Наша газета - "Перамога"!



ГАРЭЛКА ДАВЯЛА ДА БЯДЫ

НЕ ЎСЕ ПРАБЛЕМЫ ВЫРАШАНЫ

Дачка гэтай жанчыны чатыры месяцы таму была прызнана маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за таго, што маці злоўжывала спіртнымі напоямі. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў сацыяльным прытулку і марыць вярнуцца дахаты. Маці таксама перажывае за лёс свайго дзіцяці і амаль кожны дзень наведвае дачку, тэлефануе ёй, набывае і прыносіць неабходныя рэчы. Жанчына ідзе на кантакт са службамі прафілактыкі і ўжо выканала большасць іх патрабаванняў. Увесь гэты час яна працуе, ніхто не бачыў яе п'янай. Аднак маці павінна наведаць доктара-нарколага, каб канчаткова вызначыцца з далейшым лячэннем ад алкагольнай залежнасці: якім яно будзе — вырашыць спецыяліст.



Спявае Ксенія Шыкуць

Ксенія Шыкуць — навучэнка шостага класа Гезгалаўскай сярэдняй школы. Яна яшчэ і юная артыстка, якая выступае на школьных мерапрыемствах, а таксама на раённай сцэне.

Спявае Ксенія з чатырох гадоў. Тады ўпершыню адбыўся яе выхад на раённую сцэну. Дзяўчынка прыняла ўдзел у конкурсе "Мелодыі кахання", заняла першае мecца ў сваёй узроставай катэгорыі. Праз год у гэтым жа конкурсе Ксенія выступала ўжо з танцавальным нумарам, з якім заняла зноў жа першае месца. А ў мінулым годзе дзяўчынка стала лепшай у абласным конкурсе патрыятычнай песні, у час якога яна спявала добра вядомую ўсім "Тальянку". Варта адзначыць і тоё, што Ксенія прыняла ўдзел у канцэрце міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы "Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця".



Пашанцавала працаваць з такім чалавекам

Восень пазалаціла дрэвы, дыхнула холадам, нагадала, што прыспеў час збіраць ураджай, падводзіць вынікі мінулага лета. Гэтая пара года ў душы кожнага з нас выклікае пэўныя пачуцці. 3 радасцю і лёгкім хваляваннем кожную восень сустракае Галіна Аляксандраўна Кончык, былая настаўніца малодшых класаў сярэдняй школы №2 (цяпер гімназіі №1) горада Дзятлава. Сёлета ў кастрычніку яна адзначае свой 80-гадовы юбілей.

Нарадзілася Галіна Аляксандраўна ў вёсцы Забалоцце Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і калгаснікаў. У 1952 годзе паступіла ў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, пасля заканчэння якога была накіравана працаваць на Дзятлаўшчыну, у Гірыцкую сямігодку. Затым маладую настаўніцу перавялі ў сярэднюю школу №2 горада Дзятлава, дзе яна працавала да 1994 года. Агульны педагагічны стаж Галіны Аляксандраўны складае 38 гадоў. Былыя калегі кажуць пра яе, як чалавека творчага, актыўнага, ініцыятыўнага. Яе працоўныя заслугі не аднойчы былі адзначаны раённымі і абласнымі граматамі, а ў 1980 годзе — граматай Міністэрства адукацыі БССР. 3 1985 года мне пашанцавала працаваць побач з Галінай Аляксандраўнай Кончык. На той час я была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №2 горада Дзятлава.



УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ПАЭТАЎ

У суботу, 8 кастрычніка, адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльных дошак, прысвечаных заходнебеларускім паэтам — А. К. Бяленку (Нікіфару Жальбе), I. П. Івашэвічу (Петрусю Граніту), І.І. Пышко (Гарасіму Праменю), А. М. Лебедзеву (Васілю Струменю). Ініцыятыва ўшанавання памяці гэтых людзей належыць сябрам Таварыства беларускай мовы.

На ўрачыстым адкрыцці мемарыяльных дошак у Труханавічах і Зачэпічах прысутнічалі В. Дубатоўка, старшыня Гродзенскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў, А. Пяткевіч, пісьменнік, прафесар і краязнаўца, С. Чыгрын, пісьменнік і краязнаўца, В. Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, А. Маркушэўскі, старшыня Дзятлаўскага сельскага Савета, прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчага музея, школьнікі, народны тэатр-студыя гульні "Прымакі".



У ТВОРЧЫМ ТАНДЭМЕ

Святлана Анатольеўна і Віктар Віктаравіч Русакі крочаць разам па жыцці ўжо 29 гадоў. Дваццаць гадоў яны працуюць у Гезгалаўскім доме культуры.

