Ім стала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. Менавіта яе кандыдатура была прапанавана ранейшай старшынёй Аленай Жадзейкай і падтрымана ўдзельніцамі справаздачна-выбарнай анлайн-канферэнцыі Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", якая прайшла напрыканцы снежня 2020 года.
З дапамогай праграмы Zoom да анлайн-форуму далучылася 40 дэлегатак з розных куткоў Дзятлаўшчыны, а ў галоўную студыю былі запрошаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА "БСЖ" Таццяна Нікіпорчык, члены праўлення аб'яднання Алена Чайкоўская і Алена Васкель.
На парадку дня стаяла некалькі пытанняў: "Даклад старшыні аб рабоце Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын у 2018-2020 гадах", "Абмеркаванне даклада", "Справаздача рэвізійнай камісіі", "Прыняцце праекта-пастановы", "Выбары членаў праўлення", "Выбары рэвізійнай камісіі і казначэя", "Выбары адкрытым галасаваннем старшыні раённай арганізацыі ГА "БСЖ" і яго сакратара", "Выбары дэлегатау на Гродзенскую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю".
3 дакладам аб рабоце раённага жаночага аб'яднання ў апошнія два з паловай гады выступіла яго старшыня Алена Жадзейка. Яна акрэсліла асноўныя накірункі дзейнасці аб'яднання ў справаздачны перыяд: расказала, што колькасць удзельніц раённай арганізацыі сёння складае 1355 жанчын з 38 пярвічак. Іх увага была скіравана на работу з дзецьмі і пажылымі людзьмі, падтрымку жаночых ініцыятываў, папулярызацыю жанчын-лідараў, павышэннё ролі сям'і, прывіццё сямейных каштоўнасцяў. Асноўныя задачы аб'яднання рэалізоўваліся праз праектную дзейнасць і ўдзел у акцыях рознага ўзроўню. Алена Іванаўна нагадала ўдзельніцам канферэнцыі галоўныя справы апошніх двух з паловай гадоў і адзначыла, што яны будуць прадоўжаны, падзякавала актывісткам пярвічак за плённае супрацоўніцтва, творчыя ідэі і цікавыя прапановы.
У абмеркаванні даклада старшыні паўдзельнічалі члены праўлення раённай арганізацыі ГА "БСЖ" Алена Чайкоўская і Наталля Тамашова. Алена Чайкоўская расказала, якая работа па абароне дзяцінства і падтрымцы дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, праводзіцца ў раёне членамі жаночай арганізацыі. Наталля Тамашова спынілася на дзейнасці пярвічнай арганізацыі БСЖ Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якая базіруецца на тых жа задачах, што стаяць перад абласной і рэспубліканскай жаночымі арганізацыямі, таксама яна падзялілася вопытам работы пярвічкі па стварэнні мабільнай агітацыйнай групы (МАГ), якая трансліруе добрыя справы ўдзельніц аб'яднання і вядома за межамі раёна.
Цікавая ініцыятыва - рэалізаваць на Дзятлаўшчыне праект "Здаровая жанчына - здаровая сям'я, здаровая будучыня", паступіла ад члена праўлення Тамары Буяк.
У час сваіх выступленняў дэлегаткі прапанавалі прызнаць здавальняючаи работу раённага аб'яднання ў справаздачны перыяд.
Аб выніках праверкі фінансавай дзейнасці раённай жаночай арганізацыі расказала старшыня рэвізійнай камісіі Алена Буднік. Яна зазначыла, што за 2019-2020 гады на рахунак раённай арганізацыі паступіла больш за чатыры з паловай тысячы рублёў, астатак сродкаў. Сродкі былі патрачаны на ўзносы ў абласную і рэспубліканскую арганізацыі, набыццё падарункаў і сувеніраў, удзел у дабрачынных акцыях, аказанне спонсарскай дапамогі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, абласной бальніцы, на аказанне грашовай дапамогі на лячэнне ад анкалогіі юнага земляка і іншае.
Напрыканцы канферэнцыі яе ўдзельніцы прынялі праект-пастанову, дзе акрэслены задачы на наступныя два з паловай гады. Асноўныя накірункі работы раённага аб'яднання застаюцца ранейшымі.
Адбыліся выбары членаў праўлення, рэвізійнай камісіі, казначэя, дэлегатаў для ўдзелу ў Гродзенскай абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі.
Напрыканцы форуму Вольга Рагачова падзякавала Алене Жадзейка за выніковую работу на пасадзе старшыні раённай жаночай арганізацыі, павіншавала з выбарам старшынёй аб'яднання Алену Васкель і ўручыла кветкі былой і новай старшыням аб'яднання.
Ірына СТЫРНІК
Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/