Наша газета - "Перамога"!



Аляксандр Раеўскі: "Ніколі не трэба адчайвацца"

Рэжысёр Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Аляксандр Раёўскі атрымаў Гран-пры конкурсу "Песня без межаў"



Калі рукі не ведаюць стомы

Прыемныя абставіны сабралі нас на палетках КСУП "Дварэц-Агра", дзе ўжо доўгі час працуе спакойны, разважлівы механізатар і разам з тым руплівы працаўнік, якому даверана адказная праца сейбіта, - Анатоль Апанасік. Яго асабістыя дасягненні з году ў год радуюць кіраўніцтва гаспадаркі і калег.



Вясновы прызыў дзятлаўчан

Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі 4 мая ў Дзятлаве каля помніка Я. Фогелю і П. Пятрову ў гарадскім парку.



Знаходзім спартыўныя таленты

5 красавіка на Дзятлаўшчыне стартаваў праект "Футбол у вёсцы", у якім, як плануецца, прымуць удзел 12 сельскіх школ раёна. Нагадаем, што аўтар ідэі стварэння праекта - трэнер-выкладчык па футболе ўстановы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа" Уладзімір Ганчар.

Цікаўлюся ў трэнера:



Прэс-тур і ўзнагароды лепшым СМІ

Урачыстасць для журналістаў Гродзеншчыны прайшла ў Астраўцы.



Падарункі і ўзнагароды сем'ям-пераможцам

Самым хвалюючым і ў той жа час приемным моментам другога раённага фестывалю сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" стала ўзнагароджанне пераможцаў творчых кокнкурсаў.

Падарункі і ўзнагароды лепшым сем'ям уручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Ігар Кухарэвіч.



На спартыўнай хвалі

У рамках фестывалю сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" на стадыёне "Колас" у Дзятлаве адбыўся шэраг спартыўных мерапрыемстваў. Праграма прапаноўвала аматарам спорту разнастайныя спаборніцтвы, спартыўныя конкурсы, эстафеты.



Іншапланетныя танцоры

Каля танцпляцоўкі Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла сапраўдная бітва... фарбамі. I нават невядома, хто пераможца: самы рознакаляровы ўдзельнік ці той, каму дасталося менш каляровых плямаў.

Пакуначкі з рассыпістымі фарбамі можна было купіць самастойна, а можна было выйграць у адным з конкурсаў танцаў.



Спяваў, шумеў фестываль "Зецельскі фэст"

У Дзятлаве прайшоў фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст". Гэты раённы праект стартаваў летась, а сёлета ў свята з'явіўся свой летапіс, у які арганізатары мяркуюць заносіць імёны сем'яў-пераможцаў.



Ветэран Фёдар Шалесны: "Цяпер я добра жыву"

У невялікай вёсцы Лозкі нашага раёна ёсць прыкметны дом, які пазначаны беларускім, расійскім і савецкім сцягамі. I гэта не элементы дэкору, а патрыятызм, памяць гаспадара гэтага дома Фёдара Васільевіча Шалеснага пра сваё цяжкае мінулае.
Ён не па чутках ведае, што такое вайна. У гады Вялікай Айчыннай ён праяўляў адвагу, каб абараніць сваю Радзіму. Служыў з 1944 года на II Беларускім фронце ў складзе 163-га стралковага палка, вызваляў акупіраваныя тэрыторыі.

- Я пачынаў служыць у Жытоміры, а потым мы накіраваліся ў Венгрыю, - распавядае Фёдар Васільевіч.
У Жытоміры тады яшчэ 20-гадовы Фёдар Шалесны навучаўся кулямётнай справе. У Венгрыі, куды ён трапіў пасля, развівалася "Будапешцкая аперацыя", мэта якой - разгром нямецкіх войскаў і вывад краіны з вайны.



"Кубак COCA-COLA. Уступай у гульню!"

У Дзятлаве на стадыёне "Колас" адбыўся раённы этап рэспубліканскага турніру па футболе "Кубак COCA-COLA. Уступай у гульню!" сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.



"Рукі дапамогі" ад Таварыства Чырвонага Крыжа

Яе чакаюць як найлепшага госця, калі яна затрымліваецца хоць на хвілінку - хвалююцца, а калі ступае на парог дома - радуюцца. Для васьмі жыхароў нашага раёна яна - "хуткая дапамога", першая дарадца, кур'ер, "дачушка" і проста памочніца, без якой не абысціся ў паўсядзённым жыцці.



Спартыўны Першамай

Праграма першамайскага свята ў Дзятлаве прапанавала сваім гасцям шэраг разнастайных спартыўных мерапрыемстваў: лёгкаатлетычная эстафета, першынство Дзятлаўскага раёна па шашках, гіравы спорт, лёгкаатлетычны забег "Міля Жалабоўскага", гонкі на ролікавых каньках і лыжаролерах, перацягванне каната, спаборніцтвы дзіцячых і і



"Футбол у вёсцы": гуляюць спартсмены Гезгалаўскай школы

21 красавіка футбалісты дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на гэты раз завіталі з эстафетай у Гезгалы, якую беражліва перадалі сваім аднагодкам вучні з Раклевічаў.



Задача: своечасова дапамагаць людзям

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў расказаў аб выніках працы і пастаўленых задачах на год.

- Першага мая для прафсаюзаў - гэта дзень, калі падводзяцца вынікі зробленага за працоўны год. Якія яны ў раённых прафсаюзаў?

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/