Валейбольныя баталіі



Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым і мужчынскім валейболе

Жаночых каманд на спаборніцтва заявілася восем.

Дзеючы чэмпіён - каманда Дзятлава першы матч турніру праводзіла ў гімназіі №1 горада Дзятлава. Яна змагалася з камандай са Свіслачы і была відавочна мацнейшая, перамагла 3:0 (25:15, 25:14,25:17).

- Дзятлаўская каманда ў турніры выступае пад новай назвай "Сырная страна", - адзначыў яе трэнер Васіль Русін.

Турнір, як і ў мінулым годзе, пройдзе ў некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у дзвюх групах.

"Сырная страна" - у групе "Б" з камандамі ОСДЮШОР імя Сапегі-03, Свіслацкага, Слонімскага раёнаў.
Групу "А" склалі каманды ОСДЮШОР імя Сапегі-02, ФСК Ліда, ДЮСШ-1 Ліда, Ашмянскага раёна.

Чэмпіянат праходзіць у два кругі. 3 групы выходзяць па дзве каманды. Затым адбудзецца фінал, які пройдзе ў Гродне.

У абласным турніры па валейболе сярод мужчынскіх каманд на ўдзел заявілася 13. Дзятлаўская каманда ўвайшла ў групу "Б" разам з камандамі Слонімскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Свіслацкага раёнаў.

Матч праходзіў у Мастах паміж Дзятлаўскай і Мастоўскай камандамі, перамаглі нашы валейбалісты, яны абыгралі сваіх сапернікаў з лікам 3:1 (21:25, 25:23, 25:23, 25:11).

На пачатку ігры Мастоўская каманда выйшла ўперад і выйграла ў першай партыі. У перапынку трэнер Дзятлаўскай каманды Сяргей Белавус падкарэкціраваў гульню, і ў астатніх партыях перавага была за намі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/