Юбілей ветерана



18 верасня свой 95-ы дзень нараджэння адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Ігнатавіч Лейка, які жыве ў аграгарадку Вензавец.

Нягледзячы на дрэннае надвор'е за вокнамі, у хаце ветэрана ў святочны дзень было сонечна і цёпла, бо з душэўнымі віншаваннямі да яго наведалася шмат гасцей. Падарункі і кветкі Сцяпан Ігнатавіч атрымаў ад старшыні Вензавецкага сельскага Савета Алега Шымко, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, старшыні Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў Леаніда Кашко і сакратара савета ветэранаў Ядзвігі Гушча, першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Кацярыны Хілімончык, дырэктара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяны Нікіпорчык.

На свяце прысутнічалі родныя Сцяпана Ігнатавіча, якія падтрымліваюць яго на працягу ўсяго жыцця.

Добры настрой у юбіляра быў і ад віншаванняў вучняў Вензавецкай сярэдняй школы, калектыва Вензавецкага дома культуры на чале з дырэктарам Чаславам Свібам. Госці і гаспадары дома спявалі ваенныя песні, а паміж спевамі ветэран дзяліўся з прысутнымі ўспамінамі пра Вялікую Айчынную вайну і здзіўляў усіх сваёй выдатнай памяццю на даўнія падзеі.

Ю. БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/