За некалькі хвілін да старту



Перад пачаткам спартыўнага свята яго ўдзельнікі расказалі, з якім настроем рыхтуюцца да спаборніцтваў.

Сяргей Карнэлік, педагог Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы:
- Наша дэлегацыя - гэта 15 чалавек. 3 настаўнікамі пабяжым на лыжах эстафету 4 па 400 метраў. Таксама я буду ўдзельнічаць у індывідуальным забегу ў катэгорыі "Спартсмены" на 1000 метраў. У гэтай жа катэгорыі прыме ўдзел адна з маіх калег і навучэнцы нашай школы, а гэта - 5 чалавек. Яшчэ 8 настаўнікаў нашага калектыву - удзельнікі забегу ў катэгорыі "Аматары". Група падтрымкі з плакатам! будзе "хварэць" за нас і падбадзёрваць на дыстанцыі.

Настрой - баявы. Любыя спаборніцтвы - гэта радасць, і мы атрымліваем ад іх вялікую асалоду. Наш калектыў заўсёды настроены на перамогу, я таксама ў асабістым першынстве спадзяюся на высокі вынік. На лыжы стаў яшчэ ў дзяцінстве. Сёлета прымаў удзел у абласных спаборніцтвах сярод сельскіх жыхароў. Выступілі дастойна: занялі восьмае агульнакаманднае месца сярод 19 каманд.

Таццяна Мілейка, памочнік ляснічага Рудаяварскага лясніцтва:
- Я - малады спецыяліст лясгаса, выступаю ў складзе каманды нашай арганізацыі. На спаборніцтвы нас прыйшло больш за 10 чалавек. Будзем удзельнічаць ў эстафеце і індывідуальнай гонцы. Холадна, але, мяркую, мароз не перашкодзіць нам дасягнуць добрых вынікаў.

Вольга Варган, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жукоўшчынскай базавай школы:
- Мы сёння прыехалі сюды, каб падняць настрой, згуртавацца і даказаць, што Беларусь - гэта наша краіна і мы ею ганарымся, нездарма сённяшнія спаборніцтвы праходзяць пад дэвізам: "Стартуем разам з Прэзідэнтам па здаровы лад жыццяі".

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/