У цэнтры ўвагі - жывёлагадоўля: На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны семінар па жывёлагадоўлі



17 жніўня на базе сельгасарганізацый Дзятлаўскага раёна прайшоў абласны семінар-нарада на тэму: "Вынікі работы ў жывёлагадоўлі за сем месяцаў 2018 года, нарыхтоўка кармоў і навядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб'ектах".

У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты абласных службаў і арганізацый, начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі і раслінаводстве, вядучыя спецыялісты Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.

Узначаліў семінар-нараду першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук.
Пачатак сустрэчы адбыўся на базе ААТ "Граніт-Агра". Іван Алейзавіч пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з ходам сустрэчы, парадкам фарміравання рабочых груп, акрэсліў канкрэтныя накірункі ў арганізацыі работы.

Асноўныя задачы семінара - вывучэнне эфектыўнасці работы жывёлагадоўчых аб'ектаў, пытанняў арганізацыі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі, наведванне мехмайстэрняў і раслінаводчых аб'ектаў. Пільная ўвага надавалася навядзенню парадку на сельскагаспадарчых аб'ектах раёна.

Дэлегацыі ў складзе трох рабочых груп працавалі на тэрыторыях сельгасарганізацый раёна.
Падрабязна вынікі работы ў жывёлагадоўчай галіне за сем месяцаў 2018 года былі разгледжаны на пленарным пасяджэнні, што прайшло ў вялікай зале раённага выканаўчага камітэта.

Першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук адзначыў станоўчыя вынікі работы, а таксама звярнуў увагу на шэраг недахопаў, выяўленых у жывёлагадоўчай галіне раёна: парушэнне тэхналогій пры кармленні і ўтрыманні жывёл, па ўтрыманні парадку на аб'ектах аграпрамысловых комплексаў.

Іван Жук акцэнтаваў увагу на неабходнасці павышэння адказнасці работнікаў жывёлагадоўчай галіны, а найперш галоўных спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак за няякасную арганізацыю вытворчых працэсаў і акрэсліў колькасць часу для выпраўлення недахопаў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна.

Аксана АНДАЛКЖЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/