УЗНАГАРОДЫ "АЛГОНЯ"



У ліпені двума залатымі медалямі і дыпломам за лепшы дызайн пры афармленні прадукцыі для рэалізацыі папоўнілася скарбонка ўзнагародаў ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь".

Гэта вынікі удзелу прадпрыемства ў 36-ым Міжнародным конкурсе вінаградных, спакойных, ігрыстых, газіраваных, пладова-ягадных вінаў, каньякоў, брэндзі, гарэлак і моцных напояў "Ялта. Залаты грыфон — 2016". Конкурс ладзілі Саюз вінаробаў Крыма сумесна з Усерасійскім нацыянальным навукова-даследчым інстытутам вінаградарства і вінаробства "Магарач" Расійскай акадэміі навук.

Сёлета на суд журы, у склад якога ўваходзілі лепшыя спецыялісты галіны краін-удзельніц, узоры сваёй прадукцыі прадставілі шэсцьдзесят прадпрыемстваў з сямі краін свету. Усяго экспертам давялося ацаніць 202 узоры прадукцыі вінаробства і лікёра-гарэлачнай прадукцыі, сярод якіх 59 узораў ад прадпрыемстваў паўвострава Крым, 6 — Рэспублікі Абхазія, 18 — Рэспублікі Беларусь, 4 — Казахстана, 32 — Рэспублікі Узбекістан, 8 — Туркменістана.

У намінацыі "Моцныя алкагольныя напоі. Гарэлка" ўдзельнічалі 36 узораў, сярод якіх былі і 2 узоры гарэлкі вытворчасці ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарзлачны завод "Алгонь" — адзінага прадпрыемства, якое селета прадстаўляла на конкурсе ў Ялце Гродзенскую вобласць.

У час правядзення конкурсу яго ўдзельнікі мелі магчымасць прадэгусціраваць віно, каньякі, шампанскае, наведаць вядучыя вінаробныя прадпрыемствы Крыма, прыняць удзел у цырымоніі ўраіыстага ўзнагароджання Ганаровым залатым медалём Л. Галіцына спецыялістаў і вучоных галіны, якія ўнеслі значны уклад у развіццё навукі і вытворчасці. Таксама ў рамках конкурсу прайшоў круглы стол па актуальных пытаннях вінаробства.

Напрыканцы сустрэчы эксперты-дэгустатары вызначалі пераможцаў і прызёраў у некалькіх намінацыях. У ліку "залатых" пераможцаў былі і нашы землякі — ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод". Журы Міжнароднага конкурсу "Ялта. Залаты грыфон — 2016" дастойна ацаніла якасць прадукцыі пад маркай "Алгонь". Залатымі медалямі была ўзнагароджана гарэлка "Серебряный родник" і гарэлка "Престижная", дыпломам за лепшы дызайн пры афармленні прадукцыі для рэалізацыі адзначана гарэлка "Серебряный родник".

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/