У футбол гуляюць і дзяўчынкі



Калі хто-небудзь думае, што футбол - спорт выключна для хлопчыкаў, ён моцна ламыляецца.
Юныя футбалісткі Дзятлаўшчыны, якім ладабаецца ні ў чым не саступаць юнакам, могуць ганарыцца: зроблены яшчэ адзін крок на шляху да роўнасці па сіле і здольнасцях.

У спартыўнай зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава прайшло адкрыццё спаборніцтваў "Школьнай футбольнай лігі" па міні-футболе сярод адукацыйных установаў раёна.

Дадзеныя спаборніцтвы стартуюць па ініцыятыве дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, праводзяцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, далучэння моладзі да заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыі міні-футбола сярод падрастаючага пакалення і рэалізуюцца пры падтрымцы аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

У раённых футбольных сустрэчах "Школьнай футбольнай лігі" па міні-футболе падалі заяўкі і працягнуць прымаць удзел каманды дзяўчынак з 8 агульнаадукацыйных установаў раёна.

Галоўны суддзя спаборніцтваў - трэнер-выкладчык па футболе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар.
Юныя спартсменкі актыўна дэманструюць цікавасць да футбола, адзначаюць неабходнасць палярэдніх трэніровак і важнасць падтрымкі трэнераў у гэтым відзе спорту.

Як адзначылі арганізатары турніру, спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу трох месяцаў. Плануецца правядзенне
некалькіх этапаў падобных футбольных сустрэч.

Фінальныя гульні, якія запланаваны на 1 чэрвеня 2019 года, пройдуць на адкрытых футбольных пляцоўках.

Вынікі матчаў першага дня спаборніцтваў у рамках "Школьнай футбольнай лігі" па міні-футболе сярод дзяўчынак.

Казлоўшчынская СШ - Круцілавіцкая СШ 0:0
СШ №3 горада Дзятлава - Раклевіцкая БШ 1:0
Жукоўшчынская БШ - Гезгалаўская СШ 0:0
Наваельнянская СШ - Раклевіцкая БШ 0:0
Казлоўшчынская СШ - гімназія №1 горада Дзятлава 2:0
СШ №3 горада Дзятлава - Жукоўшчынская БШ 0:1
Круцілавіцкая СШ - гімназія №1 горада Дзятлава 0:1
Наваельнянская СШ - Гезгалаўская СШ 1:0
Казлоўшчынская СШ - Жукоўшчынская БШ 0:0
Раклевіцкая БШ - Круцілавіцкая СШ 0:1

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/