Засталіся ў памяці пакаленняў



Адкрыццё турніру пачалося з урачыстага пастраення каманд. Затым пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь быў узняты нацыянальны сцяг.

3 прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтва звярнуўся ваенны камісар Дзятлаускага раёна Генадзь Суравец, пажадаў камандам годнага саперніцтва і прыгожых перамог. Таксама ён уручыў памятны медаль з нагоды 30-годдзя вываду савецкіх
войскаў з Афганістана брату Дзмітрыя Лазовіка - Анатолю Лазовіку, які прысутнічаў на мерапрыемстве.

- Подзвігі воінаў-інтэрнацыяналістаў абавязкова застануцца на доўгія часы ў памяці пакаленняў, і памяць гэту неабходна ўзнаўляць, каб не было жудаснага паўтарэння вайны, - адзначылі юныя ўдзельнікі валейбольнага турніру.

Спартыўную сустрэчу і поспехі ў спаборніцтвах яны, як даніну павагі і памяці, прысвяцілі землякам, якія загінулі ў Афганістане, і выказалі падзяку воінам-інтэрнацыяналістам за іх гераізм, мужнасць і бясстрашнасць.

Пасля афіцыйнай часткі на спартыўнай пляцоўцы разгарнуліся спартыўныя баталіі па валейболе.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/