У цэнтры увагі - рынак працы, занятасць і даходы



16 студзеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме "Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва".

У раёне працавалі некалькі інфармацыйных груп, якія правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна і грамадзянамі па месцы жыхарства. Абласную інфармацыйную групу ўзначаліў начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Валерый Клімовіч.

Абласная група правяла некалькі сустрэч на тэрыторыі раёна: з калектывам работнікаў ДРБУ-119 і сустрэчу па месцы жыхарства з насельніцтвам Вензавецкага сельсавета.

Раённая інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандрам Дубовікам працавала на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага савета, дзе правяла сустрэчу з калектывам работнікаў Гезгалаўскай сярэдняй школы і грамадзянамі па месцы жыхарства.

Інфармацыйная група намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігара Кухарэвіча правяла інфармацыйную сустрэчу з калектывам Дзятлаўскай раённай бальніцы.

У ходзе выступленняў прадстаўнікі прапагандысцка-інфармацыйных груп адзначылі, што па выніках сацыялагічнага апытання на працягу апошніх гадоў тройку самых актуальных пытанняў, якія хвалююць грамадзян краіны, складаюць пытанні росту цэн, даходаў і занятасці насельніцтва.

У апошні час на рынку працы краіны назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі, якія характарызуюцца ростам попыту на працоўную сілу і зніжэннем узроўню зарэгістраванага беспрацоўя.

Выкананне мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы дазволіла ў 2019 годзе знізіць узровень зарэгістраванага беспрацоўя да 0,2 % да колькасці працоўнай сілы.
Спрыяльны ўплыў на рынак працы аказвае таксама скарачэнне маштабаў вымушанай няпоўнай занятасці.

Пытанне стварэння новых працоўных месцаў знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Так, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь" пастаўлена і выконваецца задача па забеспячэнні штогадовага павелічэння колькасці працаўладкаваных грамадзян на нанова створаныя працоўныя месцы не менш, чым на 50 тысяч чалавек.

У ліку ключавых дзяржаўных задач застаецца і рост даходаў насельніцтва. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва растуць. Так, у студзені-кастрычніку 2019 года яны склалі 106,6 % да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2018 года.

Лідарамі па памеры заработнай платы застаюцца работнікі ІТ-сектара, сферы вытворчасці хімічных прадуктаў, нафтаперапрацоўкі, металургічнай вытворчасці, фінансавай і страхавой дзейнасці, навукі і навуковага абслугоўвання, органаў дзяржаўнага кіравання, будаўніцтва.

Пільная ўвага ў краіне надаецца арганізацыям бюджэтнай сферы. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы ў студзені-лістападзе 2019 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года павялічылася на 14 % і дасягнула 830,4 рубля.

Стабільная эканамічная сітуацыя ў краіне дазволіла павялічыць і памер мінімальнай заработнай платы, якая з'яўляецца адной з мер сацыяльнай абароны працоўных. 3 1 студзеня 2019 года мінімальная заработная плата ў краіне склала 330 рублёў, на пачатку 2020 года яна ўстаноўлена ў памеры 375 рублёў.

Акрамя гэтага, у час сустрэчы размова ішла аб распрацоўках дзейсных механізмаў матывацыі працы, прыярытэтных напрамках павышэння заработнай платы работнікаў сферы адукацыі, медыцыны і культуры, удасканаленні сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Была скіравана ўвага прысутных і на арганізацыю прафарыентацыйнай работы, папулярызацыю і.ўдасканаленне ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, асаблівасці ўнутранай і знешняй працоўных міграцый насельніцтва.

Па заканчэнні мерапрыемства спецыялісты адказалі на пытаны грамадзян, далі парады і канкрэтныя рэкамендацыі па іх вырашэнні.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/