У барацьбе за спартыўнае лідарства



16 сакавіка на Дзятлаўшчыне стартавалі спаборніцтвы па летнім шматбор'і "Здароўе" сярод навучэнцаў раённых установаў адукацыі. Спартакіяда праходзіла па трох узроставых трупах у некалькі этапаў.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Галоўны суддзя спаборніцтваў - Юрый Сарока.

У праграму спартакіяды ўвайшлі наступныя віды барацьбы: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне на высокай перакладзіне (юнакі), згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі), скачок у даўжыню з месца, бег на дыстанцыю 30 метраў з высокага старту, бег на дыстанцыі 1000, 1500 і 3000 метраў, плавание на 25 і 50 метраў.

Па заканчэнні спартакіяды пераможцы спаборніцтваў вызначацца ў асабіста-камандным заліку. Каманды і ўдзельнікі спаборніцтваў, якія стануць пераможцамі і прызёрамі, будуць узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама прымуць удзел у аднайменных спаборніцтвах абласнога этапу.

Аксана АНДАЛЮКЕВ1Ч

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/