Жаночы турнір



У спартыўнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся традыцыйны турнір па валейболе сярод жаночых працоўных калектываў і аматарскіх каманд.

Арганізатарам турніру выступіў Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды дзяўчат з гімназіі № 1 горада Дзятлава, зборная каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і КСУП "Хвінявічы", ТАА "Ізакам Пласт".

У выніку чэмпіёнам жаночага турніру стала каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца - у валейбалістак з ТАА "Ізакам Пласт", бронзавая перамога - у спартсменак з гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Каманды-ўдзельніцы былі ўзнагароджаны дыпломамі. Чэмпіёнкам спаборніцтваў уручылі кубак і залатыя медалі.

Вынікі гульняў:
• гімназія № 1 - Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа - 0:2;
• Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа - ТАА "Ізакам Пласт" - 2:1;
• ТАА "Ізакам Пласт" - гімназія №1 - 2:1.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/