Турнір па міні-футболе. Ваўкавыск.



У горадзе Ваўкавыску прайшоў першы калядны турнір па міні-футболе, прымеркаваны да 80-годдзя з дня утварэння Ваўкавыскага раёна.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць рэгіянальных каманд. Сярод іх - гаспадары поля, найстарэйшыя аматарскія каманды Ваўкавыска, сузаснавальнікі "Ваўкавыскай футбольнай лігі" - "Штурм", "Допуск" і "Чайка". Гасцямі турнірных спаборніцтваў сталі тры рэгіянальныя ўдзельнікі аматарскай лігі - зборная "Бадэн" з Бераставіцы, мастоўская "Масты-Сіці" і зборная Дзятлаўскага раёна "Белая Русь".

Згодна з рэгламентам, каманды-ўдзельніцы былі падзелены на дзве трупы па тры каманды ў кожнай. Пасля групавога этапу адбыліся матчы за месцы.

3-за таго, што ўсе запланаваныя матчы павінны былі быць праведзены на працягу аднаго дня, гульні доўжыліся па 30 хвілін без змены варотаў і перапынку. Для ўдзельнікаў і арганізатараў турніру гэта быў доўгі і напружаны міні-футбольны марафон - сапраўдны іспыт на вытрымку.

У групавым этапе спаборніцтваў зборная каманда Дзятлаўшчыны сыграла два матчы, ход якіх скончыўся наступным лікам:
"Допуск" - "Белая Русь" 4 : 2;
"Чайка" - "Белая Русь" 7 : 5.

У барацьбе за пятае месца зборная нашага раёна сыграла матч з камандай "Масты-Сіці" і завяршыла яго разгромам
мастоўскай каманды - 8:2 на карысць Дзятлава.

У матчы за трэцяе месца сустрэліся "Чайка" і "Штурм", ход гульні скончыўся лікам 5 : 4 на карысць "Штурма".
У фінале больш дзейсную гульню паказала зборная Ваўкавыска "Допуск".

Удзельнікі спаборніцтваў адзначылі высокі ўзровень арганізацыі турніру і належны ўзровень падрыхтаванасці каманд.

Зборная каманда Дзятлава "Белая Русь" дзякуе арганізатарам за запрашэнне на футбольны турнір, гасціннасць і цёплую сяброўскую атмасферу ў час правядзення спаборніцтваў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/