Яркі колер лета



Дзень актыўнага адпачынку "Тваё лета яркага колеру", які прайшоў у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, запрасіў юных жыхароў горада і гасцей раена прыняць актыўны ўдзел у масавых гуляниях.

Прайсціся "Партызанскімі сцежкамiГ прапанавала дзецям займальная інтэрактыўная гульня, якую арганізавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея ў гарадскім скверы. Каманды праходзілі выпрабаванні па маршрутных лістах, рухаючыся па станцыях і выконваючы заданні.

Адпраўной кропкай стала станцыя "Мазгавы штурм". Удзельнікам неабходна было скласці з пяці розных зашыфраваных прыказак на ваенную тэму - адну.

Станцыя "Санчасць" патрабавала добрых ведаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Удзельнікі каманды аказвалі дапамогу пацярпеламу байцу: накладвалі шыну і перавязвалі нагу.

Наступнымі станцыямі былі "Збяры рукзак у лес для партsзана", "Партызанская аптэка", "Разведчык", "Партызанская сцежка". Тут удзельнікі паказалі веды пра лекавыя травы, праявілі сябе ў ролі шыфравальшчыкаў, спрытных байцоў.

Шмат змоцый выклікала ў дзяцей станцыя "Перанясі пацярпелага".

Апошнім прыпынкам стала станцыя "Самалёцікі". Канструктарскія ўменні ў рабоце з паперай дапамаглі ўдзельнікам каманды хутка зрабіць самалёцікі і адпусціць іх у "палвт".

Дзятлаўская раённая бібліятэка прапанавала прыняць удзел у шоу "Прыгоды клоўна Клёпы": дзеці паўдзельнічалі як у інтэлектуальных, так і спартыўных конкурсах.

Для прыхільнікаў літаратурнага слова супрацоўнікамі бібліятэкі была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры. Сапраўдныя кнігі і кнігі-цацкі знайшлі сваіх чытачоў і дапамаглі цікава правесці вольны час.

Для аматараў мастацкага слова і ўзнёслай паэзіі супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея ладзілі літаратурную гасцёўню "У госці да "Пралескі". Паэтычныя радкі любімаму гораду і роднай зямлі прысвяцілі паэты Дзятлаўшчыны - Раіса Лакіза, Міхаіл Лук'янчык, Георгій Шундрык, Вера Хрышчановіч, Лідзія Нічыпар і супрацоўніца музея Алена Абрамчык. У час сустрэчы госцi змаглі таксама пагутарыць з аўтарамі, узяць аўтограф, эрабіць фотаэдымкі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/