Зборная каманда "Аматары" - пераможца турніру



У раённым турніры па валейболе мужчынскіх аматарскіх і камандаў працоўных калектываў, які быў прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, удзельнічалі 9 калектываў.

На першым этапе турніру каманды спаборнічалі ў трох групах. Пераможцамі групаў сталі каманды ЦРБ, КХП і "Аматары". У фінальным турніры яны разыгралі прызавыя месцы. Перамогу здабылі "Аматары". Другое месца занялі валейбалісты ЦРБ, трэцяе - КХП.

Наступныя месцы - з чацвёртага па дзявятае - занялі каманды РАНС (аддзел па надзвычайных сітуацыях), "Ізакам", КСУП "Хвінявічы", райгаз, сельгастэхніка, Траніт-Агра".

Матчы праходзілі ў спартзалах гімназіі і СШ №3.

Барыс Варна

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/