Зала цяжкай атлетыкі ў Дзятлаве



24 студзеня адбылося адкрыццё залы цяжкай атлетыкі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Наўрачыстым мерапрыемстве старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў, што новая зала атрымалася зручная і прыгожая. ён пажадаў юным спартсменам Дзятлаўшчыны, каб тут яны дасягнулі сваіх лепшых вынікаў і атрымалі пуцёўкі ў вялікі спорт.

За садзейнічанне ў падрыхтоўцы залы да эксплуатацыі кіраўнік раёна падзякаваў Міністэрству спорту і турызму і асабіста начальніку ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алегу Андрэйчыку, дырэктару Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці Аляксандру Курловічу, прадстаўнікам абласных і раённых структур, якія таксама прысутнічалі на ўрачыстасці, усім, хто прымаў непасрэдны ўдзел у работах.

Асабіста выказаў падзяку дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскай выбарчай акрузе Валянціну Міхневічу.

— На карце Гродзенскай вобласці сёння з'явіўся яшчэ адзін спартыўны аб'ект — зала цяжкай атлетыкі, — зазначыў Алег Андрэйчык. — Спадзяюся, што тут заўсёды будзе панаваць душэўная, валявая атмасфера, і спартсмены адсюль будуць выходзіць са станоўчым зарадам энергіі. Гэты аб'ект — інвестыцыі ў будучыню, і я не сумняваюся, што тут абавязкова будуць выхаваны чэмпіёны. Здароўя вам і працвітання Дзятлаўскаму раёну.

Заслужены работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь, двухразовы алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Аляксандр Курловіч зазначыў, што на Дзятлаўшчыне працуе выдатны трэнер Сяргей Залатароў, які ўжо даказаў, што ўмее рыхтаваць паспяховых атлетаў. Аляксандр Міка-лаевіч пажадаў юным спартсменам слухацца свайго трэне-ра і старацца на занятках, бо менавіта старанне і праца вя-дуць да перамог. Алімпійскі чэмпіён уручыў падарункі пад-растаючай змене.

Выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў сваю чаргу падзяка-валі дарослым за дапамогу і уклад у развіццё фізічнай культуры і спорту на Дзятлаўшчыне.

Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі Аляксандр Дубовік, Алег Андрэйчык, дырэктар Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута і самая тытулаваная выхаванка Анастасія Францішчык, пераможца абласной спартакіяды школьнікаў па цяжкай атлетыцы.

Напрыканцы мерапрыемства Алег Андрэйчык уручыў пада-рункі Дзятлаўскай ДЮСШ. Адразу пасля ўрачыстага адк-рыцця ў новай зале пачалося адкрытае першынство дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па цяжкай атлетыцы.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/