У Дварцы згулялі ў "Футбол у вёсцы"



5 красавіка на Дзятлаўшчыне стартаваў праект "Футбол у вёсцы". У ім прымуць удзел 12 сельскіх школ раёна. Праект прадоўжыцца да 18 мая. Фінальны этап збярэ ўсіх прыхільнікаў футбола на гарадскім стадыёне "Колас" у Дзятлаве.

Спаборнічаць тут будуць 12 зборных вясковых школ.

Першымі прынялі эстафету спартсмены Дварэцкай сярэдняй школы. У час сустрэчы трэнеры пазнаёмілі юных футбалістаў з гісторыяй футбола, асаблівасцямі гульні, асноўнымі крытэрыямі судзейства. Самыя цікавыя і займальныя факты пра футбол дэманстраваліся ў мультымедыйным паказе, які выклікаў у юнакоў сапраўды шчырую цікавасць.

Добрае сонечнае надвор'е спрыяла бадзёраму настрою і масаваму ўдзелу дзяцей: спартсменаў і балельшчыкаў. Навучэнцы спартыўнай школы правялі майстар-клас па футболе для ўсіх жадаючых. Сярод навучэнцаў Дварэцкай школы ў спаборніцтвах былі адзначаны 15 лепшых футбалістаў, якія ўвайшлі ў склад зборнай сваёй школы для удзелу ў фінале.

Наступнай пляцоўкай праекта "Футбол у вёсцы" стане аграгарадок Хвінявічы, эстафета пяройдзе да футбалістаў Хвінявіцкай школы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/