Вас віншуем і жадаем!



Пад такой назвай у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў урачысты сход сацыяльных работнікаў, занятых надомным абслугоўваннем. У зале сабраліся жанчыны, большасць з якіх працуе ў аддаленых маланаселеных
вёсках. Кожная сацыяльная работніца абслугоўвае па 10-12 пажылых грамадзян.

У канцы месяца сацработніцы прыязджаюць у Дзятлава здаць справаздачы і пабыць на занятках, у час якіх праваахоўнікі, ратаўнікі, спецыялісты іншых адказных службаў тлумачаць, як засцерагчы пажылых людзей ад махляроў, злачынцаў, зберагчы ад пажару.

Скарыстаўшыся магчымасцю, адміністрацыя Цэнтра вырашыла павіншаваць работніц з мінулым прафесійным святам. Канцэртную праграму падрыхтаваў сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і артысты Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Урачысты сход "Вас віншуем і жадаем!" адкрыла вядучая Ірына Цяцерына. Песні, музычныя кампазіцыі і добры настрой сацыяльным работніцам дарылі Ганна Харлінская, Людміла і Аляксандр Баклушыны, Васіль Шпігановіч, Таццяна Шостка, Марына Варган, Уладзіслаў Чарняўскі, Уладзіслаў Ракуць, Таццяна Дудкіна, гукааператар Міхаіл Місеенка.

3 віншавальнымі словамі да работніц звярнулася дырэктар Цэнтра сацыяльнага абелугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык:
— Кожная праца павінна быць ацэнена. Паважаныя сацыяльныя работніцы, вы робіце карысную і вельмі неабходную справу — дапамагаеце людзям у складаных жыццёвых сітуацыях, дорыце ім надзею на заўтрашні дзень, даяце магчымасць жыць паўнацэнным жыццём. Вы робіце свет гарманічным, светлым, шчаслівым. Мы ад шчырага сэрца дзякуем вам за вашу працу, за
ненармаваны рабочы дзень, за неслакойную душу, міласэрнасць і суперажыванне, увагу да адзінокіх пажылых людзей. Дзякуй вам, што для вас няма чужой бяды, што праблемы знаёмых і незнаёмых людзей вы прымаеце, як свае асабістыя. Дык няхай лёс дорыць вам за вашу дабрыню моцнае здароўе, сямейнае шчасце, шмат светлых, сонечных дзён.

Напрыканцы сустрэчы сацыяльныя работніцы атрымалі падарункі ад Цэнтра. Лепшыя ў прафесіі атрымалі ўзнагароды. За добрасумленную працу, значны уклад у арганізацыю сацыяльнай абароны насельніцтва раёна Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны Т. С. Нікіпорчык і Т. У. Шыла. Падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі М. В. Ліпская, А. Я. Бойка, Г. М. Максімава, Т. М. Гарус, Н. А. Кіжук.

I.Каўкель

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/