У гармоніі сацыяльнага і духоўнага



Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаускага раёна Таццяна Нікіпорчык нядаўна пабыла на пятых Беларускіх калядных чытаннях.

Адтуль яна прывезла ўзнагароду - дыплом пераможцы ў намінацыі "Лепшы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" па вышках першага рэспубліканскага конкурсу "Святло міласэрнасці". Мы пацікавіліся ў Таццяны Сямёнаўны, што гэта за конкурс і як удалося дасягнуць поспеху.

- Гэта былі Беларускія калядныя чытанні, якія праходзяць пяты год запар з ініцыятывы Беларускай Праваслаўнай Царквы пры садзейнічанні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства культуры, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Для падтрымкі і распаўсюджвання вопыту супрацоўніцтва ўстановаў сацыяльнага абслугоўвання з арганізацыямі Царквы ў гэтым годзе ў рамках чытанняў упершыню быў праведзены рэспубліканскі конкурс "Святло міласэрнасці", які плануецца зрабіць штогадовым. Мерапрыемства ладзілася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Удзел у ім прыняла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Форум стаў значнай падзеяй у грамадскім і духоўным жыцці Беларусі. Для яго была выбрана актуальная тэма: "Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі".

У час сустрэчы Ірыны Касцевіч падкрэсліла, што ўстановы сацыяльнай абароны паспяхова ўзаемадзейнічаюць з Беларускай Праваслаўнай Царквой у пытаннях аказання дапамогі ветэранам вайны, адзінокім пажылым грамадзянам, інвалідам, сем'ям, дзе гадуюцца дзеці-інваліды ці дзе бацькі самі з'яўляюцца інвалідамі.

Наш Цэнтр - яскравы прыклад таму. Паміж установай і Дзятлаўскім благачыннем у 2008 годзе была падпісана праграма аб супрацоўніцтве. За час узаемадзеяння назапашаны багаты і цікавы вопыт, якім хацелася падзяліцца.
Конкурс "Святло міласэрнасці" даў нам такую магчымасць.

- Раскажыце, што гэта за вопыт?
- 3 Царквой супрацоўнічаем у розных сферах жыцця, і праектаў для ўдзелу ў конкурсе прадставілі некалькі. Гэта "Благавест", "Свецкая асоба ці духоўная", "Пад пакровам духоўнасці", "Дарога да храма", "3 дабром у кожны дом", "Патрэбныя рэчы - у патрэбныя рукі", "Духоўнае ў бачным".

Больш падрабязна ахарактарызую праекты, за рэалізацыю якіх мы адзначаны дыпломам. Цікавым палічылі наш праект "Свецкае асоба або духоўная", скіраваны на духоўнае выхаванне і падтрымку спецыялістаў сацыяльнай сферы.

Работнікі працуюць вынікова, калі ў іх душах спакой, гармонія, вера ў Бога. Калі з чалавекам здарылася бяда ці ён раздражнёны, па падтрымку варта звяртацца да святара ці ў храм. Духоўныя падказкі дапамогуць выбраць правільны шлях, наладзіць жыц-цё, адносіны з блізкімі і калегамі.

Праект "Духоўнае ў бачным" спрыяе захаванню і развіццю праваслаўных нацыянальных традыцый Беларусі праз удзел у паломніцкім руху. Рэлігійна-асветніцкія паездкі ладзім для грамадзян сацыяльна неабароненых катэгорый. Паломніцтвы да святыняў дапамагаюць змяніць сябе і свой унутраны свет да лепшага, стаць бліжэйшымі да Бога і адзін да аднаго.

Праект "Патрэбныя рэчы ў патрэбныя рукі" скіраваны на аказанне гуманітарнай дапамогі жыхарам раёна. Часта людзі прыходзяць у храм з жаданнем аказаць канкрэтную дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання выступав ў ролі пасрэдніка, стараецца, каб дапамога знайшла свайго адрасата і была сапраўды запатрабаванай.

Але чалавеку патрэбны не толькГ грошы, рэчы, предметы быту. Часам ён адчувае вострую патрэбу ў стасунках і духоўнай падтрымцы. Прыхаджане храмаў гатовы выступіць у ролі валанцёраў, дапамагчы словам і справай. Разам з вернікамі і святаром у сем'і ці да адзінокіх людзей ідуць і сацыяльныя работнікі, ці наадварот мы клічам бацюшку дапамагчы ў складаных жыццёвых сітуацыях нашых падапечных. На гэта скіраваны сумесны праект "3 дабром у кожны дом".

Адзначылі нашу ўстанову і за адкрыццё кватэры сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Гезгалы.

- Яков значэнне для Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання мае супрацоўніцтва з Царквой?
- Духоўнасць, міласэрнасць, любоў да бліжняга чырвонай ніткай праходзяць праз усе сферы нашай работы. Сярод сацыяльных работнікаў і спецыялістаў не павінна быць раўнадушных людзей, бо наша прызванне - дапамагаць людзям. А вера падтрымлівае работнікаў у іх нялёгкай працы.

Што тычыцца грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, то найчасцей яны не маюць патрэбнага духоунага вопыту, таму страчваюць арыенціры, набываюць дрэнныя звычкі, пачынаюць "сябраваць" з алкаголем. У цесным супрацоўніцтве з Праваслаўнай Царквой да такіх людзей лягчэй "дастукацца", паказаць ім увесь жах іх духоунага стану. Сумеснымі намаганнямі мы дасягаем пажаданага сацыяльнага выніку. У людзей мяняюцца жыццёвыя погляды, яны пачынаюць самастойна наведваць храм, наладжваецца больш спакойная абстаноўка ў сем'ях, бо далучаючыся да веры, чалавек вучыцца слухаць і чуць іншых, шанаваць кожнае імгненне свайго жыцця.

- Чым запомнілася паездка на конкурс?
- Ад яе засталіся найлепшыя ўражанні. Я пабыла ў Нацыянальнай бібліятэцы. Побач знаходзіліся духоўныя асобы, глыбока веруючыя людзі, я адчувала спакой і абарону. Атмасфера склалася вельмі добразычлівая, нездарма конкурс называуся "Святло міласэрнасці", адчувалася, што гэта святло зыходзіць ад кожнага прысутнага. Пленарнае пасяджэнне калядных чытанняў адкрыў хор "Лесы". У яго складзе - людзі, якія ў дзіцячым узросце былі вязнямі канцэнтрацыйных лагераў ці перажылі акупацыю. Кожны з іх перад выступлением назваў свае імя, узрост на час вайны, канцэнтрацыйны лагер. Зала ўстала, вітаючы спевакоў. Эмоцыі не перадаць. Сапраўды, вайна - гэта самая страшная бяда для чалавецтва.

- Таццяна Сямёнаўна, а што ў далейшых планах супрацоўніцтва?
- Работа дае плен і мы будзем яе прадаўжаць і развіваць. Новых задумак шмат. У бліжэйшы час мяркуем распрацаваць яшчэ адзін праект, які, спадзяюся, будзе падтрыманы Беларускай Праваслаўнай Царквой. Мэта праекта - стварыць пры Цэнтры клінінгавую брыгаду, якая будзе дапамагаць маламаёмным людзям, якія жывуць з неўладкаваным бытам і нават не заўважаюць бруду вакол сябе. Калі дапамагчы ім, навесці парадак у хаце, а з дапамогай вернікаў і святара паступова "наводзіць парадак" у душах. Магчыма, запаліцца іскрынка Божага святла, і чалавек памяняецца да лепшага, наладзіць жыццё.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/