Вяртанне дзяцей бацькам і аплата запазычанасцяў



На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны адміністрацыйны пратакол, пытанні аб магчымасці вяртання бацькам дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, пытанні спагнання запазычанасцяў за электрычную энергію з сем'яў-неплацельшчыкаў, дзе гадуюцца непаўналетнія дзеці.

За электрычнасць давядзецца заплаціць

У чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прыняла ўдзел прадстаўнік электрасетак. Запрасіць спецыяліста давялося з-за таго, што на Дзятлаўшчыне 17 сем'яў, дзе гадуюцца непаўналетнія дзеці, маюць значныя запазычанасці за электрычную энергію. Дарэчы, не ўсе з іх знаходзяцца на ўліку як сацыяльна ненадзейныя.

Напрыклад, сям'я дзятлаўчан жыве асобна, але карыстаецца "спонсарскай дапамогай" бабулі, якая сама аплачвае выгоды цывілізацыі для дзяцей і ўнукаў. Аднак апошнім часам сродкі па аплаце за электрычнасць паступалі не ў поўным аб'ёме, утварылася запазычанасць. Дарослыя апраўдваюцца, што не ведалі пра гэта, аднак плаціць ім усё роўна давядзецца. На працягу трох месяцаў бацькі павінны ўнесці на рахунак неабходную суму, таму згадзіліся напісаць заявы, каб грошы ўтрымлівалі з іх заработнай платы.

Для сацыяльна ненадзейных сем'яў праблема запазычанасцяу не новая. Так, раённым "лідарам" сярод неплацельшчыкаў з'яўляецца сям'я, дзе гадуюцца двое дзяцей, на яшчэ дваіх маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў. З-за таго, што жанчына павінна плаціць аліменты, пакутуе сямейны бюджэт, перыядычна ўзнікаюць запазычанасці то за дзіцячы сад, то за газ, цяпер - за электраэнергію. 3 зарплаты маці вылічваюцца фошы на іх пагашэнне, алё гэтага недастаткова. Каб справіцца з запазычанасцю, бацька згадзіўся напісаць заяву на вылічэнне грошай з яго заработнай платы. У іншым выпадку дзяцей прызнаюць маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а электраэнергію адключаць.

Згоду на напісанне заяваў далі бацькі яшчэ адной ненадзейнай сям'і з Наваельні, у якой запазычанасць значна меншая, але расце.

У ліку прычын фарміравання запазычанасцяу - няўменне рацыянальна выкарыстоўваць грошы. Гэта характэрна для сям'і, дзе гора-маці сама выхоўвалася ў дзіцячым доме. Жанчына атрымлівае аліменты і дапамогу на дзяцей (каля 700 рублёў у месяц), але не "траціцца на камуналку", не плаціць за электрычнасць, а, часам, і за дзіцячы садок. Затое сям'я набыла новую мэблю ў растэрміноўку, хаця і ранейшая была добрай. Пры гэтым бацька малодшага дзіцяці можа сабе дазволіць нідзе не працаваць і "перабівацца" часовымі заробкамі. Дарослым далі два месяцы на аплату запазычанасцяў.

Бацькі выправіліся - сына вярнулі

Некалькі месяцаў таму непаўналетні трапіў у прытулак з-за сяброўства яго бацькоў з алкаголем, цяпер прынята рашэнне, што хлопец вернецца дамоў.

Шлях да выпраўлення быў асабліва няпросты для маці падлетка, у той час як бацька амаль адразу ж узяўся за розум, закадзіраваўся, працаваў, атрымаў станоўчыя характарыстыкі ад наймальніка і спецыялістаў службаў прафілактыкі.

А вось жанчына напачатку паказала свой характар. Пасварыўшыся з мужам, яна паехала жыць у Наваельню, дзе мае дом, і як абавязаная асоба не з'явілася для працаўладкавання. Бяглянку шукалі два тыдні. Аказалася, што яна хавалася ў суседкі.
Апошнім часам сітуацыя ў сям'і наладзілася. Аднак бацькоў папярэдзілі, што пасля вяртання сына яны яшчэ паўтаpa года будуць пад пільным кантролем службаў прафілактыкі.

Вырашалі лёс дзяцей

У непаўналетніх, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, з-за парушэння рэжыму адбывання пакарання, не заязанага з пазбаўленнем волі, асуджана маці. Бацька дзяцей жыў асобна ад сям'і.

Мужчыну заклікалі на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, каб высветліць, ці можна яму вярнуць дзяцей. Ён, здаецца, не супраць, але разважае, што вяртаць іх пакуль няма куды. Маўляў, калі ўладкуюся на ранейшае месца работы ў гаспадарку, то сельгаспрадпрыемства, магчыма, выдзеліць службовую кватэру.

Але аказваецца, што мужчына ненадзейны работнік, бо знаходзіцца на ўліку ў доктара-нарколага, паўторна на працягу года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю, з-за гэтай жа прычыны дапускаў прагулы. Ён добраахвотна праходзіў лячэнне (піў таблеткі), але адразу ж пасля гэтага "адзначыў" выздараўленне і прыйшоў п'яны на пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку.

Са Слоніма, дзе цяпер мужчына, запыталі неабходныя дакументы. Пасля іх разгляду будзе вырашацца пытанне аб магчымасці вяртання дзяцей.

Салюты, якія дорага каштавалі

Паўторна на працягу года на апекуна (бабулю) непаўналетняга дзятлаўчаніна складзены адміністрацыйны пратакол. Жанчына не забяспечыла суправаджэнне хлопчыка ў навагоднюю ноч, і ён адзін пабег глядзець, як запускаюць салюты.
Паколькі ў гэты ж час невядомы непаўналетні петардай пашкодзіў ганак дома, які знаходзіўся побач ад месца выкарыстання піратэхнічных вырабаў, праваахоўнікі высветлілі, хто з дзяцей знаходзіўся без нагляду дарослых.

Бабуля і не ведала, што ўнук выйдзе за межы надворка, бо яму было забаронена гэта рабіць. Аднак хлопец вырашыў назіраць за працэсам у непасрэднай блізкасці. За паўторнае на працягу года парушэнне жанчына заплаціць штраф у памеры дзвюх базавых велічыняў.

Юнага аматара салютаў папярэдзілі, што чарговы адміністрацыйны пратакол паўплывае і на яго лёс. У далейшым пры наяўнасці правапарушэнняў хлопец можа быць накіраваны ў навучальную ўстанову закрытага тыпу.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Віктар ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Ірына СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты "Перамога", член камісіі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/