Ушанавалі лепшых жанчын вобласці



Урачысты прыём, прымеркаваны да Дня жанчын, прайшоў напярэдадні свята ў Гродне.
На мерапрыемства былі запрошаны 25 жанчын самых розных прафесій з усёй вобласці. Сярод іх - кіраўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі і вытворчых прадпрыемстваў вобласці, транспартнай сферы, СМІ, культуры, адукацыі, медыцыны.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і намеснік старшыні аблвы-канкама Віктар Лісковіч падзякавалі жанчынам вобласці за адметны уклад у развіццё розных сфер жыцця сучаснага беларускага грамадства, за вялікую ролю, якую яны адыгрываюць у дзяржаўным будаўніцтве, у эканоміцы, прамысловасці, культуры і, вядома ж, у сям'і.

Сярод узнагароджаных жанчын, якія ўнеслі значны уклад у развіццё Гродзенскай вобласці, адзначана галоўны бухгалтер КСУП "Войневічы" Дзятлаўскага раёна Таццяна Пятліцкая.

3 1985 года Таццяна Станіславаўна працуе ў сельскай гаспадарцы. Акрамя аб-ласной узнагароды, за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Таццяна Пятліцкая ўзнагароджана граматамі Дзятлаўскага райвыканкама, Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Таццяна Станіславаўна выконвае і самае важнае прызначэнне жанчыны - яна маці траіх дзяцей.
Ад кіраўніцтва аблвыканкама ўсім удзельніцам урачыстага прыёму былі ўручаны кветкі і падарункі, таксама гучалі пажаданні моцнага здароўя, кахання, шчасця і дабрабыту ў сем'ях.

Таццяна Пятліцкая падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства ў Гродне:
- Я вельмі ўдзячна за тое, што кіраўніцтва нашага раёна і вобласці цэніць сваіх работнікаў, што працу нашу заўважаюць, аддаюць ёй даніну павагі. Дзякую арганізатарам мерапрыемства за цеплыню прыёму, за шчырыя словы віншаванняў і падзяк. Пра сябе магу сказаць, што я вельмі шчаслівая жанчына, у мяне трое дзяцей, шасцёра ўнукаў. Хачу адзначыць, што для жанчыны, каб рэалізавацца як спецыяліст на працы, вялікая сям'я зусім не перашкода. Тым больш, што праца, якой я займаюся, мне па душы. Стварыць камфортныя ўмовы для работы - галоўная задача, якую стаўлю перад сабой і сваім калектывам. Магу сказаць, што я той чалавек, які з радасцю ідзе на працу і з радасцю вяртаецца вечарам дадому.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/