УЗНАГАРОДЫ 3 ВЫСТАВЫ "БЕЛАГРА-2016"



Сельгасвытворчы кааператыў "Хвінявічы" неўпершыню ламае стэрэатыпы і абвяргае народныя прымхі. Тут молада, але не зелена, а першы блін
не атрымліваецца комам. Сёлета гаспадарка ўпершыню паўдзельнічала ў спецыялізаванай сельскагаспадарчай выставе "Белагра-2016" і прывезла дзве ўзнагароды. Падрабязней пра іх і пра ўражанні ад мерапрыемства карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў галоўнага заатэхніка СВК "Хвінявічы" Марыі Слушко.

— Марыя Сяргееўна, гэтш першы ваш вопыт удзелу ў спецыялі-заванай выставе "Белагра" ?
— У сельскагаспадарчай выставе "Белагра-2016" наша гаспадарка брала ўдзел упершыню. Больш за тое, на маёй памяці гэта першы вопыт такога ўдзелу і для Дзятлаўскага раёна. На выставе мы прадстаўляяі авечак пароды тэксель, якіх летась атрымалі па дзяржаўнай праграме авечкагадоўлі. Іх гадуем на ферме "Руда Яварская". Удзельнічалі ў выставе мы не самі па сабе, а ў складзе абласнога аб'яднання па племянной справе ў жывёлагадоўлі, якое выстаўляла на конкурс кароваў галшціна-фрызскай пароды, цялушак чырвонай беларускай пароды, і племяннога быка абердзін-акгулскай пароды і нашых авечак (у Гродзенскай вобласці пародзістых авечак гадуюць толькі на Дзятлаўшчыне). Для ўдзелу ў конкурснай выставе мы вазілі дзвюх авечак і аднаго барана галандскай пароды тэксель, а некалькі авечак пароды прэкас, больш адаптаванай да мясцовых умоваў, — проста каб паказаць наведвальнікам выставы.

— Як рыхтаваліся да выставы?
— Найперш адабралі лепшых па экстэр'еры, па форме прадстаўнікоў свайго віду, падстрыглі, надалі ім выставачны выгляд. Спецыяльна для "Белагра" нашы майстры-разьбяры зрабілі дэкаратыўныя загоны ў выглядзе альтанак. А ўжо па прыездзе на месца, у Мінск, працягвалі актыўна працаваць, стваралі камфортныя ўмовы для ўтрымання жывёлін, паказвалі іх.

— Ці была карысная выстава для вас як спецыяліста ў сваей галіне?
— Карысна вось так сустрэцца з калегамі, паглядзець, як працуюць яны, абмеркаваць надзённыя пытанні. 3 другога боку, вельмі важна, што за круглым сталом, які праходзіў на выставе, былі агучаны актуальныя на сёння пытанні развіцця авечкагадоўлі. Развядзенне пародзістых авечак — не пратораная беларусамі сцежка, праграма развщця авечкагадоўлі яшчэ дапрацоўваецца, а нават замежны вопыт у гэтай галіне патрабуе адаптацыі пад нашы рэаліі, патрэбна адкрываць рынкі збыту прадукцыі авечкагадоўлі. Таму сучасныя авечкаводы ў некаторай ступені — першапраходцы. Ужо вызначаны вектар развщця авечкагадоўлі на Дзятлаўшчыне: у нас будзе створана племянное ядро, мы будзем гадаваць ягнят і пастаўляць іх у іншыя рэгіёны на таварныя фермы.

- Раскажыце пра ўзнагароды "Белагра-2016". Ці моцная была канкурэнцыя?
— На выставе былі прадстаўлены авечкі, завезеныя ў Беларусь па праграме развіцця авечкагадоўлі. Некалькі гаспадарак прадстаўлялі авечак пароды тэксель, таксама выстаўляліся прадстаўнікі галандскай пароды суфолк, французская і аўстрыйскай пародаў. Правільная сістэма догляду авечак, абраная ў СВК "Хвінявічы", дала жаданы вынік: на фоне іншых канкурсантаў нашы авечкі выглядалі дастойна. Як вынік — мы прывезлі атэстат 1-ай ступені "За племянных авечак пароды тэксель, экспанаваных на 26-й Міжнароднай выставе "Белагра-2016", дыплом 2-й ступені за актыўны ўдзелу выставе і шмат станоўчых эмоцый.

— Якія вашы асабістыя ўражанні ад выставы?
— Вельмі цікава, ганарова прадстаўляць на выставе не галькі сваю гаспадарку, свой раён, а ўсю Гродзеншчыну. 3 радасцю для сябе адзначыла вялікую цікавасць гасцей выставы і спецыялістаў да авечкагадоўлі. За шэсць дзён давялося адказаць на безліч пытанняў аб самой пародзе і яе доглядзе. На наступны год нам прапанавалі, акрамя авечак, прывезці і нашых трусоў. 3 таго, што здзівіла і запомнілася, — пабачыла на выставе пародзістага пеўня коштам паўтары тысячы долараў.

— Як прыжыліся заморскія авечкі ў нас?
— На 1 ліпеня ў гаспадарцы налічвалася іх 1060 авечак. Цяпер у авечак парода тэксель ідуць першыя акоты, таму і работнікі фермы "Руда Яварская", і ўсе жывёлаводы, і ветэрынары гаспадаркі працуюць у напружаным рэжыме. Сёння ўжо маем больш за 130 маленькіх прыгожанькіх ягнятак гэтай пароды, іх будзе яшчэ больш. Так што можна ўпэўнена сказаць, што на дзятлаўскай зямлі ёсць спрыяльныя ўмовы для галандскіх авечак тэксель.

Гутарыла Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/