Весела сустрэлі Новы год



Напярэдадні Новага года самыя актыўныя дзятлаўчане прыйшлі на галоўную гарадскую плошчу, каб паўдзельнічаць у навагодняй латарэі, паслухаць песні, патанцаваць, весела і з запалам правесці час.

Дарослыя і дзеці з вялікім азартам набывалі латарэйныя білеты. I ў гэтым не было нічога дзіўнага, бо галоўным прызам навагодняй латарэі была мульціпеч.

На працягу ўсяго свята вызначаліся пераможцы, чые латарэйныя білеты аказваліся шчаслівымі. Ім уручаліся розныя прызы. Галоўны прыз знайшоў свайго пераможцу - гэта дзятлаўчанка Аксана Ярмаловіч.

Падчас навагодняга прадстаўлення былі агучаны вынікі конкурсу, дзе ў першай намінацыі ацэньвалі ўпрыгожванне ўстановаў і арганізацый Дзятлаўскага раёна, а ў другой - прыватных падворкаў горада Дзятлава.

У першай намінацыі месцы размеркаваліся наступным чынам: чэмпіёнам стаў працоўны калектыў Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якое размешчана ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына; другое месца - у ААТ "Граніт-Агра"; трэцяе - у Новаяльнянскай сярэдняй школы.

У другой намінацыі першае месца заняла сям'я Кашляк, серабро - у сям'і Кавальчук, бронза - у сям'і Макбіці.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/