Вясновыя спаборніцтвы



У Гродне адбыўся адкрыты чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па кіакушынкай каратэ "Вясна над Нёманам".

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 50 каратыстаў з Расіі, Польшчы, Беларусі. Ад Дзятлава выступілі 13 спартсменаў, з якіх восем атрымалі прызавыя месцы.

Залатымі прызёрамі сталі Арцём Урбановіч, Эдуард Рафікаў, Ганна Жыбко, сярэбранымі - Уладзіслаў Аўсянік, Мікіта Некрашэвіч (па ката), Дзмітрый Самахвал. Бронзу ўзялі Вераніка Сідорчык, Сяргей Каціла.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/