4 млрд. рублёў (у 2 разы больш). Па фактах выяўленых парушэнняў далучана да адміністрацыйнай адказнасці 1124 чалавекі, вызвалены ад займаемых пасад 68 чалавек, у тым ліку 24 кіраўнікі, узбуджаны 143 крымінальныя справы, з якіх 51 — у адносінах да кіраўнікоў.



А ў нас лепшая ў вобласці станцыя "Белтэхагляд". А ў вас?

Цярністы шлях да заслужанай перамогі прайшлі супрацоўнікі Дзятлаўскай станцыі дыягностыкі "Белтэхагляд". Поўнасцю рэканструявана і аснашчана навейшай тэхнікай сённяшняя станцыя, мае развіты пакет дадатковых паслугаў, у тым ліку арганізаваны рамонт аўтамабіляў, наладжаны прыток новых кліентаў.

Нядаўна начальнік станцыі Вячаслаў Якшэвіч з урачыстага мерапрыемства па падвядзенні вынікаў абласнога агляда-конкурса "Лепшая станцыя дыягностыкі—2010", якое прайшло ў Гродзенскім філіяле УП "Белтэхагляд", прывёз вымпел і дыплом пераможцы за подпісам намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі А. Шышко.



Песня застаецца з чалавекам

"Песня застаецца з чалавекам". Пад такой назвай у сярэдняй школе №3 г. Дзятлава адбыўся трэці
раённы фестываль песні сярод работнікаў аддзела адукацыі, прысвечаны 90-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Фестываль праводзіўся з мэтай захавання і памнажэння лепшых духоўных, мастацкіх традыцый айчыннай песеннай культуры. Яго арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама і Дзятлаўскі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Салісты і вакальныя калектывы дэманстравалі сваё песеннае майстэрства ў некалькіх намінацыях. Гучалі песні, прысвечаныя настаўніку або, увогуле, галіне адукацыі, аўтарскія песні, песні на беларускай мове і вядомыя шлягеры.



З паседжання камісіі па справах непаўналетніх

"НЯКЕПСКІ" АДПАЧЫНАК

Неяк вечарам трое непаўналетніх вырашылі адпачыць. Каб зняць стомленасць ад урокаў, парадаў бацькоў, хлопцы вырашылі "палячыцца" півам. I гэта нягледзячы на свой узрост: двоё з парушальнікаў вучацца яшчэ толькі ў сёмым класе, іх старэйшы сябар — у дзявятым. Дарэчы, ён на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх выкліканы ўжо ў другі раз.

Доўга не думаючы, хлопцы вырашылі выпіць піва ля будынка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзе і былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.



Не задавальняе якасць малака

Пытанне жыхаркі г. Дзятлава:
— У мяне маленькае дзіця. Нядаўна купіла для яго малако, ускіпяціла, а яно "збеглася", што сведчыць аб нізкай якасці малака. У прыватнасці, таго, якое прывозяць з іншых раёнаў. У нас ёсць сырзавод, чаму ён не выпускае малако, а мы вымушаны купляць прывазное, ды і яшчэ такое няякаснае?



Чацверты дзясятак за рулем

Мне давялося пазнаёміцца з Яўгенам Аляксеевічам Карэнкам, які працуе вадзіцелем на прадпрыемстве "Дзятлавакааптранс". Ён з тых людзей, пра якіх красамоўна пісалі шматлікія беларускія і рускія пісьменнікі і паэты, з людзей, які жыве жыццём працоўнага чалавека. Адразу заўважаеш яго добрыя вочы, жывасць руху, моцныя мазолістыя рукі. Размаўляе Яўген Аляксеевіч спакойна, але хутка, бо няма часу на доўгія размовы, трэба спяшацца на працу — графік.

Яўген Аляксеевіч нарадзіўся ў прыгожай, зараз амаль ужо апусцелай вёсцы Дубароўшчына. Скончыўшы школу, быў накіраваны ад ваенкамата на трохмесячныя курсы вадзіцеляў у Казлоўшчыну. У 1973 годзе пайшоў у армію, служыў у ракетных войсках. Спачатку паўгода на Украіне, у Катоўску, потым — у Марыэльскай рэспубліцы, у горадзе Ешкар-Ала. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на родную Дзятлаўшчыну. У 1975-ым уладкаваўся працаваць вадзіцелем у аўтакалону горада Дзятлава, дзе працуе і зараз.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/