Ведаем. Помнім. Смуткуем



Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай патрыя-тычнай акцыі "Памяць", прымеркаванай да знакавай даты - гадавіны трагедыі спаленай разам з мірнымі жыхарамі вёскі Хатынь. Мітынг-рэквіем, які прайшоў каля мемарыяла "Дзеці ліхалецця", стаў завяршэннем тыдня памяці і смутку.

Школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый сабраліся разам, каб ушанаваць памяць мірных жыхароў, якія, перажыўшы пакуты, былі знішчаны акупантамі на сваёй зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

- Трагедыя Хатыні не мінула ні адзін куточак Беларусі, пацярпела ў гады вайны і Дзятлаўшчына, - нагадаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. - Падтрымліваючы ў парадку месцы пахавання ахвяраў ваеннага ліхалецця, мы выхоўваем нашу моладзь у духу патрыятызму, перадаём эстафету памяці, якая яднае пакаленні.

Навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава нагадалі прысутным аб трагедыі спаленых вёсах і расстраляных жыхароў Дзятлаўшчыны. Вялікая Воля, Малая Воля, Трахімавічы, Дубраўка, Гарадкі, Дубароўшчына, Пушча Ліпічанская - назвы, якія мы не маем права забыць.

- Брацкія магілы і мемарыялы нагадваюць нам, што мы не гавінны дапусціць паўтарэння надобных трагедый. Ведаем. Помнім. Смуткуем, - прагучала ў час мерапрыемства.

Удзельнікі мітынгу-рэквіема ўшанавалі памяць трагічна загінулых землякоў хвілінай маўчання, усклалі да мемарыяла кветкі і вянкі, запалілі лампадкі як знак памяці і смутку.

Мітынгі-рэквіемы прайшлі таксама каля помнікаў спаленым вёскам на тэрыторыі Казлоўшчынскага, Парэцкага сельскіх Саветаў.

Наталля АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/