"Залатая шайба" ў Дзятлаве



У раёне праходзіць першынство па хакеі "Залатая шайба"

23 і 24 студзеня адбыліся спаборніцтвы сярод юнакоў малодшай узроставай трупы (2005 года нараджэння і малодшыя). На лёд, гатовыя да спартыўнага паядынку, рашуча выйшлі каманды сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №3, гімназіі №1 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай, Наваельнянскай, Гезгалаўскай сярэдніх школ.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняла каманда СШ №3, другое -СШ №1, а бронза дасталася гімназіі №1 горада Дзятлава.

Усяго юныя хакеісты забілі 88 шайбаў. Самым лепшым бамбардзірам быў прызнаны Дзмітрый Дзірвук (СШ №3, 18 шайбаў), таксама вызначыліся Міхаіл Петрыкевіч (СШ №1, 11 шайбаў), Іван Губко (СШ №3, 11 шай-баў). Лепшы варатар - Антон Котаў (СШ №3), лепшы нападаючы - Максім Аляксейчык (СШ №3), лепшы абаронца - Іван Губко (СШ №3).

У склад каманды-пераможцы ўвайшлі: Іван Губко, Дзмірый Дзірвук, Максім Аляксейчык, Ягор Салавей, Раман Котаў, Антон Котаў, Ягор Зыкін, Дзмірый Марук, Расціслаў Гародка, Яраслаў Урбан, Іван Кавалёў.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/