"Восеньскія старты" юных лёгкаатлетаў



На спартыўнай базе СДЮШАР № 1 горада Ваўкавыска праходзілі адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006 года нараджэння і малодшых лад назвай "Восеньскія старты".

За каманду Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выступілі Ганна Берасневіч, Дыяна Індура, Арцём Камароўскі, Вольга Радомская, Павел Лішык, Кірыл Доста, Алёна Каўрыга, Уладзіслаў Сегіневіч, Максім Яраш, Мікіта Маргун, Максім Гародка, Уладзіслаў Урбан.

Прызёрам другой ступені спаборніцтваў па штурханні ядра стала Алёна Каўрыга, дыпломам трэцяй ступені па спартыўнай хадзьбе ўзнагароджана Дыяна Індура і Уладзіслаў Урбан у спаборніцтвах па кіданні кап'я.

Пераможцы і прызёры абласных лёгкаатлетычных спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Кацярына СКРАБУК, інструктар-метадыст Дзятлаўскай ДЮСШ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/