Ягор Сокал: "Проста ідэя была ўдалая"

strict warning: Only variables should be assigned by reference in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/acidfree/acidfree.module on line 574.


На Дзятлаўшчыне нямала навучэнцаў, якія не перастаюць радаваць сваімі перамогамі ў шматлікіх конкурсах, навукова-даследчых канферэнцыях. Адзін з іх - Ягор Сокал, навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы. Яго работы неаднаразова адзначаліся дыпломамі самага высокага ўзроўню. Сярод апошніх яго ўзнагарод - дыплом II ступені ў рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ, дыплом I ступені ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Хрустальная альфа", дыплом II ступені ў Адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі "Адукацыя. Навука. Прафесія".

Ягор расказаў пра свой апошні праект, чаму вырашыў займацца даследчай дзейнасцю, хто яму ў гэтым дапамагае:
- Увогуле, займацца даследчай дзейнасцю - гэта і складана, і ў той жа час легка. Складана ў тым сэнсе, што ўвесь час сябе трэба прымушаць нешта рабіць, выходзіць са сваей зоны камфорту, а гэта не заўсёды бывав прыемна. Аднак я разумею, што трэба, бо ў іншым выпадку нельга чагосьці дабіцца.

- Толькі трэба, ці табе гэта сапpaўды цікава?
- Даведвацца нешта новае - гэта, лічу, заўжды і ўсім цікава. Калі ты на працягу нейкага перыяду займаешся пэўнай справай і потым бачыш, чаго дасягнуў, калі атрымліваеш нейкія ўзнагароды, цябе хваляць - вельмі прыемна. Проста неабходна знайсці для сябе менавіта тое, што можа па-сапраўднаму зацікавіць. I не трэба спыняцца на чымсьці ад
ным, напрыклад, займацца толькі біялогіяй або інфарматыкай, неабходна займацца ўсім, аднак больш часу і сіл аддаваць таму кірунку, які выбраў.

- Раскажы, якую тэму ты даследуеш цяпер, у чым сутнасць твайго праекта?
- У гэтым годзе я распрацаваў праект "Аквапоніка на прысядзібным участку". Цікавы ён тым, што ў нашай краіне няма аквапонікі. Можна сказаць, мы ў гэтай сферы ў Беларусі першапраходцы. Была пабудавана ўстаноўка, якая працуе наступным чынам. Забруджаная вада з басейна з рыбай паступае ў адстойнік, дзе вялікія часцінкі застаюцца на дне і пазней будуць выдалены. Дзякуючы помпе забруджаная вада далей трапляе ў біяфільтр, дзе розныя мікраарганізмы ператвараюць аміяк у нітраты. I ўжо ўзбагачаная нітратамі вада паступае на градку да раслінаў, дзе яны
ўбіраюць у сябе ўсе карысныя рэчывы, а чыстая вада паступае назад у басейн з рыбай. I так адбываецца кругаварот вады ў нашай сістэме. Сэнс заключаецца ў тым, што расліны ўдабраюцца за кошт прадуктаў жыццядзейнасці рыб, а рыбы, у сваю чаргу, растуць дзякуючы раслінам.

- А дзе праводзіш свае эксперименты?
- На прысядзібным участку. Там у нас ёсць невялікі вадаём, і з яго мы запітвалі ўсю сістэму. Ёсць невялікі склон, зверху - градка, вышэй стаіць біяфільтр, побач - басейн з рыбай.

- Хто табе дапамагае ў тваіх даследаваннях?
- У першую чаргу, гэта мае настаўнікі - Валерый Віктаравіч Нагорны і Алена Вільгельмаўна Баковіч. Мы разам знаходзілі матэрыялы, афармлялі работу. Таксама вельмі дапамагалі мае бацькі. Гэта - з практычнай
часткай, а мама дапамагала паверыць у тое, што я займаюся неабходнай справай. У мяне былі думкі, што гэта, магчыма, нікому не будзе цікава, а яна ўвесь час мяне маральна падтрымлівала.

- Як думаеш, у чым сакрэт твайго поспеху?
- Мабыць, у тым, што ідэя добрая, можа, ва ўпартасці. Я захацеў, і мы гэта зрабілі. Магчыма, гэта шанцаванне, магчыма - проста ідэя была ўдалая.

- Як мяркуеш, аднаму дабіцца поспеху магчыма?
- Калі табе нехта дапамагае, гэта значна лягчэй. Чалавек адзін не можа шмат чаго зрабіць, усё роўна яму неабходная падтрымка.

- А цікарысны твой праект?
- Так, ён дае экалапчна чыстыя прадукты, у якіх значна менш нітратаў, чым у раслінах, вырашчаных звычайным спосабам.

- Скажы, а чаму менавіта гэта тэма цябе зацікавіла? Чаму ты яе выбраў?
- Гэта доўгая гісторыя. На працягу некалькіх гадоў усе работы былі звязаны з рыбай. Спачатку мы зрабілі апарат па інкубіраванні ікры, потым - невялікую сажалку, там таксама быў вялікі эксперымент, і вось ужо ад яго я даведаўся пра аквапоніку, расказаў пра гэту ідэю свайму бацьку. ён мяне падтрымаў.

- Будзеш далей працягваць сваю даследчую работу?
- Хутчэй за ўсё, буду. Але ў наступным годзе я заканчваю школу, часу будзе ўжо менш.

- Працягнеш работу па гэтай тэме ці будзеш займацца нечым іншым?
- Не, думаю, гэта будуць іншыя даследаванні. Але гаварыць пра іх пакуль не буду. Гэта сакрэт.

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/