Турнір па волейболе на кубак Навагрудскай епархіі



На базе гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод дзяўчынак на кубак Навагрудскай епархіі.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 8 каманд. Яны былі падзелены на дзве трупы (гулялі па Алімпійскай сістэме).
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі Навагрудскай епархіі.

Павітаў удзельнікаў.спаборніцтваў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Поспехаў у гульні пажадалі дзяўчынкам благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус.

Гульня была захапляльнай.

Для ўзнагароджання пераможцаў айцец Іаан прывёз кубак Навагрудскай епархіі; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падрыхтаваў граматы.

Пераможцам турніру і ўладальнікам кубка стала каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другімі сталі дзяўчынкі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе месца — у каманды гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Пасля таварыскага матчу для дзяўчынак быў арганізаваны салодкі стол, за якім яны.змаглі пагутарыць са святарамі і начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталляй Белаус на духоўныя тэмы.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/