ВАЛЕЙБОЛ



18 лютага адбыўся раённы турнір па валейболе з удзелам хлопцаў і дзяўчынак 2000-2002 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды Круцілавіцкай, Казлоўшчынскай, Таркачоўскай, Хвінявіцкай, Дварэцкай, Гезгалаўскай, Наваельнянскай, Вензавецкай школ, Дзятлаўскай СШ №1, гімназіі. Саперніцтва дзявочых каманд завяршылася перамогай гезгалаўскіх валейбалістак. На другім месцы — каманда Хвінявіцкай школы, на трэцім — гімназіі. Чацвёртае месца занялі валейбалісткі Дварэцкай школы, 5-6 месцы падзялілі спартсменкі Круцілавіцкай і Вензавецкай школ, сёмае месца занялі валейбалісткі з Казлоўшчыны.

У турніры хлопцаў перамагла каманда Круцілавіцкай школы. На другім месцы — валейбалісты Хвінявіцкай школы, на трэцім — гімназісты. Наступныя месцы занялі каманды Дварэцкай, Таркачоўскай, Казлоўшчынскай, СШ №1, Гезгалаўскай школ.

Б. ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/