У райцэнтры адзначылі вялікае наваселле



Ключы ад арэндных кватэр у капітальна адрамантаваным доме па вуліцы 50 год ЛКСМБ, №2 у Дзятлаве атрымалі жыхары нашага раёна.

Урачыстая цырымонія переданы ключоў адбылася з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Залеўскага і дырэктара РУП ЖКГ Сяргея Луні. Павіншаваць навасёлаў таксама прыйшлі родныя і сябры.

- У нашым жыцці шмат нагодаў для ўрачыстасцяў, - зазначыла вядучая цырымоніі Наталля Маліноўская, - але галоўнымі падзеямі для любога чалавека з'яўляюцца вяселле і наваселле. Таму сёння сапраўды знакавы дзень не толькі для навасёлаў, але і для кіраўніцтва раёна, бо стварэнне камфортных умоваў жыцця людзей - гэта адна з першачарговых задач мясцовай улады.

Сёння ў адноўленым цудоўным доме паселяцца навасёлы. Жадаем ім утульнасці, цяпла, дабрабыту.

- Яшчэ год назад мы і падумаць не маглі, што правядзём рэканструкцыю старога будынка былога інтэрната МПМК-147 у такі прыгожы жылы дом, - зазначыў Юрый Залеўскі. - Безумоўна, ставілі мэту рэканструяваць гэты дом для маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць да нас у раён, каб яны заставаліся працаваць і жыць на Дзятлаўшчыне. Нават не спадзяваліся, што рэканструкцыя адбудзецца так хутка: неабходна было атрымаць фінансаванне. Нас падтрымаў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. У ліпені 2020 года на аб'екце ўжо працавалі будаўнікі, якія справіліся з заданном за 6 месяцаў.

Плошча дома - 1524 квадратныя метры, усе кватэры добраўпарадкаваны і зроблены пад ключ, ёсць цэнтральнае ацяпленне, сістэма відэаназірання. Упэўнены, што ў гэтым доме вам будзе камфортна. Кватэры мы размеркавалі паміж грамадзянамі, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, і стаялі на ўліку ў Дзятлаўскім райвыканкаме. Тут атрымліваюць кватэры шмат маладых, несямейных хлопцаў і дзяўчат, таму я ўпэўнены, што ў гэтым доме вы адшукаеце сваю другую палавінку і зноў прыйдзеце да нас у райвыканкам станавіцца на чаргу для пашырэння жылплошчы. Мы ў Дзятлаве ўжо пачалі будаваць дзевяціпавярховы дом на 72 кватэры. Будзе патрэба - пабудуем яшчэ адзін.

Пасля свайго выступления Юрый Залеўскі выканаў прыемную місію - уручыў ключы навасёлам. Першымі іх атрымалі менавіта маладыя спецыялісты, якія прыехалі працаваць у наш раён.

Шчаслівых уладальнікаў кватэр цудоўнай песняй павіншаваў Чэслаў Свіб.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/