Зуб даю: асаблівасці ідэальнай усмешкі



Самая неабходная ўмова для здароўя зубоў і дзяснаў - падтрыманне правільнай гігіены поласці рота, бо ад стану поласці рота шмат у чым залежыць здароўе арганізма ў цэлым. Падрабязней пра тое, як захаваць здароўе зубоў і прыгожую усмешку, расказала доктар-стаматолаг, загадчыца стаматалагічнага аддзялення Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Баравік.

- Скажыце, калі ласка, што з'яўляецца найбольш важным у аказанні стаматалагічнай дапамогі насельніцтву Дзятлаўскага раёна?
- Самым мэтазгодным і эфектыўным у стаматалогіі з'яўляецца прафілактыка. У Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне, яна праводзіцца згодна з "Праграмай прафілактыкі асноўных стаматалагічных захворванняў на 2017-2020 гады", у якой пазначаны тры асноўныя напрамкі: гігіена поласці рота, рацыянальнае харчаванне і выкарыстанне фтарыдаў.

- Якія асноўныя прынцыпы гігіены поласці рота?
- Асноўнай мэтай гігіены рота з'яўляецца максімальнае змяншэнне колькасці мяккага мікробнага налёту і зубнога каменя, што дасягаецца пры чыстцы зубоў зубной шчоткай і пастай.
Таксама неабходна выкарыстоўваць дадатковыя сродкі гігіены. Да іх адносяцца флосы (зубныя ніткі), зубачысткі, зубныя стужкі. Усе сродкі гігіены павінен падабраць стаматолаг, улічваючы канкрэтную клінічную сітуацыю ў кожнага пацыента.

Пры неабходнасці магчыма правядзенне прафесійнай гігіены поласці рота, якая ажыццяўляецца на прыёме ў стаматолага і ўключае ў сябе ручное і інструментальнае вьідаленне зубнога налёту і зубнога каменя з наступнай паліроўкай зубоў і пакрыццём фторлакамі.

- Як вы лічыце, які рэжым харчавання неабходны для прафілактыкі стаматалагічных захворванняў?
- Для прафілактыкі зубных хваробаў і перыядонту ў харчаванні важныя два фактары: паўнавартасны набор харчовых прадуктаў і ўмераная частата прыёму вугляводаў. Пры 3-4-разовым харчаванні неабходна, каб у рацыёне былі хлебныя, малочныя, мясныя і садавінна-агароднінныя прадукты. Трэба таксама паменшыць колькасць хуткіх вугляводаў (цукру і розных прысмакаў), якія ствараюць у роце ўмовы для развіцця карыесу.

- А што значыць выкарыстанне фтарыдаў для прафілактыкі карыесу?
- Найболыи эфектыўным у зніжэнні карыесу з'яўляецца спалучэнне сістэмнага і лакальнага выкарыстання фтарыдаў. Ва ўмовах Беларусі тэхнічна і эканамічна прымальным метадам сістэмнага фтаравання з'яўляецца фторзмяшчальная соль (канцэнтрацыя фтору ў харчовай солі павінна быць не менш за 250 мг/кг).

Лакальная фторпрафілактыка ажыццяўляецца пры чыстцы зубоў фторзмяшчальнымі зубнымі пастамі. Для дарослага насельніцтва рэкамендуюцца пасты, якія змяшчаюць ад 500 да 1500 ppm іён F, для дзяцей да 12 гадоў - 500 ppm іён F.

Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/