Ha Дзятлаўшчыну Святлана і Віктар прыехалі ў 1996 годзе. А ўжо праз год сямейная пара разам з дачкой Марынай прадстаўляла раён і Гродзенскую вобласць на другім рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці. Яны былі адзначаны дыпломам за аўтарскую песню "Вось так мы жывём", якую напісаў Віктар Віктаравіч. Дарэчы, ён з'яўляецца аўтарам музыке да песні "Гімн Дзятлава", якую часта можна пачуць у выкананні Сяргея Малышчыка.



СУСТРЭЧА ЯК УРОК МУДРАСЦІ І ДАБРЫНІ

Не мяняюць добрых традыцый педагогі Дзятлаўшчыны. Напярэдадні прафесійнага свята і Дня пажылых людзей у гімназіі №1 горада Дзятлава прайшла чарговая сустрэча, на якой ушаноўвалі ветэранаў працы галіны. Для іх гучалі самыя цёплыя словы пажаданняў, вершы і музычныя віншаванні, падрыхтаваныя гімназістамі, а настаўнікі гімназіі зазначылі, што кожная такая сустрэча — гэта ўрок мудрасці і дабрыні для маладога пакалення.

Удзельнікаў свята павітала старшыня раённага савета ветэранаў галіны Р. А. Ганчарэвіч. Раіса Аляксандраўна ўпэўнена, што мудры ўзрост — выдатны перыяд у жыцці чалавека, калі ўсе свае веды і вопыт, усю непатрачаную любоў можна шчодра дарыць дзецям, унукам, праўнукам. Яна падзякавала педагогам-ветэранам за самаадданую працу, частачка якой цяпер ёсць у кожным дасягненні былых вучняў, у розных галінах жыцця нашай краіны. Пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, каб пастаяннымі спадарожнікамі ў іх жыцці былі вера, надзея, любоў.



Родны дом там, дзе жыве матуля

Ёсць такія людзі, сустрэчы з якімі ўзбагачваюць жыццё і вымушаюць задумацца, а часам і зусім перагледзець уласныя стэрэатыпы.



Самай роднай, любімай, прыгожай, дарагой

Залатая восень. Родныя прасторы расквечаны цёплымі, яркімі фарбамі. На школьных клумбах стракацяць аранжавыя аксаміткі. Вецер водзіць карагоды з вялікімі чырвона-барвовымі лістамі клёна і маленькімі жоўтымі, як сонечныя зайчыкі, лісточкамі бярозы. Здаецца, што прырода ладзіць шыкоўны баль. I свята гэта прысвячаецца самым родным, любімым, прыгожым, дарагім людзям — нашым матулям.

А што расказваюць пра сваіх матуляў дзеці, чаго яны ім жадаюць, што падарылі б, каб былі сапраўднымі чараўнікамі? Аб гэтым расказвалі навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 24 школьнікі рознага ўзросту. Усе яны любяць сваіх матуляў і лічаць іх лепшымі ў свеце. Многія адказвалі, што гатовы падарыць маме ўсё, што я на пажадае.



Святочны настрой у Дзень культуры

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры. Вялі праграму Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб.

3 прафесійным святам работнікаў культуры Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовік. Ён пажадаў ім новых творчых дасягненняў, здароўя, даўгалецця. Віншаванні работнікі культуры таксама прымалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Я. Калодка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Ф. Казака, намесніка старшыні па ідэалапчнай рабоце СВК "Граніт-Агра" Л. I. Мядзведзь, старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры М. Л. Бортка.



ПАЎМАРАФОН НІКОГА НЕ ПАКІНУЎ РАЎНАДУШНЫМ

Адной з яркіх падзей верасня стаў другі мінскі паўмарафон, які сёлета сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў. Другі год запар былі сярод іх і нашы землякі. Як і летась, падтрымлівалі бегуноў іх родныя і блізкія. Адна з галоўных балельшчыц нашай маленькай зборнай Лілія Бельская расказала пра поспехі дзятлаўскіх спартсменаў-аматараў, падзялілася сваімі ўражаннямі ад падзеі:
- Як і ў мінулым годзе, сёлета ў забегу ўдзельнічалі тры таварышы па захапленні здаровым ладам жыцця - Юрый Васільевіч Скрабец, Міхаіл Іванавіч Бельскі і Сяргей Дзмітрыевіч Чудзілоўскі. Спадзяваліся, што да іх далучацца маладыя аднадумцы, але моладзь пакуль не наважылася. 3 прапанаваных трох дыстанцый на 5, 10 або 21,1 кіламетра нашы бегуны выбралі класічны паўмарафон.



