Турнір па валейболе на кубак Навагрудскай епархіі - 2019



На базе гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў на кубак Навагрудскай епархіі. Турнір быў арганізаваны ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Арганізатарам мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама і благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі Навагрудскай епархіі.

Турнір пачаўся з малітвы, пасля іерэй Іаан Кісель звярнуўся да ігракоў з павучальным словам, благаславіў маладых людзей на ўдзел у спаборніцтвах.

Таксама ўдзельнікаў сустрэчы павітала начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус:
- Турнір у нашым раёне стаў традыцыйным і праходзіць на працягу ўжо некалькіх гадоў. Мы ўпэўнены, што спартыўнае свята спрыяе згуртаванню моладзі, развіццю іх спартыўнага майстэрства, стварае пляцоўку для фарміравання здаровага ладу жыцця, з'яўляецца падмуркам здароўя моладзі. Наталля Сяргееўна пажадала ўдзельнікам спаборніцтваў поспехаў у гульнях і доўгачаканых перамог.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 раённых зборных каманд. Гульні праводзіліся на некалькіх спартыўных пляцоўках па кругавой сістэме і праходзілі ў суправаджэнні святароў.

Усе юнакі паказалі высокую падрыхтоўку, але пераможцам і ўладальнікам кубка валейбольнага турніру сёлета стала каманда Хвінявіцкага дзіцячага-сада - сярэдняй школы.

Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі на памяць падарункі ад святароў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/