У вёскі едзе бібліобус



Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з 2007 года працуе бібліобус — "бібліятэка на колах". У чым асаблівасці работы такой бібліятэкі, наколькі яна запатрабавана, хто карыстаецца яе паслугамі? На гэтыя і іншыя пытанні адказала бібліятэкар Марына Крупіца.

Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з 2007 года працуе бібліобус — "бібліятэка на колах". У чым асаблівасці работы такой бібліятэкі, наколькі яна запатрабавана, хто карыстаецца яе паслугамі? На гэтыя і іншыя пытанні адказала бібліятэкар Марына Крупіца.

— Я працую ў "бібліятэцы на колах" ужо год, мне вельмі падабаецца. Кожны раз, калі рыхтуешся да чарговага выезду, думаеш, як цябе сустрэнуць чытачы, ці ўдалым будзе дзень. Аднак хваляванні аказваюцца дарэмныя: заўсёды чакаюць з нецярпеннем, асабліва ў маленькіх вёсачках.

— Мабыць, і пагутарыць выдаецца хвілінка?
— Бывае. Для многіх людзей бібліятэка з'яўляецца месцам сустрэчы, таму прыезд бібліобуса — нагода для аднавяскоўцаў лішні раз сабрацца, нешта абмеркаваць, і мне раскажуць пра свае жыццё, распытаюць пра навіны ў Дзятлаве.

— Раскажыце, у чым жа сутнасць работы бібліобуса?
— Бібліобус — гэта перасоўная бібліятэка, якая абслугоўвае насельніцтва ў аддаленых вёсках і маланаселеных пунктах. Кажучы па-просту, "бібліятэка на колах". Яна працуе ўжо 10 гадоў. Мы наведваем 67 населеных пунктаў па 9 маршрутах, таму раз у месяц бываем у кожнай з гэтых вёсак.

— Часта выязджаеце?
- Кожны тыдзень, у аўторак і сераду. Нашы пастаянныя чытачы ўжо добра ведаюць графік і заўсёды нас чакаюць.

— А хто найчасцей карыстаецца вашымі паслугамі?
— Асноўная катэгорыя карыстальнікаў - гэта пенсіянеры, людзі сталата ўзросту. Многім чытачам, якія не маюць магчымасці самастойна прыйсці да бібліобуса, я прыношу кнігі дадому. Прыходзяць і дзеці, найчасцей — летам, калі прыязджаюць у веску на канікулы. Увогуле, за год "біліятэку на колах" наведваюць у сярэднім 700 чалавек.

— Цікава, якія кнігі, перыядычныя выданні замаўляюць часцей за ўсё?
— У фондзе бібліобуса — самая разнастайная літаратура. Найбольшым попытам карыстаюцца дэтэктывы, гістарычная, галіновая, класічная літаратура. Часта бяруць беларускую і дзіцячую літаратуру. Любяць пачытаць перыядычныя выданні: часопісы "Сваты", "Народны доктар", "Хозяин", "Планета", газеты "Гродзенская праўда", "Звязда", "Перамога". Усе пажаданні карыстальнікаў я запісваю ў сшытку рэгістрацыі індывідуальных запытаў, каб пры наступным наведванні даставіць чытачу. Таму перад кожным выездам фонд перасоўнай бібліятэкі часткова папаўняецца з агульнага фонду раённай бібліятэкі.

Свеціць сонца, лье дождж або прыціскае мароз — у любое надвор'е едзе ў вёскі бібліобус. Добрай яму дарогі і шмат чытачоў.

С. ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/