Твой выбар - тваё жыццё



Пад такой назвай у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава праходзіў месячнік, скіраваны на прапаганду каштоўнасці жыцця, выхаванне пазітыўна арыентаванай асобы, умацаванне псіхічнага здароўя. У рамках месячніка адміністрацыяй установы быў распрацаваны план мерапрыемстваў.

На сайце цэнтра і стэндах былі размешчаны нумары тэлефонаў гарачай лініі і тэлефонаў даверу, якімі пры неабходнасці маглі скарыстацца непаўналетнія. Педагогі-псіхолагі і сацыяльныя педагогі цэнтра правялі дадатковую вучобу з педагогамі ўстановаў адукацыі раёна па выпрацоўцы навыкаў эфекгыўнага ўзаемадзеяння ў сітуацыі крызісу і вырашэння канфліктных сітуацый па тэмах: "Як зберагчы дзіця ад фатальнага кроку?", "Небяспекі віртуальнага свету", "Прычыны непапулярнасці дзіцяці сярод равеснікаў", "Самадапамога ў стрэсавай сітуацыі", "Псіхолага-педагагічныя асновы стасункаў з навучэнцамі. Стварэнне атмасферы дабрыні, даверу, утульнасці".

Для павышэння педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў і законных прадстаўнікоў, фарміравання адказнага, пазітыўнага бацькоўства прайшлі практычныя заняткі і групавыя кансультацыі, у тым ліку прысвечаныя бяспечным паводзінам у інтэрнэце.

Як распазнаць прыкметы эмацыянальнага недабрабыту дзіцяці ў школе, вырашаць і прафілакціраваць праблему булінгу педагогі-псіхолагі цэнтра расказалі ў час вебінару, які прайшоў для Новаяльнянскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ і сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Былі распрацаваны тэматычная прэзентацыі, якія размясцілі на сайце ўстановы для выкарыстання педагогамі Дзятлаўшчыны.

У час рэйду "Клопат", які ладзіўся з мэтай выяўлення сямейнага недабрабыту і рэабілітацыі сем'яў, спецыялісты абследавалі ўмовы жыцця і выхавання непаўналетніх раёна, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

У рамках работы клубаў "Зазеркалье" (для дзяцей з замяшчальных сем'яў) і "Кантакт" (для непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа) прайшлі выхаваўча-прафілактычныя мерапрыедоствы, скіраваныя на фарміраванне нормаў неканфліктных стасункаў, навыкаў канструкцыйнага ўзаемадзеяння, прывіццё здаровага ладу жыцця, каштоўнасных арыентацый і аказанне псіхалагічнай дапамогі ў сітуацыі дыскамфорту і стрэсу.

На працягу месяца выхавальнікі ладзілі маніторынг сацыяльных сетак выхаванцаў прытулка для прадухілення ўцягвання непаўналетніх у дэструкцыйныя групы, Выпушчаны памяткі, буклеты, брашуры для педагогаў, бацькоў і непаўналетніх з інфар-мацыяй па прапагандзе каштоўнасці жыцця, выхаванні пазітыўна арыентаванай асобы, прафілактыцы крызісных станаў.

Выхаванцы прытулка і самі былі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі: з выхавальнікамі аформілі выставу работ "Твой выбар - тваё жыццё", падрыхтавалі і размясцілі на інтэрнэт-сайце цэнтра фотакалаж "Я жыву, І гэта выдатна", паўдзельнічалі ў раённай акцыі "Падары усмешку!". У час выхаваўчых мерапрыемстваў педагогі імкнуліся сфарміраваць у дзяцей каштоўнасныя арыенціры і культуру здаровага ладу жыцця, засцерагчы іх ад шкодных звычак, навучыць гаварыць "не" неадэкватным прапановам равеснікаў.

Мы ўпэўненыя, што мерапрыемствы месячніка, заняткі і кансультацыі прынеслі значную карысць удзельнікам, і ў нашых сем'ях будзе панаваць цёплая, даверлівая атмасфера, а дзеці будуць адчуваць бацькоўскую любоў і клопат.

Алена ЯБЛОНСКАЯ, выхавальнік СПЦ горада Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/