Вясковы сход у Міроўшчыне: цікава і павучальна



21 ліпеня ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў
суб'ектаў прафілактыкі раёна.

Да пачатку мерапрыемства была арганізавана гульнявая пляцоўка з батутам і атракцыёнамі для дзяцей. Але больш за ўсё ўразіў малечу паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання. Кожны прысутны атрымаў у памяць аб сустрэчы сувеніры, наклейкі і памяткі.

Да пачатку мерапрыемства можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнетушыцелі, рэалізацыю якіх ажыццяўляў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.

Інспектар Дзятлаўскага PAHС Аляксандр Бяленка назваў самыя актуальныя пытанні бяспекі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на праблему пажаpaў з-за дзіцячага свавольства з агнём, праблему дзіцячага траўматызму.

Аб рабоце назіральнай камісіі расказаў старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко. Ён зрабіў акцэнт на навядзенні парадку на прысядзібных участках, своечасовым іх падкошванні.

Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іна Орсік засяродзіла ўвагу на тым, што разам з пытаннямі бяспекі на асаблівым кантролі ў сем'ях, дзе выхоўваюцца малалетнія дзеці, павінна быць і пытанне забеспячэння належных умоваў пражывання, маральна-псіхалагічнай абстаноўкі ў сям'і. Узгадала пра апошні няшчасны выпадак з малалетнім дзіцём, які адбыўся на вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве.

Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, засяродзіла ўвагу на неабходнасці мець у домаўладаннях грамадзян аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які выратаваў ужо не адно чалавечае жыццё.
Аб правілах карыстання газавай гаспадаркай і аб парадку замены газавага абсталявання расказаў дырэктар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар.

Напрыканцы вясковага сходу на пытанні бяспекі эксплуатацыі электрычнай гаспадаркі спыніўся прадстаўнік раённых электрычных сетак Вячаслаў Грышук.

Сход скончыўся паказам канцэрта, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Букеты кветак і апладысменты ад прысутных сталі падзякай артыстам за душэўныя песні.

БЯЛЕНКА А.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/