З днём нараджэння, любімы садок!

Трыццаць гадоў таму ён называўся дзіцячы сад №2 горада Дзятлава, сёння мае статус дашкольнага цэнтра развщця дзіцяці. На працягу трох дзесяцігоддзяў ўстанова адукацыі развівалася, а новыя педагогі ашчадна захоўвалі вопыт старэйшых калегаў, дапаўняючы яго сваімі адкрыццямі і дасягненнямі, нязменна захоўваючы адданасць сваёй справе і любоў да выхаванцаў.

На працягу 30 гадоў дашкольная навучальная ўстанова расла разам са сваімі выхаванцамі, развівалася, набывала новы вопыт, укараняла сучасныя метады адукацыі, Сёння тут функцыянуюць 11 груп, сярод якіх — санаторная, спецыяльная трупа для дзяцей з парушэннямі маўлення. Працуюць групы кароткатэрміновага, вячэрняга знаходжання, адаптацыйная група, "Матуліна школа",
гульнявая платформа для дзяцей ад 1 да 2 тадоў.



Падарунак ад "Сырнай страны"

У адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод" ёсць добрая традыцыя: у Дзень пажылых людзей ушаноўваць былых работнікаў, якія аддалі вытворчаму працэсу на заводзе дзясяткі гадоў свайго жыцця, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Кожная такая сустрэча для былых работнікаў — гэта своеасаблівы падарунак, свята, якога чакаюць цэлы год, якое дазваляе ўбачыцца, пагутарыць пра жыццё, даведащца шмат новага і цікавага пра роднае прадрыемства.

На сёлетнюю сустрэчу завіталі 53 пенсіянеры завода — пераважная большасць. Парадавала і надвор'е: нябесная канцылярыя расшчодрылася на цёплае восеньскае сонейка, а таму настрой і ў гасцей, і ў калектыву быў проста цудоўны. Пакуль збіраліся ў зале пасяджэнняў завода, хапіла часу пагутарыць, пажартаваць, падзяліцца сямейнымі навінамі, бо не часта выпадае магчымасць так проста сустрэцца з былымі калегамі.



ЖЫВАЯ СІЛА НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ

Сёлета ў знакавы для ўсіх работнікаў культуры год адметную дату — 30-годдзе сваей творчай працы адзначыў народны фальклорны калектыў вёскі Ахонава. Яго кіраўніком цяпер з'яўляецца Святлана Яўгенаўна Гранкоўская. Сустрэўшыся з ею, карэспандэнтка газеты пацікавілася пра творчую дзейнасць калектыву.

— Святлана Яўгенауна, напачатку раскажыце крыху пра сябе.
— Я нарадзілася на дзятлаўскай зямлі, у вёсцы Яцукі. Там прайшло ўсё мае дзяцінства. А вось у Ахонава я хадзіла ў школу. Памятаю, што ў тыя гады да нас неаднаразова наведвалася Надзея Іванаўна Бурак — тагачасная ўдзельніца фальклорнага калектыву вёскі Ахонава. Мы, вучні, наведваючы гурток спеваў, пад яе кіраўніцтвам развучвалі юр'еўскія абрадавыя песні. Такім чынам, ужо ў школьныя гады я пазнаёмілася з творчасцю калектыву, якім цяпер кірую і ў якім спяваю.



З ЦЯПЛОМ ДА КОЖНАГА СЭРЦА, У КОЖНЫ ДОМ

На працягу многіх гадоў работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ў Дзень пажылых людзей ладзяць святочнае мерапрыемства для грамадзян, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. ГеаграфІя свята пастаянна мяняецца: летась яно лраходзіла ў аграгарадку Гезгалы, сёлета — у гарпасёлку Казлоўшчына.

Каб прыняць удзел у віншавальным марафоне, да спецыялістаў Цэнтра далучыліся прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" і раёгінай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Святочную частку мерапрыемства падрыхтаваў аддзел культуры і адпачынку "Казлоўшчынскі дом культуры".



Дзень Жукоўшчынскага сельсавета

Мерапрыемства з парадкам дня "А6 рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсовета" адбылося 5 кастрычніка. У ім удзельнічалі старшыні сельскіх выканкамаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Жукоўшчынскага сельскага савета і работай па яго развіцці, добраўпарадкаванні пазнаёміў гасцей старшыня сельсавета В. Верамейка.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/