Валейбольныя сустрэчы



Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод зборных каманд юнакоў прайшлі на базе сяредняй школы № 3 і гімназіі № 1 горада Дзятлава. У барацьбу за перамогу ўступілі спартсмены з васьмі раённых установаў адукацыі.

Найбольш відовішчную і выніковую гульню ў групавым етапе спаборніцтваў паказала зборная юнакоў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У фінале каманда сустрелася са зборнай валейбалістаў Новаяльнянскай сяредняй школы.

Па выніках фінальнай сустрэчы пераможцай раённых спаборніцтваў прызнана зборная каманда юнакоў з Хвінявічаў, сярэбраным прызёрам стала зборная каманда Новаяльнянскай сяредняй школы, бронзавая перамога - у валейбалістаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. На чацвёртым месцы - каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярздняй школы, пятае месца - у зборнай гімназіі № 1 горада Дзятлава, шостымі сталі валейбалісты Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на сёмым месцы - зборная сяредняй школы № 3 горада Дзятлава, на восьмым месцы - зборная Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Следам за юнацкімі спаборніцтвамі на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшоў раённы калядны турнір па валейболе сярод мужчынскіх аматарскіх каманд. У ім прынялі ўдзел пяць зборных каманд раёна. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістзме.

Пераможцамі каляднага турніру па валейболе стала зборная каманда Дзятлаўскага РАНС, сярзбраная перамога - у каманды Дзятлаўскай ЦРБ, на трэцім месцы - зборная каманда "Аматары", чацвёртай стала каманда КСУП "Хвінявічы", на пятым месцы - ТАА "Ізакам". Пераможцы і прызёры каляднага турніру па валейболе ўзнагароджаны граматамі і кубкамі Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Аляксандр БЕЛАВУС, інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/